Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Арганізацыйны камітэт паведамляе аб конкурсах вочных тураў алімпіяды-2018 і адпаведных зменах у парадку правядзення

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Па ўзгадненню з Партнёрамі ў вочных турах Алімпіяды індывідуальным удзельнікам будуць прадстаўлены наступныя заданні:

Вочны адборачны тур
Падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;
адказ на ліст грамадзяніна;
падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта;
тэставае заданне.

Фінальны тур
Аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе, падрыхтоўка неабходных працэсуальных дакументаў.
 

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Для каманд у бягучым годзе ў межах вочнага адборачнага тура замест клінічнага конкурсу будзе праведзены Спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты.

У межах вочнага адборачнага тура каманды павінны будуць выканаць наступныя заданні:
аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;
падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта;
падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;
інтэрв’юіраванне і падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі натарыуса (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты);
пісьмовая кансультацыя натарыуса па лісту грамадзяніна (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты).


Для правядзення інтэрв’юіравання каманды вызначаюць двух удзельнікаў, адзін з якіх у ролі натарыуса будзе праводзіць інтэрв’юіраванне, а другі ў ролі памочніка натарыуса будзе занатоўваць працэс сумоўя.

Інтэрв’юіраванне праводзіцца з 10.10 да 15.00 на працягу 20 хвілін, для чаго згодна з вызначанай чаргой Аргкамітэт будзе суправаджаць удзельнікаў натарыяльнага конкурсу да адпаведнай калегіі Журы. Пасля інтэрв’ю ўдзельнікі вяртаюцца да каманды і працягваюць выконваць заданні.
 

У першай палове вочнага адборачнага тура камандам акрамя інтэрв’юіравання будуць прапанаваныя да выканання аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі; падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта; падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта.
 

Пасля абеду вызначаны ўдзельнік прэзентуе пазіцыю каманды па грамадзянскай справе, а астатнія ўдзельнікі ў вызначаных аўдыторыях на працягу 2 гадзін рыхтуюць на падставе інтэрв’ю пісьмовую кансультацыю грамадзяніну, а таксама даюць пісьмовую кансультацыю натарыусу па лісту грамадзяніна.
 

Спецыялізаваны конкурс улічваецца ў агульным заліку. Пераможцы спецыялізаванага конкурсу ўзнагароджваюцца прызамі Беларускай натарыяльнай палаты.
 

Таксама звяртаем увагу ўдзельнікаў на змены ў парадку шыфравання работ.
Індывідуальныя ўдзельнікі атрымаюць толькі шыфры тэставага і фінальнага тураў.
Каманды пад шыфрамі будуць выконваць толькі вусныя прэзентацыі і інтэрв’юіраванне.

Усе пісьмовыя заданні (акрамя аналізу казусаў для каманд) будуць выконвацца пад назвамі каманд і прозвішчамі ўдзельнікаў, якія будуць прапісвацца ў калантытуле першай старонкі бланка адпаведнага задання. Пасля раздрукоўкі (напісання) задання і перад накіраваннем прац калегіям Журы Арганізацыйны камітэт правядзе шыфроўку.

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2018 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Экономический суд СНГ.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия

 



«Власова, Михель и Партнеры»«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»  Юрспектр

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский.  ООО «Сысуев, Бондарь, Храпуцкий».




 Минская городская коллегия адвокатов«Степановский, Папакуль и партнеры» ООО «Бейкер Тилли Бел» width= «МТС»  


 

Інфармацыйныя партнёры

 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.


Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.Кансультант плюс


Вялікі Дзякуй усім!!!
Аргкамітэт

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by