Пастанова «Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2011-2012 навучальнага года».
Савета юрыдычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
ад 22 лютага 2012 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад намесніка дэкана па вучэбнай рабоце юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна
«Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2011-2012 навучальнага года», Савет
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць да ведама інфармацыю намесніка дэкана У.М. Сатоліна аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2011-2012 навучальнага года.
2. З мэтай павышэння ўзроўню арганізацыі вучэбнага працэсу і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў дэканату, загадчыкам кафедраў працягваць работу па кантролю за правядзеннем вучэбных заняткаў, прахаджэннем практык і належнай падрыхтоўкай студэнтаў да заняткаў. Вынікі кантролю фіксаваць у адпаведных журналах і абмяркоўваць на пасяджэннях кафедраў.
3. Дэканату, Савету стараст, іншым грамадскім аб’яднанням узмацніць кантроль за наведваннем студэнтамі вучэбных заняткаў. Звесткі аб прапушчаных занятках без уважлівых прычын штомесяц аналізаваць і захоўваць у электронным выглядзе.
4. Дэканату, вучэбна-метадычнай камісіі сумесна з загадчыкамі кафедраў да 15 сакавіка 2012 года абмеркаваць і падаць на зацвярджэнне новыя вучэбныя планы для студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі.
5. Прафесарска-выкладчыцкаму саставу факультэта актывізаваць індывідуальную работу з замежнымі студэнтамі. Больш увагі надаваць правядзенню кансультацый, дадатковых заняткаў з мэтай паспяховай здачы імі залікаў і экзаменаў.
6. Дэканату, кафедрам факультэта, Савету стараст, Савету па якасці адукацыі правесці 25−30 чэрвеня 2012 года міжнародны летні ўніверсітэт (семінар) з удзелам выкладчыкаў Парыжскага і Патсдамскага ўніверсітэтаў на тэму: «Гармонизация национальных правовых систем и региональная интеграция».
7. Кафедрам факультэта да 15 сакавіка 2012 года абмеркаваць вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі 2011-2012 навучальнага года. Перагледзець (пры неабходнасці) пытанні да экзаменаў і залікаў і да 1 сакавіка 2012 года падаць у дэканат зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку білеты дзяржаўных экзаменаў.
8. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка