Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта - 21 лістапада 2016 г.

21 лістапада 2016 г., у 14.00, у зале пасяджэнняў Савета факультэта (аўдыторыя 407) адбудзецца пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.

ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай, выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў: канстытуцыйнага права і тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
Дакладчыкі: сустаршыні камісіі па праверцы дзейнасці кафедраў

2. Аб стане падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў на юрыдычным факультэце.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў

3. Аб выкананні адпаведных пунктаў рашэння Савета БДУ ад 29 верасня 2016 года па дакладу рэктара БДУ «Итоги работы Белорусского государственного университета в 2015/2016 учебном году и задачи на 2016/2017 учебный год» (аб адкрыцці філіялаў кафедраў, своечасовым павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікамі факультэта, павышэнні эфектыўнасці атэстацыйных мерапрыемстваў аспірантаў і дактарантаў і сістэмы планавання абароны дысертацый і інш.).
Дакладчыкі: сакратар Савета Т.І. Доўнар, загадчыкі кафедраў

4. Абранне па конкурсе.

5. Рознае.

Сакратар Савета прафесар Доўнар Т.І.