Адкрытае пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ - 17 лютага 2014г.

17 лютага 2014 г., у 14.00, у зале пасяджэнняў Савета (пакой 407) адбудзецца адкрытае пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.

ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб вылучэнні кандыдатур на пасаду дэкана юрыдычнага факультэта.
Дакладчык: сакратар Савета юрыдычнага факультэта Т.І. Доўнар.

2. Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2013-2014 навучальнага года.
Дакладчык: намеснік дэкана юрыдычнага факультэта У.М. Сатолін

3. Аб стане і перспектывах работы студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета, СНДЛ і вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» у святле новых адукацыйных тэндэнцый.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова,
старшыня НДРСА Д.У. Іванова,
загадчык вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» А.А. Міхасёва,
загадчыкі кафедраў.


4. Абранне па конкурсе.

5. Рознае.

Сакратар Савета прафесар Доўнар Т.І.