9 верасня 2018 г. студэнты юрыдычнага факультэта БДУ прынялі актыўны ўдзел у масавых і спартыўных мерапрыемствах падчас правядзення дня нараджэння сталіцы.
Першыя выхадныя пасля пачатку навучальнага года ў студэнтаў юрыдычнага факультэта БДУ выдаліся вельмі насычанымі!
Яны прынялі ўдзел ў Мінскім паўмарафоне і падтрымалі беларускую хакейную каманду “Юнацтва Мінск” у схватцы з “Мюнхенам”.
9 верасня 2018 г. сталіца весела і спартыўна святкавала свой 951 дзень нараджэння. З самай раніцы святочную атмасферу падхапілі тысячы ўдзельнікаў Мінскага паўмарафона, сярод якіх налічвалася 250 студэнтаў з юрыдычнага факультэта.
Нягледзячы на сапраўды складаную дыстанцыю з вялікай колькасцю пад’ёмаў і спускаў, фінішавалі ўсе! А ўсё таму, што побач былі людзі, якія заўзята падтрымлівалі юрфакаўцаў-марафонцаў.
Ад імя студэнтаў юрыдычнага факультэта, што ўдельнічалі ў марафоне, выказваем падзяку ўсім, хто балеў за нас, у прыватнасці, Сяргею Аляксандравічу Балашэнка, дэкану юрыдычнага факультэта!
Таксама у гэты дзень, 9 верасня, хакейны клуб з Беларусі “Юнацтва Мінск” правёў матч чацвёртага тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Сталічныя хакеісты гулялі дома з “Мюнхенам”(хакейны клуб з Нямеччыны).
Студэнты юрыдычнага факультэта гучна падтымлівалі нашу каманду, атрымлівалі асалоду ад прагляду матча і адчулі сябе часткай вялікай сям’і атамараў хакею!
Дзень горада прайшоў у святочнай атмасферы, аб'яднаў людзей, зацікаўленных у здаровым ладзе жыцця і пакінуў шмат яркіх эмоцый і ўражанняў!
Тэкст: Чаранкевіч Паліна
Фота: прадстаўлены Чаранкевіч Палінай
Апрацоўка: В.М. Знак.