Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Закрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2019. Віншуем пераможцаў! (2.03.2019г.).

Напружанне расло, прадчуванне чагосьці вялізнага і доўгачаканага ахоплівала кожнага, хто заходзіў у дзверы юрыдычнага факультэта БДУ.

Усе ведалі: 2 сакавіка фінал Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды-2019.

Апошні з трох дзён Алімпіяды пачаўся з аб’яўлення вынікаў напружанага вочнага тура, згодна з якімі ў фінал выйшлі 6 каманд і 16 індывідуальных удзельнікаў.

У 18.00 усе ўдзельнікі Алімпіяды–2019 сабраліся ў аўдыторыі 609 юрыдычнага факультэта БДУ для падвядзення вынікаў.

Урачыстае паседжанне адкрыў Старшыня арганізацыйнага камітэта, дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Аляксандравіч Балашэнка.

Старшыня журы, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Леанідавіч Калінковіч: “Цяпер я з упэўненасцю магу сказаць, што пятнаццатая Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда завяршылася! Якія б ні былі вынікі, як бы ні размеркаваліся месцы, кожны выступіў годна і паказаў сваю крапатлівую працу. Вы – залаты фонд нашага юрыдычнага студэнцтва. Хочацца таксама выказаць падзяку аргкамітэту Алімпіяды за камфортныя ўмовы для ўдзельнікаў і журы”.

Алена Адольфаўна Ліпа, Кіраўнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь , упэўнена, што Алімпіяда запомніцца ўдзельнікам не толькі скаладанымі заданнямі, але і яскравымі ўражаннямі. 

Усе пераможцы Алімпіяды былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны каштоўнымі прызамі, а таксама прадстаўлены на ўключэнне ў Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У спецыялізаваным конкурсе па медыяцыі перамаглі:

1 месцаАвангард Феміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
2 месцаAcademius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
3 месцаКупалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).
Таксама была адзначана камандаUltima ratio (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). 

У спецыялізаваным конкурсе Беларускай натарыяльнай палаты перамаглі:
1 месцаLEXики (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
2 месцаVivere militare est (БІП-Інстытут правазнаўства);
3 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы). 

У індывідуальным заліку Алімпіяды – 2019 месцы размеркаваліся наступным чынам:

Паторская Алена 
1 месца – Паторская Алена Мікалаеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

11901 211901 32 месца – Слінько Кацярына Сергееўна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);

2 месца –  Базыльчык Данііл Аляксеевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);  

 

   

11901 4

11901 511901 6

 

 

 

 

 

 
3 месца – Белько Мікіта Дзмітрыевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

3 месца – Лукашук Яўген Уладзіміравіч (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны);

3 месца – Пратасевіч Іван Ігаравіч (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь); 

11901 7

У камандным заліку Алімпіяды – 2019 пераможцамі сталі:

1 месца – Авангард Феміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

 

 

 

  

11901 811901 92 месца – Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны);

2 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);

  

 

 

11901 1011901 113 месца – Ultima ratio (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

3 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).

 

  


Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” ўзнагародзіла абсалютных пераможцаў індывідуальнага (Паторская Алена, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) і каманднага заліку (каманда “Авангард Феміды”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) Ганаровымі граматамі.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адзначыла каштоўнымі падарункамі “пракурора” з каманды Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) і “адваката” з каманды  Vivere militare est (БІП-Інстытут правазнаўства) у намінацыі “Лепшае абвінавачванне і абарона”.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў прызам каманду Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначыла Паторскую Алену і  каманду Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны); 

 

У гэтым годзе пераможцам таксама былі ўручаны спецыяльныя прызы партнёраў:

- ТАА "ЮрСпектр" сертыфікат на атрыманне доступу да онлайн-сервіса гатовых прававых рашэнняў ilex;

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь - падпіска  на журнал "Зямля Беларусі " для каманды “Авангард Феміды” 

- ТАА “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” – каштоўныя падарункі. 

Традыцыйна партнёры ўручылі пераможцам сертыфікаты на праходжанне стажыроўкі:

- Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь –  Траццяк Аляксандры;

- Адвакацкае бюро “РЭВЕРА” – Траццяк Аляксандры і Новіку Максіму;

- Адвакацкае бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры” – Валянціне Бялевіч і Аляксею Глухаву;

- Адвакацкае бюро “Уласава, Міхель і партнёры” – Філіп Рудзько.

- Адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ” – Лукашук Яўген і Бялевіч Валянціна.

Шаршун Віктар Аляксандравіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дадаў, што кожны ўдзельнік атрымаў каштоўны вопыт падчас падрыхтоўкі і ўдзельніцтва ў Алімпіядзе.

Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч, Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”, адзначыў, што Алімпіяда гэта не кропка, а адзін з крокаў наперад.

Філімонава Алена Уладзіміраўна, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пажадала ўсім прысутным поспехаў і перамог.

Рэзнікаў Андрэй Уладзіміравіч, Старшыня юрыдычнага аддзела  Замежнага прыватнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані”: “Прафесія юрыста адна з самых значных у грамадскай сферы, і нам вельмі прыемна, што з года ў год аб’ём ведаў удзельнікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды пашыраецца. Працуйце над сабой і  развівайцеся!”

Туравец Дзяніс Валер’евіч, Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”:: “Я з задавальненнем хачу адзначыць узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі канкурсантаў, а таксама ўменне прымаць рашэнні ў стрэсавых сітуацыях. Дзякуй за ваш энтузіязм і волю да перамогі”.

Міхель Канстанцін Мікалаевіч, Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і партнёры”, адзначыў, што быў задаволены як правядзеннем Алімпіяды, так і самімі ўдзельнікамі.

Рымша Дзмітрый Віктаравіч, намеснік Генеральнага дырэктара па сувязі з грамадствам ТАА “ЮрСпектр”:Вы, удзельнікі Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2019, захапілі нас сваім энтузіязмам! Ддзякуй!”

Паўлючэнка Анастасія Анатольеўна, адвакат, кіраўнік практыкі вырашэння карпаратыўных і адміністрацыйных спрэчак Адвакацкага бюро “РЭВЕРА”: “Я лічу, што факт удзельніцтва ў Алімпіядзе трэба ўспрымаць як дадатковую нагоду і матывацыю для далейшага развіцця”.

Традыцыйнай адзнакай ад Адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ” з‘яўляецца ўзнагарода лепшай юрыдычнай школы краіны. У гэтым годзе ўзнагароду атрымаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны. Кушнярова Ангеліна была ўзнагароджана магчымасцю ўдзела ў міжнародным форуме. Акрамя таго, Сысуеў Цімур Валер’евіч, адвакат, партнёр Адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ”, адзначыў Самойлава Эдуарда з Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” сертыфікатам.

Вільтоўскі Дзмітрый Міхайлавіч, партнёр юрыдычнай фірмы “Арцынгер і партнёры”, адзначыў напорыстасць удзельнікаў Алімпіяды.

Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў: “Я задаволены тым, што мне пашанцавала пабываць на свяце юрыдычнай думкі. І хочацца, каб вы памяталі ўсё сваё жыццё, што толькі прафесіяналы змогуць дасягнуць усяго”.

Бычко Ганна Іосіфаўна, Галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце з персаналам ТАА “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”: “Юрыдычныя школы ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі краіны – сапраўдны скарб прафесіяналаў. А вы, удзельнікі, не спыняйцеся на дасягнутым і імкніцеся да лепшага!”

Мігун Аляксандр Аркадзьевіч, намеснік Старшыні аддзела нагляднай вытворчасці і правапрымяняльнай практыкі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, павіншаваў усіх удзельнікам з завяршэннем Алімпіяды-2019.

Вараўка Юрый Валеревіч, кіраўнік аддзела метадычнага забеспячэння папярэдняга даследавання ўпраўлення аналізу практыкі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублкі Беларусь, падкрэсліў, колькі таленавітых і адукаваных патэнцыяльных юрыстаў сабрала Алімпіяда, і адзначыў глыбіню тэарэтычных ведаў удзельнікаў.

Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч, намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, павіншаваў канкурсантаў з завяршэннем трэцяга дня юрыдычнага марафона.

 

11901 12Арганізацыйны камітэт, госці і партнёры Алімпіяды ад шчырага сэрца віншуюць усіх пераможцаў! Вы малайцы! Мы ганарымся вашымі талентамі і дасягненнямі. Няхай вашы зоркі, запаленыя сёння на юрыдычным небасхіле, гараць доўга і ярка.

Фотагалерэя ( спасылка https://vk.com/album-96629_261332272 )

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда–2019 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

«Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»«Власова, Михель и Партнеры»logo koncyltant

 Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд» Адвокат МГКА Сергей Михайлович Калиновский. 11774 1  

 

 Минская городская коллегия адвокатов logo bakertillylogo arzinger

 «МТС»


пры садзейнічанні 

logo bank Razvitie 

 


  Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.


Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774

Тэкст: Чаранкевiч Палiна,Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета, Дварко Крысцiна, Касцянка Таццяна.

Фота: Арнольд Антон, Асіпенка Алеся, Бяседзіна Паліна, Гваздзяр Анастасія, Кандрацьеў Уладзіслаў, Пашкевіч Аліна, Сідарэвіч Аляксандра, Трыфанава Валерыя.

Апрацоўка: Л.В.Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by