Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2020. Заданні завочнага тура будуць апублікаваны 11.11.2019. Заяўка і выкананне заданняў – да 16.12.2019.

logo olympiada web11 лістапада 2019 года абвяшчаецца пачатак Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды!

Традыцыйна Алімпіяда будзе праходзіць у завочным і вочных турах.

Заданні завочнага тура (індывідуальнага і каманднага заліку) будуць размешчаны на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ 11 лістапада 2019 года а 17 гадзіне.

  

Заяўкі і працы ўдзельнікаў завочнага тура павінны быць дасланы ў цэнтралізаваным парадку да 16 снежня  2019 года на адрас, які будзе размешчаны дадаткова на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.

За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Жадаем Вам поспехаў!

 

Аргкамітэт
Апрацоўка: Л.В.Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by