Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2018. Заданні завочнага тура будуць апублікаваны 3.11.2017. Заяўка і выкананне заданняў - да 15.12.2017.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.3 лістапада 2017 года абвяшчаецца пачатак Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды!

Традыцыйна Алімпіяда будзе праходзіць у завочным і вочных турах.

Заданні завочнага тура (індывідуальнага і каманднага заліку) будуць размешчаны на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ 3 лістапада 2017 года а 17 гадзіне.

 

Сумесным рашэннем Арганізацыйнага камітэта Алімпіяды і Беларускай натарыяльнай палаты конкурс па натарыяту і натарыяльнай дзейнасці ўключаецца ў Беларускую студэнцкую юрыдычную алімпіяду-2018 у якасці абавязковага спецыялізаванага конкурса.

 

Заданні спецыялізаванага натарыяльнага конкурса выконваюцца камандамі абавязкова. Індывідуальныя ўдзельнікі маюць права ўдзельнічаць у спецыялізаваным конкурсе факультатыўна, але кожная ўстанова вышэйшай адукацыі абавязана забяспечыць удзел сваіх студэнтаў у конкурсе з разліку не менш за адну работу на кожных пяць індывідуальных удзельнікаў. Заданне натарыяльнага конкурса можа выконвацца на рускай або беларускай мове.

 

Заяўкі і працы ўдзельнікаў завочнага тура павінны быць дасланы ў цэнтралізаваным парадку да 15 снежня 2017 года на адрас, які будзе размешчаны не пазней за 1 снежня 2017 года на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.

За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Жадаем Вас поспехаў!

 

Аргкамітэт

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by