Другі дзень Алімпіяды - 2018. Падводзім вынікі!
Другі дзень Алімпіяды пачаўся з адказнага і хвалюючага моманту — аб’яўлення вынікаў складанага, напружанага і насычанага заданнямі вочнага тура, згодна з якімі ў фінал выйшлі 6 каманд і 16 індывідуала.
Каманды:
1. “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
2. “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы)
3. “Academius” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
4. “Дума” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
5. “ResPublica” (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна)
6. “Vita Venatus” (БІП – Інстытут правазнаўства)
Індывідуалы:
- Слінько Кацярына Сяргееўна
- Супрун Святлана Сяргееўна
- Чарнякова Кацярына Аляксандраўна
- Глухаў Аляксей Сяргеевіч
- Паторская Алена Мікалаеўна
- Гараднік Мацвей Андрэевіч
- Тунёва Лізавета Аляксандраўна
- Гушчын Раман Іванавіч
- Каралёва Марыя Аляксандраўна
- Леў Юлія Міхайлаўна
- Аверкава Вераніка Андрэеўна
- Крэўчык Анастасія Аляксандраўна
- Гаспарэвіч Віталій Міхайлавіч
- Раманчук Ангеліна Валер'еўна
- Белаглазаў Аляксандр Іванавіч
- Бжэзіньска Ганна Анджэеўна
У фінальных турах удзельнікі павінны былі на падставе аналіза казуса прэзентаваць пазіцыю па крымінальнай (для каманд) і грамадзянскай (для індывідуалаў) справе.
У склад журы каманднага заліку ўвайшлі:
Давыдаў Уладзімір Аляксандравіч — Старшыня калегіі журы, Суддзя судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь;
Сафараў Эльдар Самедавіч — Кіраўнік аддзела дзяржаўнага абвінавачвання і касацыйнага судаводства упраўлення па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Генеральная пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
Вараўка Юрый Валер’евіч — Кіраўнік аддзела метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч — адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
У. А. Давыдаў выразіў свае ўражанні накштал Алімпіяды: “Я ўпершыню ўдзельнічаю ў Алімпіядзе ў якасці члена журы. Магу сказаць, што мне спадабаліся выступы абаронцаў і абвінаваўцаў. Можна было заўважыць добрую юрыдычную падрыхтоўку ўдзельнікаў. Нягледзячы на тое, што задача была даволі складаная, кожная з каманд правільна адзначыла найбольш важныя юрыдычныя элементы, якія трэба было ўлічваць у вырашэнні казуса. Дзякуй Аргкамітэту за запрашэнне. Спадзяюся, што ў наступным мы таксама будзем супрацоўнічаць”.
Склад журы для індывідуальнага заліку:
Таперкіна Святлана Васільеўна — Сустаршыня калегіі журы, Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч — Сустаршыня калегіі журы, Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;
Семяніхін Міхаіл Аляксандравіч — Кіраўнік аддзела аналітычнага забеспячэння Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
Міхель Канстанцін Мікалаевіч —Кіруючы партнёр АБ “Уласава, Міхель і партнёры”;
Рэзнікаў Андрэй Уладзіміравіч — Намеснік дырэктара па прававых і рэгуляторных пытаннях Замежнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані”;
Туравец Дзяніс Валер’евіч — Кіруючы партнёр АБ “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”;
Паўлючэнка Анастасія Анатольеўна — Кіраўнік практыкі, адвакат АБ “Рэвера”;
Сысуеў Цімур Валер’евіч — Кіруючы партнёр АБ «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ»;
Ігнатоўская Таццяна Вітальеўна — Партнёр АБ “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”.
Рэзнікаў Андрэй Уладзіміравіч, Намеснік дырэктара па прававых і рэгуляторных пытаннях Замежнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані” адказаў: “Чаканні ад арганізацыі Алімпіяды і якасці падрыхтоўкі ўдзельнікаў былі самымі высокімі. Арганізацыйны камітэт, як заўсёды, правёў усе туры на вышэйшым узроўні. Таму хочацца пажадаць поспехаў, і працягвайце такім жа чынам здзіўляць складанымі задачамі як удзельнікаў, так і журы калегій Алімпіяды”.
У 18.00 усе ўдзельнікі Алімпіяды-2018 сабраліся ў аўдыторыі 609 юрыдычнага факультэта БДУ для падвядзення вынікаў.
Урачыстае паседжанне адкрыў Старшыня Арганізацыйнага камітэта,дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Аляксандравіч Балашэнка, які запэўніў, што Беларуская студэнцая юрыдычная Алімпіяда — гэта не толькі захапляльнае спаборніцтва лепшых студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў, але і вялікі крок наперад да прафесійнага поспеху, да магчымасці пракласці свой кар’ерны шлях у юрыспрудэнцыі.
Намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня “Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў” Міцкевіч Валерый Вацлававіч адзначыў: “Праводзіць юрыдычную Алімпіяду стала традыцыяй.Усе студэнты юрыдычнай спецыяльнасці, якія праявілі сябе Алімпіяды, цяпер працуюць у Следчым камітэце, Генеральнай пракуратуры і судах. І гэта радуе, таму што лепшыя з лепшых знаходзяць сваё прызванне ў адпаведнасці з іх прафесіяй”.
В.В. Міцкевіч адзначыў прафесійны ўклад Старшыні Аргкамітэта ў правядзенні юрыдычнай Алімпіядыі ад імя Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьузнагародзіў С.А. Балашэнка Ганаровай граматай за шматгадовую арганізацыю Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды і актыўнае ўкараненне інавацыйных і практыка-арыентаваных тэхналогій у адукацыйны працэс.
Потым наступіў самы хвалюючы момант – аб’яўленне пераможцаў і ўручэнне заслужаных узнагарод і прызоў.
У індывідуальным заліку Алімпіяды – 2018 месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Слінько Кацярына Сяргееўна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).
2 месца – Супрун СвятланаСяргееўна (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны).
3 месца – Глухаў Аляксей Сяргеевіч(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
3 месца – Чарнякова Кацярына Аляксандраўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
3 месца – Паторская Алена Мікалаеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
У камандным заліку Алімпіяды – 2018 пераможцамі сталі:
1 месца – “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
2 месца – “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы).
3 месца – “Дума” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
3 месца – “Academius” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).
У спецыялізаваным конкурсе Беларускай натарыяльнай палаты перамаглі:
1 месца – “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы).
2 месца – “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
3 месца –“Vina Vеnatus” (БІП – Інстытут правазнаўства).
Усе пераможцы Алімпіяды былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны каштоўнымі прызамі, а таксама прадстаўлены на ўключэнне ў Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” ўзнагародзіла абсалютных пераможцаў індывідуальнага (Слінько Кацярына) і каманднага заліку (каманда “Авангард Феміды”) Ганаровымі граматамі з нагрудным знакам.
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адзначыла каштоўным падарункам каманду “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) як пераможца ў намінацыі “Лепшае абвінавачванне і абарона”.
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў прызам Слінько Кацярыну (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) і каманду “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
У гэтым годзе пераможцам таксама былі ўручаны спецыяльныя прызы партнёраў:
- Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь – свабодны доступ да электроннай версіі часопіса “Судовы веснік” і “Судовы веснік Плюс: эканамічнае правасуддзе”;
- Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – набор нарматыўнай прававой літаратуры і сертыфікат на атрыманне доступу да інфармацыйна-пошукавай сістэмы “ЭТАЛОН-ONLINE”;
-ТАА “ЮрСпектр” – сертыфікаты на права карыстанняанлайн-сервісамгатовыхправавыхрашэнняў ІПС i-lex.
Традыцыйна партнёры ўручылі пераможцам сертыфікаты на праходжанне месячнай стажыроўкі:
- Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь – Глухаву Аляксею;
- АБ “Рэвера” – Чарняковай Кацярыне і Паторскай Алене;
- АБ “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры” – Чарняковай Кацярыне, Слінько Кацярыне і Паторскай Алене;
- АБ “Уласава, Міхель і партнёры” – Чарняковай Кацярыне.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь адзначыў каманду “Авангард Феміды” пасведчаннем аб праве на публікацыю ў часопісе “Новая зямля”.
Напрацягу ўсяго мерапрыемства госці і партнёры выказвалі свае меркаванні наконт правядзення Алімпіяды.
- Богуш Вадзім Анатольевіч, Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь: “Гэтыя 2 дні Алімпіяды былі напружанымі з пункту погляду эмоцый і інтэлектуальнай дзейнасці. Мне хочацца павіншаваць усіх з перамогай, таму што, нягледзячы на ваша месца ў рэйтынгу, вы ўсе набылі вялікі вопыт”.
- Чупрыс Вольга Іванаўна, прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар: “Юрыдычная прафесія асаблівая, таму што, калі ты пачаў разглядаць казус, час застывае. Здаецца, менавіта на гэтыя два дні час застыў не толькі для вас, але і для мяне. Спадзяюся, вы атрымалі вялікае задавальненне ад сваёй працы. Безумоўна, можна сказаць, што юрыдычная Алімпіяда — гэта свята. Дык няхай гэты год пройдзехутчэй, і мы зноў будзем святкаваць!”
- Аземша Сяргей Якаўлевіч, намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі, запэўніў, што ўсе ўдзельнікі Алімпіяды – мэтанакіраваныя людзі, у якіх атрымаецца рэалізаваць свае здольнасці і веды ў юрыдычнай сферы.
- Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч, Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”: “Удзельніцтва ў Алімпіядзе — гэта не проста пачатак, гэта ўжо крок наперад.Безумоўна, і камандам, і індывідуалам яшчэ ёсць над чым працавать. Мы ўпэўнены, што ў наступным годзе ўсе ўдзельнікі максімальна папрацуюць над сваімі недахопамі і пакажуць лепшыя вынікі. Поспехаў!” Андрэй Валянцінавіч таксама адзначыў некаторыя складанасці ў прапанаваных удзельнікам казусах і ўручыў дэкану юрыдычнага факультэта сертыфікат на стварэнне і замацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы на суму 6000 BYN.
- Ігнатоўская Таццяна Вітальеўна, партнёр АБ “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”: “Канешне, уменні арганізацыйнага камітэта можна ацэньваць бясконца. Асабіста я памятаю, як 15 гадоў таму Сяргей Аляксандравіч гаварыў, што важна стварыць юрыдычную Алімпіяду, дзе студэнты-юрысты змогуць паказаць свае здольнасці. Цяпер, сочачы за ходам кожнай Алімпіяды напрацягу 14 гадоў, я магу сказаць, што вы здолелі арганізаваць такое мерапрыемства, якое аб’ядноўвае ўсіх зацікаўленных у юрыспрудэнцыі людзей.Такія конкурсы, як Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда, дапамагаюць студэнтам развіваць уменне разважаць на юрыдычную тэматыку як пісьмова, так і вусна. Хочацца сказаць Сяргею Аляксандравічу Балашэнка, Андрэю Віктаравічу Шыдлоўскаму, Сяргею Артуравічу Калініну вялікі дзякуй! У Вас атрымалася цудоўнаяАлімпіяда, і я жадаю Вам толькі развівацца далей!”
- Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч, намеснік Старшыні Джяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь: “Вы толькі паглядзіце, якую колькасць студэнтаўаб’яднала юрыдычная Алімпіяда! Аб’яданала ўсіх тых, хто імкнецца набыць новыя веды і вопыт. Тая энергія, той запал, што тут адчуваецца, дапаможа пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь! Віншуюўсіх з заканчэннем Алімпіяды і жадаю поспехаў у будучыні”.
- Міхель Канстанцін Мікалаевіч, Кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і партнёры”: “Удзельнікі юрыдычнай Алімпіяды – гэта тыя студэнты, хто мае талент і жаданне працаваць юрыстамі. Захварэўшы юрыспрудэнцыяй аднойчы, вы ўжо ніколі не ачуняеце".
- Мартынаў Іван Сяргеевіч, юрыст адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ” запэўніў, што юрыст – чалавек, які ўмее пераконваць, не адступаць ад пастаўленай мэты. Юрыспрудэнцыя – гэта не простанавукапра законы, гэтанавукапралюдзей, празносіны з імі.
- АБ «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ» запрасіла на штогадовы Форум па вырашэннюспрэчак у краінах Усходняй Еўропы Вярстак Таццяну, Паторскую Алену і Гардзей Святлану.
- Туравец Дзяніс Валер’евіч, Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”: “Вялікі дзякуй Сяргею Аляксандравічу Балашэнка і паважанаму аргкамітэту. Я далучаюся да слоў Міхеля Канстанціна Мікалаевіча, а таксама хачу дапоўніць, што дзякуючы вам, на юрыспрудэнцыю захварэюць і тыя, хто знаходзіцца вакол. І, традыцыйна, мы хочам адзначыць студэнтаў, хто варты атрымаць магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці юрыста ў адвакацкім бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”. Па выніках выступаў я хацеў бы падараваць гэту магчымасць Чарняковай Кацярыне, Слінько Кацярыне і Паторскай Алене. Вы не толькі здолелі падрыхтаваць свае пазіцыі, але і ўпэўнена прэзентавалі іх, нягледзячы на ўсе дадатковыя пытанні. Малайцы!”
- Рэзнікаў Андрэй Уладзіміравіч, Старшыня юрыдычнага аддзела Замежнага прыватнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынгкомпані” падзякаваў арганізатарам Алімпіяды, а таксама пажадаў усім удзельнікам і далей развівацца ў прафесійным плане.
У канцы мерапрыемства Сяргей Аляксандравіч Балашэнка адзначыў, што новы год пачынаецца тады, калі студэнты-юрысты пачынаюць зноў рыхтавацца да юрыдычнай Алімпіяды.
Пасля ўрачыстай цырымоніі закрыцця абсалюныя пераможцы каманднага заліку “Авангард Феміды” адказалі на нашы пытанні: “Калі нас аб’явілі пераможцамі, то мы адчулі эмацыйны катарсіс, - адказвае Ірына Дзямідзік. – Абодва дня выдаліся напружанымі. Мы рабілі ўсё магчымае, каб правільна рашыць заданні і атрымаць задавальненне ад самаго працэсу. Да моманту абвяшчэння вынікаў напружанне дасягнула 10000%. Мы ўдзячны выкладчыкам за іх дапамогу ў падрыхтоўцы да Алімпіяды. А сакрэт нашай складнай каманднай гульні просты: нам падабалася ўдзельнічаць і рыхтавацца да Алімпіяды. Мы не разгубіліся і правільна размеркавалі ролі, кожны змог паказаць свае моцныя бакі. “Авангард Феміды” - прыклад падтрымкі, працавітасці і суладнайпрацы!”
Абсалютны пераможца індывідуальнага заліку Слінько Кацярына прызналася: “Гэта была мая першая спроба ўдзельніцва ў Алімпіядзе, і калі аб’явілі маё імя, то я не паверыла. У той момант я сама пра сябе падзякавала ўсім выкладчыкам, якія дапамагалі мне ў падрыхтоўцы. Што датычыцца самой арганізацыі мерапрыемства, то мне ўсё спадабалася, таму што і заданні былі цікавымі, і аргкамітэт быў прыветным”.
Арганізацыйны камітэт, госці і партнёры Алімпіяды ад шчырага сэрца віншуюць усіх пераможцаў! Вы малайцы! Мы ганарымся вашымі талентамі і дасягненнямі. Няхай вашы зоркі, запаленыя сёння на юрыдычным небасхіле, гараць доўга і ярка.
Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2018 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:
Афіцыйныя партнёры:
Партнёры:
Інфармацыйна-прававыя рэсурсы:
Матэрыял падрыхтавалі: Чаранкевіч Паліна, Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета.
Фота: Гетман Мікіта, Кандрацьеў Уладзіслаў, Ільіна Вольга.
Апрацоўка: Л.В.Бяляева