Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Першы дзень Алімпіяды–2019 (28.02.2019 г.)

11896 111896Беларускую студэнцкую юрыдычную Алімпіяду па праве можна назваць самым маштабным і прадстаўнічым форумам будучых юрыстаў: тут навучэнцы ўстаноў вышэйшай адукацыі юрыдычнага профіля могуць атрымаць карысны вопыт зносін адзін з адным і са старэйшымі калегамі, адтачыць прамоўніцкае майстэрства і навучыцца мове дзелавых зносін.

Перад пачаткам конкурснай праграмы мы даведаліся ў удзельнікаў Алімпіяды2019, што заахвоціла іх праверыць свае веды і якія цяжкасці яны сустрэлі падчас падрыхтоўкі.

Капітан каманды Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Яўген адзначыў: “Я ўжо не першы год удзельнічаю ў Алімпіядзе. Летась выступаў у якасці індывідуала, а сёлета мы сабралі каманду, “падраслі” і прыехалі пакараць юрыдычны Алімп”.

11896 2Удзельнік каманды Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый распавёў, што даўно хацеў паўдзельнічаць у Алімпіядзе, таму падаўся на факультэцкі адбор.

11896 3Удзельніца каманды юрыдычнага факультэта БДУ Ангеліна: “У гэтым годзе вырашыла ўдзельнічаць у камандным заліку, таму што хачу паспрабаваць штосьці новае. Як заўважыла, і заданні тут больш цяжкія. Работа ў камандзе дапамагае разгледзець юрыдычныя пытанні з розных бакоў”.

Пасля правядзення ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды2019 канкурсанты разышліся для выканання заданняў.

11896 5У гэтым годзе па прапанове партнёраў з’явілася некалькі конкурсаў.

Акцэнт быў зроблены на праватворчай дзейнасці і прававым маніторынгу, дзе ўдзельнікі павінны былі падрыхтаваць экпертныя заключэнні па праектах нарматыўных прававых актаў, а таксама зрабіць прагноз дзеяння іх праекта.

Для каманд быў праведзены спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты, які складаўся з трох заданняў:
1) інтэрв’юіраванне;
2) падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі;
3) адказ на ліст грамадзяніна.

Суддзямі па гэтым заданні выступілі:

Сліжэўская Аксана Васільеўна — натарыус Натарыяльнай канторы №4 Ленінскага раёна горада Мінска;

Літвінка Вераніка Анатольеўна — натарыус Першай Мінскай гарадской натарыяльнай канторы;

Лубешка Алена Юр’еўна — натарыус Першай Мінскай гарадской натарыяльнай канторы.

Конкурсная праграма першага дня завяршылася ў 18.00.

 

Стомленыя ўдзельнікі пакінулі юрыдычны факультэт, каб адпачыць і падрыхтавацца да наступных конкурсаў.

Незабыўныя ўражанні засталіся пасля першага дня Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды2019. Другі дзень абяцае яшчэ больш насычаныя ўспаміны!

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда2019 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»«Власова, Михель и Партнеры»logo koncyltant

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд» Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский. 11774 1  

 

 Минская городская коллегия адвокатов logo bakertillylogo arzinger

 «МТС»


пры садзейнічанні 

logo bank Razvitie 

 


  Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.


Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774

 

Тэкст: Чаранкевiч Палiна,Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета, Дварко Крысцiна, Касцянка Таццяна.
Фота: Арнольд Антон, Асіпенка Алеся, Бяседзіна Паліна, Гваздзяр Анастасія, Кандрацьеў Уладзіслаў, Пашкевіч Аліна, Сідарэвіч Аляксандра, Трыфанава Валерыя.
Апрацоўка: Л.В.Бяляева.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by