Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Вынікі завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2018. Вочныя туры - 2-3 сакавіка.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Аргкамітэт Алімпіяды з задавальненнем паведамляе аб падвядзенні вынікаў завочнага тура Алімпіяды.

Пры гэтым Аргкамітэт з прыкрасцю адзначае:

1) Больш нізкі, чым у мінулыя гады ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў.
У выніку Аргкамітэт вырашыў дапусціць да ўдзелу ў вочным туры толькі 52 індывідуальныя удзельнікі.
 

2) Шэраг удзельнікаў (каманд) пры напісанні эсэ выкарыстоўвалі прамое запазычванне з іншых, і ў першую чаргу электронных, крыніц.
Такія працы адзначаліся найніжэйшым балам, але ў якасці выключэння ўдзельнікам было дазволена працягваць удзел у Алімпіядзе.
 

3) Шэраг удзельнікаў напісалі эсэ па-за межамі прапанаванай тэматыкі.
Такія эсэ не правяраліся.
 

4) Шэраг каманд не прадставілі ў Аргкамітэт усе патрэбныя эсэ, чым парушылі Парадак правядзення Алімпіяды. 
У бягучым годзе такія каманды былі дапушчаны да конкурсу.
 

Аргкамітэт звяртае ўвагу кіраўніцтва ўстаноў адукацыі і адказных асоб на неабходнасць выканання патрабаванняў правядзення Алімпіяды, а таксама папярэдняй праверкі прац удзельнікаў у сістэме “Антыплагіят”. У наступным годзе такія ўдзельнікі, а магчыма і ўсе прадстаўнікі адпаведных устаноў адукацыі, будуць дыскваліфікаваныя.
 

5) Не ўсе індывідуальныя ўдзельнікі выканалі патрабаванні аб колькасці эсэ.

Згодна з Парадкам правядзення Алімпіяды ўдзельнікі павінны былі выканаць два абавязковыя эсэ (“Тэорыя і гісторыя дзяржавы і права” і “Канстытуцыйнае права. Адміністрацыйнае права” / “Грамадзянскае права і працэс. Гаспадарчае права і працэс” / “Крымінальнае права і крымінальны працэс”), але маглі таксама выканаць трэцяе эсэ па факультатыўным конкурсе (“Конкурс па натарыяце і натарыяльным праве”). Але некаторыя ўдзельнікі выканалі толькі два эсэ – адно абавязковае (з тэматыкі раздзела “Тэорыя і гісторыя дзяржавы і права”) і адно факультатыўнае.
 

Аргкамітэт у парадку выключэння ў гэтым годзе вырашыў залічыць такім удзельнікам абодва эсэ, а таксама для ўдзельнікаў, якія выканалі тры эсэ, лічыць другім эсэ тое, якое адзначана больш высокім балам.
 

Такім чынам, у гэтым годзе ўдзельнікамі вочнага тура стануць 12 каманд і 52 індывідуалы:

‑ скарочаны пратакол індывідуальнага заліку;

‑ скарочаны пратакол каманднага заліку;

‑ скарочаны пратакол факультатыўнага конкурсу (інд. удз.);

‑ скарочаны пратакол факультатыўнага конкурсу (каманды).
 

Віншуем удзельнікаў вочнага тура і нагадваем Вам, што вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2018 адбудуцца 2–3 сакавіка 2018 года на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
 

Да ўвагі ўдзельнікаў вочнага тура!

Пераканаўча просім адказных асоб цэнтралізавана даслаць сканіраваныя два апошнія развароты пашпарта (с. 30–33), старонку з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (с. 25), а таксама адрасы электроннай пошты ўдзельнікаў вочнага тура на e-mail Алімпіяды: law_olimpiada@bsu.by да 16 лютага.



Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2018 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Экономический суд СНГ.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия

 



«Власова, Михель и Партнеры»«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»  Юрспектр

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский.  ООО «Сысуев, Бондарь, Храпуцкий».




 Минская городская коллегия адвокатов ООО «Бейкер Тилли Бел» width=«Степановский, Папакуль и партнеры» «МТС»



Інфармацыйныя партнёры

 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.


Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.Кансультант плюс


Вялікі Дзякуй усім!!!
Аргкамітэт

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by