Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 22 красавіка 2013 г. (Пратакол № 8)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 22 красавіка 2013 г. (пратакол № 8)

1. Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедры крымінальнага права.


ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прызнаць работу кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за 2011-2012 і 2012-2013 навучальныя гады ў цэлым здавальняючай. Адзначыць пры гэтым наяўнасць некаторых недахопаў у вучэбнай, вучэба-метадычнай і навуковай рабоце.

2. Загадчыку кафедры крымінальнага права І.А. Грунтову:
узмацніць работу з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры па падрыхтоўцы кандыдатаў і дактароў юрыдычных навук;
актывізаваць падрыхтоўку і абнаўленне вучэбнай літаратуры (падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і г.д.) па выкладаемых кафедрай дысцыплінах (крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права, крыміналогія, параўняльнае крымінальнае права і інш.);
забяспечыць размяшчэнне ў выглядзе адзіных дакументаў электронных варыянтаў ВМК па дысцыплінах кафедры на сайце юрыдычнага факультэта і ў Электроннай бібліятэцы БДУ ў поўным аб’ёме;
рэгулярна аналізаваць якасць навучальнага працэсу, распрацоўваць і рэалізоўваць прапановы па яго ўдасканаленню;
забяспечыць своечасовае і ў строгай адпаведнасці з прад’яўляемымі патрабаваннямі афармленне індывідуальных планаў работы прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры.

3. Кантроль за выкананнем п. 2 пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце В.І. Чупрыс.

2. Аб стане рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ.

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прызнаць работу дэканата і кафедраў юрыдычнага факультэта па рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ па сістэме менеджменту якасці адукацыі здавальняючай.
2. Деканату і кафедрам юрыдычнага факультэта працягваць работу ў накірунку больш эфектыўнай рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ па ўдасканаленню вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай дзейнасці, а таксама ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі.

3. Кафедрам юрыдычнага факультэта ўключыць у планы работ на наступны навучальны год пытанне аб рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ.

4. У матэрыялах работы кафедраў (планах і пратаколах пасяджэнняў) больш поўна адлюстроўваць работу па рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ, а таксама абмеркаванне ўсіх важнейшых пытанняў па вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце са студэнтамі.

5. Дэканату, кафедрам актывізаваць работу па ўсіх напрамках, забяспечваючых павышэнне рэйтынгу БДУ ў міжнародных рэйтынгавых сістэмах.

6. Кафедрам надаваць асаблівую ўвагу рэалізацыі пастановы Савета юрыдычнага факультэта ад 22 чэрвеня 2012 г. аб заўвагах і прапановах дзяржаўных экзаменацыйных камісій.

3. Аб выхаваўчай і сацыяльнай рабоце са студэнтамі на юрыдычным факультэце БДУ.

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць вучэбную, выхаваўчую, ідэалагічную і сацыяльную работу студэнтаў, патрыятычнае выхаванне студэнтаў. Выхаванне студэнцкай моладзі на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь і БДУ (Праграма развіцця БДУ на 2011-2015 г.г.), планамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы БДУ і юрыдычнага факультэта.

2. Намесніку дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскаму да 15 чэрвеня 2013 г. падрыхтаваць план ідэалагічнай і выхаваўчай работы юрыдычнага факультэта на 2013-2014 навучальны год у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў БДУ і зместам плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ на 2013-2014 навучальны год.

3. Загадчыкам кафедраў:
да 1 чэрвеня 2013 г. падрыхтаваць справаздачу аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце кафедры за 2012-2013 навучальны год;
да 20 чэрвеня 2013 г. арганізаваць падрыхтоўку плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры на 2013-2014 навучальны год у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў БДУ і зместам плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы юрыдычнага факультэта на 2013-2014 навучальны год;
правяраць запаўненне прафесарска-выкладчыцкім складам індывідуальных планаў (раздзел «Ідэалагічная і выхаваўчая работа») з улікам зместу асноўных накірункаў, прадугледжаных планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры;
забяспечыць унясенне ў індывідуальныя планы кіраўнікоў курсавых і дыпломных работ персанальнае куратарства адпаведных студэнтаў і рэгулярнае абмеркаванне на пасяджэннях кафедраў стану гэтай работы;
сістэматычна ўключаць у парадак дня да пасяджэння кафедры пытанні аб якасці выканання куратарамі сваіх абавязкаў.

4. Намесніку дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскаму і студактыву (ПА БРСМ, Савету стараст, Прафбюро студэнтаў, Савету па якасці адукацыі юрыдычнага факультэта) працягваць практыку:
правядзення маніторынгу работы іх куратараў з мэтай узмацнення ўзаемадзеяння пры правядзенні мерапрыемстваў на факультэце і ў БДУ;
укаранення мерапрыемстваў Студэнцкай куратарскай службы сярод груп 1 курса;
прыцягнення студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці факультэта.

5. Куратарам акадэмічных груп 1-3 курсаў:
лічыць прыярытэтнай задачай у выхаваўчай рабоце прафілактыку супрацьпраўных паводзін студэнтаў, фарміраванне ў іх прававой культуры, адказных паводзін;
ажыццяўляць узаемадзеянне з Псіхалагічнай службай БДУ, ладзіць сустрэчы студэнтаў з псіхолагамі і прадстаўнікамі медыцыны.

6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на дэкана С.А. Балашэнку.

4. Аб дзейнасці вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка».

ПАСТАНАВІЛІ:
Прыняць інфармацыю аб дзейнасці вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» да ведама.

5. Абранне па конкурсе.

ПАСТАНАВIЛI:
1. Рэкамендаваць Савету Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
для абрання па конкурсе на пасаду прафесара кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта кандыдатуру прафесара кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Бялову Тамару Аляксееўну;
для абрання па конкурсе на пасаду прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ кандыдатуру прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, доктара юрыдычных навук, прафесара Бібіла Валянціну Мікалаеўну.

2. Па выніках падліку галасоў пры тайным галасаванні: атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 30, раздадзена – 26, з іх прызнана сапраўднымі – 26: за – 26, супраць – 0, несапраўдных бюлетэняў – 0 (па ўсіх кандыдатурах) лічыць:.
Фралова Уладзіміра Сяргеевіча абраным на пасаду старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ;
Кандратовіч Наталлю Міхайлаўну − на пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ;
Арцем’ева Сяргея Юр’евіча − на пасаду выкладчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ;
Вяршок Ірыну Леанідаўну − на пасаду дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ;
Голубеву Людмілу Леанідаўну − на пасаду дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ;
Хаткевіч Наталлю Мікалаеўну − на пасаду старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ;
Пратасавіцкага Сяргея Пятровіча − на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага права БДУ;
Даўгарукава Сяргея Валер’евіча – на пасаду дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду.

6. РОЗНАЕ.

6.1. Аб вылучэнні кандыдатуры ад юрыдычнага факультэта на конкурс у намінацыі “Навука” для маладых навукоўцаў (кандыдатаў навук) у рамках штогадовага конкурсу на прысуджэнне прэміі імя У.І. Пічэты.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Вылучыць кандыдатуру дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Самарына Вадзіма Ігаравіча ад юрыдычнага факультэта на конкурс у намінацыі “Навука” для маладых навукоўцаў (кандыдатаў навук) у рамках штогадовага конкурсу на прысуджэнне прэміі імя У.І. Пічэты за цыкл навуковых работ, аб’яднаных агульнай тэмай – актуальныя пытанні крымінальнага працэсу, якія ўносяць значны ўклад ў ліквідацыю прабелаў ў навуцы айчыннага крымінальнага працэсу ў адносінах да асобных відаў міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах і інстытуту ў цэлым, выяўляюць станоўчыя і негатыўныя тэндэнцыі змяненняў заканадаўства, садзейнічаюць развіццю айчыннай навукі крымінальнага працэсу, стварэнне манаграфій, шэрага навуковых артыкулаў.

6.2. Аб пераводзе аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў на новыя спецыяльнасці.
ПАСТАНАВІЛІ:
Перавесці аспіранта дзённай формы атрымання адукацыі Вашкавец Зінаіду Алегаўну на спецыяльнасць 12.00.04 – фінансавае права; падатковае права; бюджэтнае права.

6.3. Аб рэкамендацыі вучэбных праграм для паступлення ў магістратуру.
ПАСТАНАВІЛІ:
Рэкамендаваць вучэбныя праграмы асноўнага і дадатковага экзамена для паступаючых у магістратуру юрыдычнага факультэта па спецыяльнасцях: «1–24 80 01 «Юриспруденция»; 1–24 81 01 «Правовое обеспечение хозяйственной деятельности»; 1–24 81 02 «Правовое обеспечение публичной власти»; 1–24 81 03 «Правовое регулирование внешнеэкономической деятельности»; 1−23 80 07 «Политология».

6.4. Аб рэкамендацыi да заахвочвання спецыяльным фондам Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў.
ПАСТАНАВІЛІ:
Рэкамендаваць да заахвочвання спецыяльным фондам Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў лаўрэата XIX Рэспублiканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў 2012 года Ваньковiча Яўгена Эдуардавiча i аўтара працы першай катэгорыi Гасана Леанiда Iгаравiча.

6.5 Аб разглядзе і прыняцці работ па этапу дагавора НДВКР 92941 П ад 1 красавіка 2013 г., выконваемага ЧНК «1-И (92941)», кіраўнік ЧНК Балашэнка Сяргей Аляксандравіч.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «1-И (92941)» навукова-тэхнічную (даследчыцкую) прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 92941 П ад 1 красавіка 2013 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнанга плана.

6.6. Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў юрыдычнага факультэта па ўдасканаленню сістэмы менеджменту якасці БДУ на 2013 год (знаходзіцца ў матэрыялах СМЯ).

6.7. Аб мэтазгоднасці выканання НДР па тэме «Правовое обеспечение систематизации законодательства в области животноводства» і рэкамендацыі праекта для ўключэння ў ДПНД «Инновационные технологии в АПК» на 2014-2015 гг.

2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.