Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2019. Адкрыццё (28.02.2019г.).

11893 1Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта можа ганарыцца тым, што на працягу доўгіх гадоў выяўляе здольных і таленавітых студэнтаў, гатовых да вывучэння і выкарыстання права на высокім узроўні. Адным са шляхоў, дзякуючы якому студэнт-юрыст можа набыць практычныя навыкі і паглыбіць тэарэтычныя, ужо пятнаццаць год з’яўляецца Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда.

11893 2Юрыдычная Алімпіяда — адно з самых маштабных і прадстаўнічых адукацыйных мерапрыемстваў, якое стымулюе будучых юрыстаў удасканальваць свае веды, адточваць прамоўніцкае майстэрства, а таксама заахвочвае найбольш зацікаўленых студэнтаў. Па даручэнню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь юрыдычны факультэт БДУ кожны год арганізуе Беларускую студэнцкую юрыдычную Алімпіяду, якая праводзіцца згодна з пунктамі 10 і 13 Плана мерапрыемстваў па прававому асветніцтву грамадзян на 2016-2020 гг., зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2016 г. №37 з мэтай выяўлення найбольш таленавітай студэнцкай моладзі і павышэння якасці юрыдычнай адукацыі.

28 лютага 2019 г. юрыдычны факультэт БДУ гасцінна расчыніў свае дзверы перад удзельнікамі вочных тураў. У гэтым годзе права змагацца за званне лепшых з лепшых на юрыдычным Алімпе атрымалі 59 індывідуальных удзельнікаў і 12 каманд, але вырашылі прыняць удзел толькі 51 індывідуальны ўдзельнік і 11 каманд.

11893 3Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда–2019 якасна адрозніваецца фарматам, бо па прапановах партнёраў вочны тур быў пашыраны на два дні. Таксама павялічылася і колькасць спецыялізаваных конкурсаў. Акрамя традыцыйнага конкурса Беларускай натарыяльнай палаты свае іспыты прэзентавалі Следчы камітэт, Міністэрства юстыцыі і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама быў уведзены конкурс па медыяцыі.

11893 4З самай раніцы на юрыдычным факультэце шматлюдна. У 9.20 пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў Алімпіяды.

З 10.30 па 12.00 была праведзена ўрачыстая цырымонія адкрыцця Алімпіяды–2019, дзе быў прадстаўлены традыцыйны падарунак ад арганізацыйнага камітэта – відэаролік з поглядам у мінулае юрыдычнай Алімпіяды (спасылка на відэа). Праз відэа да ўдзельнікаў звярнуліся пераможцы Алімпіяд 2005-2018 гг.

11893 5Мерапрыемства адкрыў дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Аляксандравіч Балашэнка:  “Пятнаццаць год – гэта амаль што чатыры тысячы самых лепшых маладых юрыстаў-прафесіяналаў, якія апрабіравалі свае веды і паказалі сваю паспяховасць. Кожны ўдзельнік Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – пераможца! Без вашай энергіі, усмешак, прафесіяналізму не пачынаецца вясна. Хоць мы і адчыняем Алімпіяду ў лютым, дзякуючы вашай энергіі вясна ўжо надыйшла”.

Дэкан прадставіў ганаровых гасцей, якія традыцыйна падтрымліваюць факультэт у правядзенні Алімпіяды на вышэйшым узроўні.

11893 6Першым да ўдзельнікаў звярнуўся Старшыня журы, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Леанідавіч Калінковіч:Паважаныя калегі і сябры, віншую вас з пачаткам Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2019. Спадзяюся, што гэтая Алімпіада, як і ўсе папярэднія, назаве імёны тых, хто зможа забяспечыць развіццё тэорыі беларускага права і правапрымяняльнай практыкі. Поспехаў у іспытах!”

11893 7Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч, Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь: “Правядзенне Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды стала добрай традыцыяй. Са свайго студэнцкага жыцця памятаю, як было цяжка ўдзельнічаць у конкурсе ведання права. Часам здзіўляюся аб’ёму той інфармацыі, якой вы валодаеце. Менавіта гэта і з’яўляецца пацверджаннем таго, што вы атрымліваеце добрыя веды ў галіне права. Упэўнены, вы працягнеце традыцыі юрыспрудэнцыі, закладзеныя стагоддзямі. У добры шлях!”

11893 8 mНамеснік  Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі Аземша Сяргей Якаўлевіч адзначыў, што галоўная якасць супрацоўніка Следчага камітэта – мэтанакіраванасць, і ўсе ўздельнікі Алімпіяды ёю валодаюць. Акрамя таго, Сяргей Якаўлевіч папярэдзіў, каб канкурсанты засяродзілі ўвагу на Алімпіядзе, нягледзячы на надыход вясны.

11893 9Місько Максім Уладзіміравіч, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве: Прафесія юрыста запатрабавана, і заканадаўчая ўлада мае патрэбу ў адукаваных спецыялістах. Сёння ўдзельнікі павінны падцвердзіць узровень сваіх навучальных устаноў. Задача складаная, але я ўпэўнены, што ў вас атрымаецца”.

11893 10Каваленка Яўген Іосіфавіч, Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Першы намеснік Старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”, кандыдат юрыдычных навук: “Паважаныя калегі, жадаю поспехаў у рашэнні не толькі казусаў на юрыдычнай Алімпіядзе, але і ўсіх юрыдычных пытанняў, што будуць сустракацца ў вашай дзейнасці. За гэтыя пятнаццаць год праз Алімпіяду прайшло больш за чатыры тысячы ўдзельнікаў, што з’яўляюцца носьбітамі прававой культуры і прапагандыстамі правамерных паводзін”.11893 11

Ад імя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” Я.І.Каваленка ўзнагародзіў Ганаровай граматай дэкана юрыдычнага факультэта С.А.Балашэнка.

11893 12Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч, Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, пажадаў удзельнікам творчых поспехаў і выказаў жаданне ўбачыць канкурсантаў і пераможцаў Аліміяды ў якасці калег у будучыні.

11893 13Намеснік Старшыні журы, Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія” Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч: “Віншую з пачаткам цікавага моманта студэнцкага жыцця. Усе арганізатары глядзяць на вас, удзельнікаў, з вялікай надзеяй і аптымізмам. Памятайце, Алімпіяда – гэта крок да прафесійнага росту ў якасці юрыста. Жадаю вам знайсці сябе ў будучай працы. У добры шлях!”

11893 14Туравец Дзяніс Валер’евіч, Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”: “Алімпіяда – адзін з нешматлікіх спосабаў прымяніць свае веды на практыцы. Хочацца ўбачыць у вас уменне разважаць нестандартна, але пры гэтым юрыдычна. Спадзяёмся на глыбіню вашых тэарэтычных ведаў і дасведчанасць у правапрымяняльнай практыцы. Хай пераможа самы разумны!”

11893 15Архіпенка Дзмітрый Валер’евіч, Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “РЭВЕРА”: “ Паважаныя калегі, мы даўно сочым за правядзеннем Алімпіяды, і, як ужо адзначылі, той, хто паставіць сабе мэту, заўсёды яе дасягне. Калі што-небудзь робіш, трэба рабіць гэта на ўсе 100%. Жадаю вам упэўненасці, запалу і поспехаў!”

11893 16Машонскі Сяргей Антонавіч, Дырэктар ТАА “Арцынгер і партнёры”: “Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – традыцайные мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо пятнаццаць год. У першую чаргу хачу сказаць, што вы ўжо ўсе пераможцы, бо прайшлі ў вочны тур. Жадаю поспехаў у вырашэнні юрыдычных казусаў, якія сустрэнуцца вам на прафесійным шляху”.

11893 17Дзялендзік Таццяна Васільеўна, Намеснік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты: “Віншую з адкрыццём Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды-2019! Я рада, што дзейнасць натарыята застаецца цікавай для вашага пакалення, і ўдзячна, што ў рамках Алімпіяды праводзіцца спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты. Жадаю ўдзельнікам разумных рашэнняў!”

Сяргей Аляксандравіч Балашэнка дадаў, што ўсе пераможцы Алімпіяды будуць занесены ў банк адоранай моладзі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

І нарэшце дэкан аб’явіў: Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2019 адкрыта!

11893 18Няхай поспех заўсёды будзе з Вамі!

Падрабязную справаздачу аб першым і другім днях Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2019 хутка чытайце на галоўнай старонцы сайта  юрыдычнага факультэта БДУ!

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2019 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»«Власова, Михель и Партнеры»logo koncyltant

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд» Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский. 11774 1  

 

 Минская городская коллегия адвокатов logo bakertillylogo arzinger

 «МТС»


пры садзейнічанні 

logo bank Razvitie 

 


  Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.


Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774


Вялікі Дзякуй усім!!! 

 

Тэкст: Чаранкевiч Палiна,Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета, Дварко Крысцiна, Касцянка Таццяна.
Фота: Арнольд Антон, Асіпенка Алеся, Бяседзіна Паліна, Гваздзяр Анастасія, Кандрацьеў Уладзіслаў, Пашкевіч Аліна, Сідарэвіч Аляксандра, Трыфанава Валерыя.

Апрацоўка: Л.В.Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by