Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2018. Адкрыццё.

Пачатак вясны для ўсёй юрыдычнай супольнасці Беларусі і для юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па традыцыі адзначаецца правядзеннем самага маштабнага і самага сур'ёзнага спаборніцтва сярод студэнтаў прававых спецыяльнасцяў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2 сакавіка 2018 года юрыдычны факультэт БДУ з гонарам і павагай адчыніў свае дзверы партнёрам, гасцям і ўдзельнікам вочных тураў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2018, галоўным араганізатарам якога з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Алімпіяда – гэта не толькі чатырнаццацігадовы бесперапынны рух наперад, баявы і пазітыўны настрой на перамогу, але і доўгачаканыя сустрэчы са старымі знаёмымі. За выхад у вочныя туры змагалася 15 устаноў вышэйшай адукацыi (18 каманд і 124 iндывiдуальных ўдзельнiка):

1. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў факультэта кіравання (2 каманды, 14 індывідуалаў).

2. Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, факультэт міліцыі, следча-экспертны і крымінальна-выканаўчы факультэты (1 каманда, 10 індывідуалаў).

3. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт эканомікі і права (1 каманда, 1 індывідуал).

4. Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, факультэт бізнэсу і права (2 каманды, 18 індывідуалаў).

5. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт (2 каманды, 24 індывідуала).

6. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, факультэт права (1 каманда, 5 індывідуалаў).

7. “БІП – Інстытут правазнаўства”, юрыдычны факультэт (1 камандa, 4 індывідуала).

8. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, юрыдычны факультэт (1 каманда, 6 індывідуалаў).

9. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава (1 камандa, 2 індывідуала).

10. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, юрыдычны факультэт (1 камандa, 12 індывідуалаў).

11. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, юрыдычны факультэт (1 камандa, 5 індывідуалаў).

12. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, факультэт эканомікі і права (1 камандa, 8 індывідуалаў).

13. Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут, гуманітарна-эканамічны факультэт (1 камандa, 2 індывідуала).

14. Мінскі інавацыйны універсітэт, факультэт камунікацый і права  (1 камандa, 5 індывідуалаў).

15. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт (1 камандa, 8 індывідуалаў).

Безумоўна, канкурэнцыя вельмі сур'ёзная, таму што права змагацца за перамогу на вочных турах атрымалі лепшыя з лепшых, тыя, хто ахвяраваў свой час дзеля бесперапыннай падрыхтоўкі да Алімпіяды. (Інтэрв’ю з удзельнікамі Алімпіяды можна будзе прачытаць у наступным артыкуле). Права прымаць удзел у вочным туры Алімпіяды – 2018 атрымалі 12 каманд і 52 індывідуала.

У гэтым годзе актыўны ўдзел у арганізацыі Алімпіяды прыняў Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў,  які плануе  адзначыць перамоцжаў сваімі дыпломамі.

Адметнай асаблівасцю Алімпіяды – 2018 з’яўляецца правядзенне ў вочным адборачным туры каманднага спецыялізаванага конкурсу Беларускай натарыяльнай палаты, пераможцы якога таксама будуць узнагароджаны прызамі партнёраў-суарганізатараў.

З самай раніцы на юрыдычным факультэце шматлюдна. У 8.30 пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў Алімпіяды.

З 9.30 па 10.15 была праведзена ўрачыстая цырымонія адкрыцця Алімпіяды – 2018, на якой традыцыйна быў прадстаўлены відэаролік, што адлюстраваў развіццё алімпіяднага руху напрацягу 14 год!
 

Мерапрыемства адкрыў дэкан юрыдычнага факультэта доктар юрыдычных навук, прафесар  Сяргей Аляксандравіч Балашэнка:

“Гэтая студэнцкая Алімпіяда чатырнадцатая ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Наступная будзе юбілейнай, таму трэба будзе рыхтавацца яшчэ лепш і старанней. De jure у нас ужо надышла вясна, але de facto яна надыдзе толькі пасля Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды! І можаце быць упэўненыя, скончыцца Алімпіяда — прыдзе вясна!”
 

Дэкан прадставіў ганаровых гасцей, якія традыцыйна падтрымліваюць факультэт у  правядзенні Алімпіяды на вышэйшым узроўні:

Чупрыс Вольга Іванаўна – Прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар;

Калінковіч Валерый Леанідавіч – Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Куль Сяргей Валяр’янавіч – Галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Каваленка Яўген Іосіфавіч – Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Першы намеснік Старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”, кандыдат юрыдычных навук;

Шаршун Віктар Аляксандравіч – Намеснік Дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук;

Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч – Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;

Сівец Сяргей Міхайлавіч – Намеснік Дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук;

Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч – Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

Аземша Сяргей Якаўлевіч – Намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі;

Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч – Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь;

Барысенка Наталля Уладзіміраўна – Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты;

Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч – Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;

Сламянец Алег Уладзіміравіч – Генеральны дырэктар ТАА “Юрспектр”;

Туравец Дзяніс Валер’евіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”;

Архіпенка Дзмітрый Валер’евіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Рывера”;

Якіменка Мікалай Рыгоравіч – Старшыня ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;

Панфёрава Людміла Андрэеўна – Дарадца Старшыні Эканамічнага суда СНД;

Радзькова Людміла Анатольеўна – Старшы пракурор упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;

Міхель Канстанцін Мікалаевіч – Кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і партнёры”;

Рэзнікаў Андрэй Уладзіміравіч – Старшыня юрыдычнага аддзела  Замежнага прыватнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані”;

Гетманенко Вольга Міхайлаўна – Старшыня аддзела па працы з органамі дзяржаўнай улады ТАА “ЮрСпектр”;

Сысуеў Цімур Валер’евіч – Кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ»;

Ігнатоўская Таццяна Валер’еўна – Партнёр Адвакацкага бюро “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры”;

Ходас Дзмітрый Пятровіч – Дырэктар Прадстаўніцтва МТС у Беларусі;

Цароў Павел Валер’евіч – Дырэктар ТАА “Бэйкер Цілі Бел”;

Каліноўскі Сяргей Міхайлавіч – Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;

Ермаловіч Таццяна Аляксандраўна – Старшыня юрыдычнага аддзела ІП «ДанонБел»;

Тамковіч Раман Раманавіч – Дырэктар юрычнага дэпартамента ТАА “Белінвестбанк”.

Сяргей Аляксандравіч Балашэнка таксама згадаў арганізацыйны камітэт Алімпіяды ў асобах намесніка дэкана юрыдычнага факультэта Андрэя Віктаравіча Шыдлоўскага і загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сяргея Артуравіча Калініна.

Госці і партнёры Алімпіяды таксама выступілі з прадмовай да ўдзельнікаў і журы конкурсу.

Вольга Іванаўна Чупрыс, прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях, доктар юрыдычных навук, прафесар, з упэўненасцю адказала: “Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда ўжо 14 год з’яўляецца прыкладам пераходу ад звычайнай трансляцыі ведаў да творчага, індывідуальнага і нестандартнага мыслення. Юрыдычная Алімпіяда – адно з самых значных мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі для Рэспублікі Беларусь. Беларуская адукацыя ідзе па правільным шляху, па шляху, арыентаванаму на моладзь, па шляху самарэалізацыі і развіцця творчых здольнасцей, нестандартнага ходу думкі. Жадаю ўдзельнікам Алімпіяды поспехаў, здаровай канкурэнцыі і павышэння творчага ўзроўня як юрыстаў”.

Куль Сяргей Валяр’янавіч, Галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,

сцвердзіў: “Гэта вялікі гонар ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь павітаць усіх прысутных на заключным этапе Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2018. Хочацца звярнуцца да ўдзельнікаў Алімпіяды. Кожны з Вас выбраў свой шлях сам. Усе тыя веды, што Вы набылі ў сваёй альма-матар, дапамогуць Вам не толькі рэалізаваць сябе як спецыялістаў, але і замацаваць месца Рэспублікі Беларусь у міравой юрыдычнай сферы. Віншую з пачаткам Алімпіяды і жадаю поспехаў і новых подзвігаў!”

Паважаны старшыня журы, Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Леанідавіч Калінковіч выказаў жаданне ўбачыць удзельнікаў і пераможцаў Алімпіяды ў якасці калег у будучыні.

Барысенка Наталля Уладзіміраўна, Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты, адзначыла: “Беларуская натарыяльная палата як   патэнцыйны работадавец зацікаўлена ў тым, каб пасля заканчэння вучобы на рабочыя месцы прыйшлі тыя, хто забяспечыць абарону праў і    законных інтарэсаў грамадзян. Нам важна выявіць тых людзей, хто здольны быць прафесіяналам у сваёй справе. Хочацца пажадаць, каб слоган “Юрыдычная Алімпіяды – твой шлях да поспехаў” стаў слоганам ўсяго Вашага жыцця”.

 

Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, дадаў: “Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо чатырнаццаць год. Тут сабраліся тыя, хто  жыве  правам, разумее яго філасофію, тыя, хто будзе папулізаваць прафесію юрыста ў будучыні. Жадаю поспехаў як удзельнікам, так і журы.  Пераможаных не будзе, таму што  кожны набудзе званне!”

Следчы камітэт зацікаўлены ў правядзенні юрыдычных Алімпіяд. А таксама ў супрацоўніках з вялікім запасам ведаў у юрыдычнай сферы, якія маглі б  дапамагаць у развіцці дзейнасці Следчага камітэта. Жадаю ўсім поспехаў, а журы – прыняцця справядлівых рашэнняў!” – удакладніў Намеснік  Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі Аземша Сяргей Якаўлевіч.

Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч, Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу адзначыў важнасць работы журы: “Ім можа нават  складаней, чым вам, удзельнікам, таму што выбраць пераможцаў не так проста. Спадзяюся, што вы ўзброіліся сваімі ведамі, і жадаю праявіць сябе  толькі з лепшага боку!”

Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч, Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, сказаў: “Хочацца павіншаваць з пачаткам цікавага і яркага  этапа студэнцкага жыцця. Вы ўсе чакалі гэтага і рыхтаваліся на працягу года. Сёння і заўтра Вы атрымаеце своеасаблівы вопыт і ўразіце сваімі ведамі журы. Жадаю ўсім  складаных задач і цікавых рашэнняў.

Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч, Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыжыс Беларусія" (пастаянны партнёр Алімпіяды), адзначыў: "Юрыдычная Алімпіяда - гэта неадемная частка працэса навучання. У параўнанні з тымі, хто ніколі ў ёй не ўдзельнічаў, вы зрабілі вялікі крок наперад. Прафесія юрыста такая, што без руху наперад і самаўдасканалення значных вынікаў дасягнуць немагчыма. Таму жадаем поспехаў у прафесійным развіцці. У добры шлях!"

Туравец Дзяніс Валер’евіч, Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”, таксама выступіў з прадмовай: “Мы даўно сочым за правядзеннем  юрыдычнай Алімпіяды, таму можам сказаць, што Вы павінны прызвычаіцца глядзець на ўсё з аптымізмам і прыняць удзел у Алімпіядзе за новую магчымасць паказаць сябе. Жадаю Вам упэўненасці, запалу і куражу”.

Каліноўскі Сяргей Міхайлавіч, Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў: “У першую чаргу хачу сказаць, што Вы ўсе пераможцы, таму што прайшлі ў вочны тур. Дакажыце самі сабе, што Вы можаце дасягнуць поспехаў у рэальных абставінах. І хачу параіць тэзіс, які можа дапамагчы Вам “калі ў Вас ёсць добрыя доказы, бярыце фактамі; калі разумееце нормы закона, то карыстайцеся імі; а калі няма ні таго, ні другога, то бярыце голасам”.

 

 

 

 

 

Сяргей Аляксандравіч Балашэнка дадаў, што ўсе пераможцы Алімпіяды будуць занесены ў банк адоранай моладзі, ім будуць прадстаўлены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. І нарэшце ў 10.15 дэкан аб’явіў: “Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2018 адкрыта!”

Няхай поспех заўсёды будзе з Вамі!

 

Падрабязную справаздачу аб першым і другім днях Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды - 2018 хутка чытайце на галоўнай старонцы сайта  юрыдычнага факультэта БДУ!

 

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2018 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры:


Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Экономический суд СНГ.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  

  

Партнёры:

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия

 



«Власова, Михель и Партнеры»«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»  Юрспектр

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»«Степановский, Папакуль и партнеры» ООО «Сысуев, Бондарь, Храпуцкий».Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский.


          

 «МТС» ООО «Бейкер Тилли Бел» width=  Минская городская коллегия адвокатов 

Інфармацыйныя партнёры:      


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.

Інфармацыйна-прававыя рэсурсы:

 
 Эталон.Кансультант плюс

 

Матэрыял падрыхтавалі: Чаранкевіч Паліна, Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета.

Фота: Сідарэвіч Аляксандра, Дуброўская Марыя, Кандрацьеў Уладзіслаў.

Апрацоўка: Л.В.Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by