Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 27 лістапада 2012 г. (Пратакол № 4)
1. Аб арганізацыі практык студэнтаў юрыдычнага факультэта.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прыняць да ведама інфармацыю намесніка дэкана У.М. Сатоліна «Аб арганізацыі практык студэнтаў юрыдычнага факультэта».
2. Дэканату (Сатолін У.М.) да 5 снежня 2012 года падрыхтаваць праекты дагавораў аб узаемадзеянні юрыдычнага факультэта БДУ з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў пры падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, прадугледжваючы ў іх, у тым ліку, і парадак прахаджэння студэнтамі практыкі.
3. Кіраўнікам практык ад факультэта (Скобелеў У.П., Шэпелеў І.В.), кафедрам да 15 студзеня 2013 года распрацаваць новыя праграмы практык па ўсіх спецыяльнасцях, у тым ліку і на II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура).
4. Кіраўнікам практык ад факультэта (Скобелеў У.П., Шэпелеў І.В.):
штогод, не пазней чым за месяц да пачатку практыкі, забяспечыць заключэнне дагавораў аб арганізацыі практык студэнтаў;
перад накіраваннем студэнтаў на практыку сумесна з упраўленнем па ахове працы і НС БДУ арганізаваць для іх правядзенне інструктажа па ахове працы.
5. Кафедрам:
павысіць патрабаванні да якасці складання і афармлення студэнтамі справаздач аб выніках прахаджэння практыкі;
своечасова аналізаваць выкананне студэнтамі праграмы практыкі, абмяркоўваць яе вынікі і на працягу тыдня пасля пасяджэння кафедры прадстаўляць кіраўніку практык ад БДУ (Тарасевіч Л.В.) выпіску з пратаколаў пасяджэнняў кафедраў, а дэканату – справаздачу аб выніках правядзення практыкі.
6. Выкладчыкам-кіраўнікам практык ад факультэта сістэматычна ажыццяўляць кантроль за ходам практыкі студэнтаў, аналізаваць і абагульняць яе вынікі, выяўляць і своечасова ліквідаваць недахопы ў ходзе правядзення практыкі, а пры неабходнасці паведамляць аб іх кіраўніцтву факультэта і прымаючым студентаў на практыку арганізацыям.
7. Адказнасць за выкананне дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана Сатоліна У.М.
2. Аб навуковых школах, дзейнасці навукова-метадалагічных семінараў на юрыдычным факультэце: стан і перспектывы.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прыняць інфармацыю да ведама.
2. Прызнаць работу навукова-метадалагічных семінараў здавальняючай.
3. Актывізаваць работу па каардынацыі дзейнасці навукова-метадалагічных семінараў.
4. Папярэднюю экспертызу дысертацый на саісканне вучонай ступені доктара (кандыдата) юрыдычных навук па адпаведных спецыяльнасцях даручыць навукова-метадалагічным семінарам юрыдычнага факультэта:
«Теоретические проблемы государства и права» (кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кафедра канстытуцыйнага права);
«Проблемы цивилистической науки и правоприменения» (кафедра гражданского права, кафедра гражданского процесса и трудового права, кафедра финансового права и правового регулирования хозяйственной деятельности);
«Теоретические и методологические проблемы организации борьбы с преступностью» (кафедра уголовного права, кафедры криминалистики, кафедра уголовного процесса и прокурорского надзора);
«Актуальные проблемы политической науки и идеологии» (кафедра политологии)».
5. Правесці ў лютым 2014 года навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 20-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
3. Зацвярджэнне тэм дысертацый і навуковых кіраўнікоў аспірантам і саіскальнікам першага года навучання.
Зацвердзіць індывідуальныя планы аспірантаў і саіскальнікаў, тэмы іх дысертацыйных работ, а таксама назначыць навуковых кіраўнікоў (кансультантаў) у наступным парадку.
4. Аб разглядзе і зацвярджэнні заключэнняў камісій па атэстацыі кафедраў, выконваючых навуковыя даследаванні і распрацоўкі.
ПАСТАНАВІЛІ:
Заключэнні камісій па атэстацыі 10 кафедраў юрыдычнага факультэта, выконваючых навуковыя даследаванні і распрацоўкі, зацвердзіць.
5. Абранне па конкурсе.
ПАСТАНАВІЛІ:
Па выніках тайнага галасавання лічыць Пабярэжную Вольгу Яўгеньеўну абранай на пасаду выкладчыка кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ.
6. Рознае.
Аб разглядзе і прыняцці работ па 4 этапу дамовы НДВКР № 106/92П ад 22 лютага 2012 г., выконваемай ЧНК «106/92», кіраўнік ЧНК – дацэнт Т.С. Маслоўская.
Аб разглядзе і прыняцці работ па 4 этапу дагавора НДДКР № 420/92П ад 23 лютага 2012 г. (ЧНК − «Развитие-2012»), кіраўнік ЧНК – прафесар Крамнік А.М.
Аб разглядзе і прыняцці работ па 4 этапу дамовы НДВКР № 419/92 ад 23 лютага 2012 г., выконваемай ЧНК «Развитие и трансформация национальной правой системы», кіраўнік ЧНК – дацэнт С.А. Калінін.
Аб разглядзе і прыняцці работ па 4 этапу дагавора НДДКР № 422/92П ад 23 лютага 2012 г. «Правовые механизмы охраны окружающей среды и обеспечения экологической безопасности» (ЧНК − «Исследователи эколого-правовой проблематики»), навуковы кіраўнік – доктар юрыдычных навук, прафесар Макарава Т.І.).
Аб удакладненні тэмы кандыдацкай дысертацыі Паляшчук Наталлі Анатольеўны, саіскальніку кафедры канстытуцыйнага права.
ПАСТАНАВІЛІ: Зацвердзіць Паляшчук Наталлі Анатольеўне ўдакладненую тэму кандыдацкай дысертацыі «Конституционно-правовой механизм мониторинга законодательства и правоприменения в Республике Беларусь».
Аб удакладненні тэмы кандыдацкай дысертацыі Праташчык Таццяне Міхайлаўне, саіскальніку кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці.
ПАСТАНАВІЛІ:
Зацвердзіць Праташчык Таццяне Міхайлаўне ўдакладненую тэму кандыдацкай дысертацыі «Дочернее хозяйственное общество: понятие и отношения с основным хозяйственным обществом (товариществом)».
Аб удакладненні тэмы кандыдацкай дысертацыі Хацько Вользе Аляксандраўне, аспіранту 3 года навучання (дзённая форма) кафедры экалагічнага і аграрнага права.
ПАСТАНАВІЛІ:
Зацвердзіць Хацько Вользе Аляксандраўне ўдакладненую тэму кандыдацкай дысертацыі «Правовое регулирование ограничений и обременений прав на земельные участки».
Аб рэкамендацыі да друку і размяшчэння на сайце юрыдычнага факультэта БДУ курса лекцый «Нотариальное право».