Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Вынікі другога дня Алімпіяды–2019

11898 1

1 сакавіка ўдзельнікі Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2019 працягнулі змагацца за перамогу. Безумоўна, усе студэнты хвалююцца: канкурэнцыя вельмі сур'ёзная. Права змагацца за перамогу на вочных турах атрымалі лепшыя з лепшых!

Пакуль удзельнiкi спрабавалі даказаць, што яны сапраўдныя спецыялісты ў галіне юрыспрудэнцыі, нам пашанцавала пагутарыць з некаторымі з іх.

Студэнт 4-га курса МІТСО Эдуард прызнаўся, што падчас выканання заданняў адчуваў некаторыя складанасці, хоць падрыхтоўка і была доўгай.

Карына, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта БДУ: “Гэта мая першая Алімпіяда, таму я, безумоўна, вельмі хвалявалася. А заданні – своеасаблівая праверка на стрэсаустойлівасць і ўменне выйсці са складаных сітуацый”.

11898 2У 9.30 канкурсантаў запрасілі ў камп’ютарныя класы.

Індывідуальным удзельнікам было прапанавана выканаць наступныя заданні:

  • падрыхтоўка правапрымяняльнага акта;
  • праверка навыкаў прававога маніторынгу;
  • тэставае заданне.

Каманды павінны былі выканаць наступныя заданні:

  • падрыхтоўка правапрымяняльнага акта;
  • адказ на ліст грамадзяніна;
  • падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі ў судзе (грамадзянская (гаспадарчая) справа);
  • конкурс па медыяцыі.

У склад журы на прэзентацыі пазіцыі ў судзе ўвайшлі:

Коўшун Нэлла Іванаўна – суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Семяніхін Міхаіл АляксандравічСтаршыня аналітычнага аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;

Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч – Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;

Сысуеў Цімур Валер’евіч – адвакат, партнёр Адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ”;

Ашмян Юлія Віктараўна – адвакат, вядучы юрыст судовай практыкі Адвакацкага бюро “РЭВЕРА”;

Вільтоўскі Дзмітрый Міхайлавіч – партнёр юрыдычнай фірмы “Арцынгер і партнёры”;

Міхель Канстанцін Мікалаевіч – Кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і Партнёры”;

Уласевіч Наталля Юр’еўна – юрыст Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры ”;

Дворная Паліна Анатольеўна – эксперт-юрыст аддзела дамоўнага права ТАА “Юрспектр”;

Дзік Павел Аляксандравіч – Старшыня юрыдычнага ўпраўлення ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”;

Бычко Ганна Іосіфаўна – Галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце з персаналам ТАА “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”.

Скад журы конкурса па медыяцыі:

Бельская Ірына Аляксандраўна – медыятар вучэбна-практычнай установы “Медыяцыя і права”, кандыдат юрыдычных наук;

Буката Людміла Генадзьеўна – медыятар вучэбна-практычнай установы “Медыяцыя і права”, кандыдат юрыдычных наук;

Канановіч Ларыса Дзмітрыеўна – медыятар УПУ “Цэнтр “Медыяцыя і права”;

Канановіч Максім Аляксандравіч – медыятар, кіраўнік праекта “Медыяцыя для бізнеса” УПУ “Цэнтр “Медыяцыя і права”;

Мацкевіч Міхаіл Іванавіч – медыятар УПУ “Цэнтр “Медыяцыя і права”;

Актысюк Ганна Васільеўна – адвакат адвакацкага бюро “Бізнес-Адвакат”, медыятар;

Прытульчік Алена Ігараўна – медыятар УПУ “Цэнтр “Медыяцыя і права”;

Хамутнікаў Ігар Юр’евіч – медыятар, кіраўнік праекта “Медыяцыя ў судах” УПУ “Цэнтр “Медыяцыя і права”;

Кароль Наталля Яўгенаўна – медыятар, трэнер УПУ “Цэнтр “Медыяцыя і права”.

Другі дзень не падаўся лёгкім і для кампетэнтнага журы, якое выбірала ўдзельнікаў для фіналу Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2019, ацэньваючы навыкі і ўменні студэнтаў па розных параметрах, улічваючы іх прафесійныя і асабістыя якасці, журы прыняло аб’ектыўнае рашэнне, аб якім удзельнікі даведаюцца раніцай трэцяга дня Алімпіяды.

 

11898 3Намеснік Старшыні арганізацыйнага камітэта Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі: “Першая асацыяцыя з Алімпіядай – гэта праца арганізацыйнага камітэта, таму што працэс падрыхтоўкі ўсіх этапаў Алімпіяды вельмі працаёмкі. Акрамя таго, арганізацыйны камітэт павінен забяспечваць камфортныя ўмовы для ўдзельнікаў і членаў журы ў працэсе правядзення конкурсных мерапрыемстваў.

Калі гаварыць пра новыя спецыялізаваныя конкурсы, то я лічу, што гэта эфектыўная форма прафарыентацыі будучых юрыстаў, якая дазваляе вызначыць напрамкі іх далейшага працаўладкавання: ад дзяржаўных устаноў да юрыдычных службаў у суб’ектах гаспадарчай дзейнасці. Увогуле, для ўдзельнікаў Алімпіяда – своеасаблівы “праязны білет” у прафесійнае жыццё.

11898 4

Жадаю ўдзельнікам паспяховых яскравых выступаў і, безумоўна, перамогі. А тым, каму не пашанцуе,  жадаю застацца задаволенымі сваёй працай, набытым вопытам і ўдзелам у Алімпіядзе”.

Ад імя рэдакцыі і арганізацыйнага камітэта мы шчыра жадаем усім удзельнікам адпачыць, набрацца моцы і з бойкім настроем сустрэць трэці дзень!

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда–2019 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

 

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»«Власова, Михель и Партнеры»logo koncyltant

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд» Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский. 11774 1  

 

 Минская городская коллегия адвокатов logo bakertillylogo arzinger

 «МТС»


пры садзейнічанні 

logo bank Razvitie 

 


  Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.


Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774

 

Тэкст: Чаранкевiч Палiна,Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета, Дварко Крысцiна, Касцянка Таццяна.
Фота: Арнольд Антон, Асіпенка Алеся, Бяседзіна Паліна, Гваздзяр Анастасія, Кандрацьеў Уладзіслаў, Пашкевіч Аліна, Сідарэвіч Аляксандра, Трыфанава Валерыя.
Апрацоўка: Раманава Алена.

 

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by