Брыганціна-2014: захапляльная барацьба і самыя яркія ўражанні!


Адкрыццё злёту пачалося з прывітальнага слова Андрэя Віктаравіча Шыдлоўскага, намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце. У святле нядаўняй сумнай падзеі на нашым факультэце, усе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць Анатоля Аляксандравіча Галаўко.

На працягу ўсяго злёту Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі, Сяргей Артуравіч Калінін, Юрый Леанідавіч Шаўцоў, Анжэла Пятроўна Атрощанка, Віталь Юр’евіч Вячорка, Таццяна Анатольеўна Чарвякова, Вольга Валер’еўна Лазарэнкова, Наталля Анатольеўна Макеева дапамагалі студэнтам, вырашалі спартыўныя спрэчкі і актыўна падтрымоўвалі ўсіх удзельнікаў, за што мы выказваем ім вялізную падзяку!
Сёлета склад каманд сфармаваўся наступным чынам:
• каманда Прафбюро (капітан – Ганна Шэўчык);
• каманда старастата (капітан – Дзмітрый Крышталь);
• каманда СЯА і БРСМ (капітаны – Аляксандр Якуцэня и Ганна Коваль).


Паралельна праводзіліся спаборніцтвы па футболе, дзе распалілася неабыякавая барацьба за перамогу!

Таксама студэнты маглі прадэманстраваць свае спартыўныя навыкі ў армрэслінгу, скачках на скакалцы, адцісканнях на адной руцэ, падцягваннях!
Немалаважнай і захапляльнай часткай спаборніцтваў стала перацягванне каната, дзе разгарнулася сапраўдная бітва за перамогу!



Каманда Прафбюро – 2 месца ў перацягванні каната і ў спаборніцтвах «Сутычка», 1 і 2 месца – валейбол, 1 і 3 месца - футбол, 1 месца ў агульным заліку!
Каманда старастата– 1 месца ў перацягванні каната і 3 месца ў спаборніцтвах «Сутычка», 2 месца - футбол, 3 месца - валейбол, 2 месца ў агульным заліку!
Каманда СЯА і БРСМ – 1 месца ў спаборніцтвах «Сутычка», 3 месца ў перацягванні каната, 3 месца ў агульным заліку.
У індывідуальнай барацьбе лепшымі сталі:
Армрэслінг – Краўчук Ілля сярод мужчын, Гарадзецкая Анастасія – сярод дзяўчын.
Скакалка – Крышталь Дзмітрый
Падцягванні – Гарбаценка Павел
Адцісканні на адной руцэ – Вабіщэвіч Віталь
Лепшымі спартсменамі Брыганціны былі прызнаны: Вячорка Віталь Юр’евіч, Гарадзецкая Анастасія і Уладзіслаў Пяхота.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся некалькі ўдзельнікаў злёту:
Ганна Шэўчык: «Брыганціна мне спадабалася! Як капітан, я вельмі хвалявалася за сваю каманду! Асабліва запомнілася перацягванне каната, дзе нас чакала шмат нечаканасцяў і неспадзевак. У цэлым, было вельмі цікава назіраць за кожным спаборніцтвам, дзе ўдзельнікі дэманстравалі свае ўменні, навыкі, у чарговы раз даказваючы, што студэнты юрфака кахаюць спорт і здольныя аб'яднацца ў наймоцныя каманды!»

Ганна Дзягель: «За тры гады на юрфаке гэта была мая першая паездка на Брыганціну. І гэта быў вельмі цікавы досвед, які хочацца паўтарыць. Брыганціна - гэта спорт. Я атрымала выдатны майстар-клас па армрэслінгу: каб перамагчы ў армрэслінгу, патрэбны не толькі моцныя рукі. Галоўнае - чакаць і выціскаць :). Я была не толькі ўдзельнікам спаборніцтваў, я таксама стала суддзём у конкурсе па перацягванні каната. І скажу ўпэўнена, што быць суддзём не проста! Брыганціна - гэта абсалютна новыя знаёмствы. І знаёмствы вельмі прыемныя. Знаёмствы, пасля якіх табе хочацца перайсці ў 5 групу 2 курса або сумясціць групы другога і трэцяга курса разам. Гэта быў сапраўды вельмі запамінальны і выдатны дзень. Дзякуй арганізатарам, удзельнікам і ўсім, хто быў у гэты дзень на Брыганціне! «That`s sport, guys. That`s all it is».

Анастасія Гарадзецкая: «Брыганціна вельмі спадабалася. Было весяла і цікава. Не было часу для нуды наогул. Адчувалася атмасфера згуртаванасці, але разам з гэтым прысутнічаў дух суперніцтва. Стаяла цудоўнае надвор'е, усе спаборніцтвы праводзіліся на свежым паветры, таму было лёгка і нязмушана. Не было якога-небудзь фармалізму ў адносінах да спаборніцтваў. Была студэнцкая самаарганізацыя, а таксама мора жартаў і весялосці. Весялосць, трыўмф і нейкая прыкрасць ад паразы, але ўсе разумелі, што прыехалі адпачываць, а не ваяваць. Таксама варта адзначыць, што быў выдатны адпачынак камандай, дым вогнішча, і густ незабыўнага шашлыка пасля насычанага спартыўнага дня».
Напрыканцы хочацца сказаць велізарнае дзякуй усім арганізатарам за магчымасць так выдатна правесці час! Дзякуй удзельнікам, без якіх усё гэта было немагчыма, бо Брыганціна - гэта мы!!!
Дзякуем спонсарам за прадстаўленыя прызы, а менавіта: конныя і веласіпедныя шпацыры, картынг, пейнтбол!




Артыкул падрыхтавалі:
Ганна Шэўчык, Старшыня Прафбюро юрыдычнага факультэта,
Кацярына Касцюкевіч, Старшыня арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай камісіі Прафбюро.
Пераклад на беларускую мову – Андрусь Емельяновіч.
Фатаздымкі – Паліна Феданюк, Рэгіна Ярэц і Вераніка Кетрыс.
Мантаж – Кацярына Касцюкевіч.
Апрацоўка – Вольга Мікалаеўна Знак.
Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)