Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Вынікі першага дня Алімпіяды-2018

2 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды, права прымаць удзел у якой атрымалі 12 каманд і 52 індывідуала.

Нам пашанцавала апытаць некаторых удзельнікаў і выкладчыкаў, якія іх суправаджалі. Першай мы сустрэлі каманду з Мінскага інавыцыйнага ўніверсітэта ў складзе 5 чалавек.

 

Раман, капітан каманды: “Я ўдзельнічаю ў камандным заліку. Гэта ўжо другая для мяне Алімпіяда, у адрозненні ад астатняй часткі каманды, якая набудзе свой першы вопыт удзельніцтва ў такім мерапрыемстве. Мы рыхтаваліся з нашымі выкладчыкамі і шчыра дзякуем ім за тое, што яны падтрымліваюць нас”.

Далей мы трапілі на курсанта Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Надзею, якая таксама падзялілася з намі сваімі ўражаннямі: “Я ўдзельнічаю ўжо не першы раз у якасці індывідуала, і кожная Алімпіяда — гэта новыя перажытыя пачуцці і знаёмствы. Працавітасць, цярплівасць, уменне прыгожа размаўляць, шанаваць тое, чым ты займаешся, і ўменне абстрагавацца — вось тыя галоўныя рысы, якімі павінен валодаць кожны юрыст”.

Не абышлі мы бокам і студэнтаў юрыдычнага факультэта  БДУ. Валянцін, студэнт 3 курса, распавёў, якія метады ён выкарыстоўваў у час падрыхтоўкі да Алімпіяды.

Валянцін: “Асаблівыя метады для падрыхтоўкі? Вопыт папярэдніх пакаленняў вырашае ўсё. Знаходзіце ўдзельнікаў мінулых гадоў, даведваецеся, як яны рыхтаваліся і якія памылкі зрабілі (неабходна выцягнуць усю інфармацыю!). На самой справе, да двух з чатырох алімпіядных заданняў падрыхтавацца амаль што немагчыма. Мабыць, гэта і з’яўляецца асаблівасцю юрыдычнай Алімпіяды: будзе ўсё! Нават тое, чаго ты зусім не чакаеш”.

А вось студэнты Кацярына і Яўген з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі зацвердзілі, што падрыхтавацца да Алімпіяды можна самастойна, дакладна вывучаючы нарматыўныя прававыя акты.

Прыкладам неаднаразовага ўдзельніцтва ў Алімпіядзе з’яўляецца Аляксандр Федаровіч: “Алімпіяда – 2018 для мяне чацвёртая. Не магу сказаць, які год быў для мяне найбольш складаным. У алімпіядных заданнях заўсёды ёсць над чым разважаць.Напэўна, першая мая Алімпіяда і была самай цяжкай, таму што я яшчэ многачаго не ведаў і не разумеў. Мяркую, барацьба, як і заўсёды, будзе справядлівай!”

Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды - 2018, адзначыў: “Ужо чатырнаццаты год мы праводзім юрыдычную Алімпіяду, і для нас гонар арганізоўваць гэты прэстыжны студэнцкі форум менавіта на нашым факультэце. Канешне, мы аналізуем усе плюсы і мінусы, якія ўзнікаюць у працэсе правядзення Алімпіяды,у мэтах далейшага ўдасканалення арганізацыі юрыдычнага спаборніцтва рэспубліканскага ўзроўню. Упэўнены, што Алімпіяда – 2018 пройдзе бездакорна!І, безумоўна, хочацца падзякаваць тым, хто непасрэдна арганізоўвае мерапрыемства: удзельнікам, нашым партнёрам,паважанаму журы і аргкамітэту”.

Пасля аб’яўлення Алімпіяды — 2018 адкрытай індывідуальных удзельнікаў запрасілі ў камп’ютарныя класы. Каманды, у сваю чаргу, пачалі працэдуру жараб’ёўкі.

 

 

 

 

 

Па ўзгадненню з партнёрамі ў вочных турах індывідуальным удзельнікам было прапанавана выканаць наступныя заданні:

  •  падрыхтоўка 2 праектаў правапрымяняльных актаў;
  •  адказ на ліст грамадзяніна;
  •  падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта;
  •  тэставае заданне.

Што датычыцца каманд, для іх у гэтым годзе замест клінічнага конкурсу быў праведзены спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты.

У межах вочнага адборачнага тура каманды павінны былі выканаць наступныя заданні:

  • аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;
  • падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта;
  • падрыхтоўка 2 праектаў правапрымяняльных актаў;
  • інтэрв’юіраванне і падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі натарыуса на беларускай мове (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты);
  • прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе у судзе;
  • падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі натарыуса (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты);
  • адказ на ліст грамадзяніна (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты).

Для правядзення інтэрв’юіравання каманды павінны былі вызначыць двух удзельнікаў, адзін з якіх праводзіў інтэрв’юіраванне ў ролі натарыуса, а другі занатоўваў працэс сумоўяў ролі памочніка натарыуса.

Інтэрв’юіраванне праводзілася з 10.30 да 15.00 на працягу 20 хвілін для кожнага.

Згодна з вызначанай чаргой Аргкамітэт суправаджаў удзельнікаў натарыяльнага конкурсу да адпаведнай калегіі журы. Пасля інтэрв’ю ўдзельнікі вярталіся да каманды і працягвалі выконваць заданні.

 

 

 

 

 

Карыстацца сродкамі электроннай сувязі было строга забаронена. За гэтым сачылі выкладчыкі і студэнты з арганізацыйнага камітэта.

Журы складалася з 2 калегій: па грамадзянскай і па крымінальнай справе. У склад паважанана журы конкурсу ўвайшлі:

Калінковіч Валерый Леанідавіч — Старшыня калегіі журы па крымінальнай справе, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Таперкіна Святлана Васільеўна — Старшыня калегіі журы па грамадзянскай справе, Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч — Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;

Міхель Канстанцін Мікалаевіч —Кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і партнёры”;

Ігнатоўская Таццяна Валер’еўна — Партнёр Адвакацкага бюро “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”;

Грушнік Марыя Міхайлаўна — Кіраўнік рэдакцыі часопіса «Прамыслова-гандлёвае права»;

Гарэцкі Аляксандр Тадэвушавіч — Партнёр Адвакацкага бюро “Рывера”;

Сысуеў Цімур Валер’евіч — Кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ»;

Семяніхін Міхаіл Аляксандравіч — Старшыня аддзела аналітычнага забеспячэння Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

 

Конкурсная праграма першага дня завяршылася ў 18.30.

Стомленыя ўдзельнікі пакінулі юрыдычны факультэт для таго, каб адпачыць і падрыхтавацца да наступнага дня конкурсу.

 

А ўжо 3 сакавіка ў 9.00, дзякуючы напружанай і складзенай працы арганізацыйнага камітэта, удзельнікі даведаліся аб выніках адборачнага тура.Сярод індывідуальных удзельнікаў было названа 16 чалавек, якія будуць змагацца за перамогу на фінальным этапе вочнага тура. Балы індывідуалаў вар’іруюцца ад 101 да 153 балаў. Далей назвалі 6 фіналістаў каманднага заліку. Мінімальная колькасць балаў —191 бал, максімальная —262 балы.

 

Першы дзень Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды пакінуў незабыўныя ўражанні. Другі дзень абяцае яшчэ больш насычаныя ўспаміны!

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2018 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры:


Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Экономический суд СНГ.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  

  

Партнёры:

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия

 



«Власова, Михель и Партнеры»«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»  Юрспектр

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»«Степановский, Папакуль и партнеры» ООО «Сысуев, Бондарь, Храпуцкий».Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский.


          

 «МТС» ООО «Бейкер Тилли Бел» width=  Минская городская коллегия адвокатов 

Інфармацыйныя партнёры:      


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.

Інфармацыйна-прававыя рэсурсы:

 
 Эталон.Кансультант плюс

 

Матэрыял падрыхтавалі: Чаранкевіч Паліна, Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета.

Фота: Крыўчун Алеся, Ільіна Вольга, Ляшук Аляксандра.

Апрацоўка: Л.В.Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by