Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2019. Заданні завочнага тура будуць апублікаваны 25.10.2018. Заяўка і выкананне заданняў – да 26.11.2018.

logo olympiada web25 кастрычніка 2018 года абвяшчаецца пачатак Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды!

Традыцыйна Алімпіяда будзе праходзіць у завочным і вочных турах.

Заданні завочнага тура (індывідуальнага і каманднага заліку) будуць размешчаны на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ 25 кастрычніка 2018 года а 15 гадзіне.

  

Заяўкі і працы ўдзельнікаў завочнага тура павінны быць дасланы ў цэнтралізаваным парадку да 26 лістапада 2018 года на адрас, які будзе размешчаны дадаткова на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.

За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Жадаем Вам поспехаў!

 

Аргкамітэт

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by