Прафсаюзны сход і адкрытае пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ - 17 красавіка 2017 г.

17 красавіка 2017 г., у 14.00, у аўдыторыі 609
адбудзецца прафсаюзны сход калектыва юрыдычнага факультэта і адкрытае пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.
Запрашаюцца супрацоўнікі юрыдычнага факультэта, другіх факультэтаў і інстытутаў БДУ для ўдзелу ў абмеркаванні прапанаваных пытанняў.

ПАРАДАК ДНЯ:
1. Справаздача старшыні прафбюро юрыдычнага факультэта Н.П. Дзенісюк, выбары новага складу прафбюро юрыдычнага факультэта.

2. Падрыхтоўка магістраў па юрыдычных спецыяльнасцях у БДУ: стан, тэндэнцыі і перспектывы.
Дакладчык: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі юрыдычнага факультэта В.М. Раманава.

3. Аб дзейнасці аб’яднаных навуковых семінараў кафедраў юрыдычнага факультэта.
Дакладчыкі: кіраўнікі семінараў, намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова.

4. Абранне па конкурсе.

5. Рознае.

6. Абмеркаванне пытання «Планирование и организация работы магистратуры» (з тэматыкі перспектыўных праблем БДУ).

Сакратар Савета прафесар Доўнар Т.І.