Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта - 20 лютага 2017 г.

20 лютага 2017 г., у 14.00, у зале пасяджэнняў Савета факультэта (аўдыторыя 407) адбудзецца адкрытае пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.
Запрашаюцца супрацоўнікі юрыдычнага факультэта, другіх факультэтаў і інстытутаў БДУ для ўдзелу ў абмеркаванні прапанаваных пытанняў.

ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2016/2017 навучальнага года.
Дакладчык: намеснік дэкана У.М. Сатолін

2. Аб удасканаленні формаў і метадаў кантролю за вучэбнай дзейнасцю і самастойнай працай студэнтаў і магістрантаў.
Дакладчыкі: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў

3. Абранне па конкурсе.

4. Рознае.

Сакратар Савета прафесар Доўнар Т.І.