Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2020. Адкрыццё.

Штогод юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўрачыста і з павагай адчыняе свае дзверы для сапраўдных аматараў права: ўдзельнікаў вочных тураў, партнёраў, высокіх службовых асоб, паважаных гасцей Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2020. Мы ганарымся цудоўнай магчымасцю працаваць з самымі таленавітымі студэнтамі-правазнаўцамі краіны, выяўляць іх здольнасці, знаёміць з гуру юрыспрудэнцыі і дапамагаць у працы над удасканаленнем свайго майстэрства.  

27 лютага з самай раніцы хол юрыдычнага факультэта быў поўны гасцей. На тварах удзельнікаў усмешкі: доўгачаканыя сустрэчы са старымі знаёмымі, баявы і пазітыўны настрой на перамогу. У гэтым годзе права прымаць удзел у вочным туры Алімпіяды атрымалі 50 індывідуальных канкурсантаў, а таксама 12 наступных каманд:

  • Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, каманды “VVV”, “Innovators”;
  • Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, каманда “Academius”;
  • Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, каманда “Приоритет права”;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт, каманды “Авангард Фемиды”, “Тандем”;
  • Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, каманда “ResPublica”;
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, каманда “Lynces justae”;
  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купала, каманда “Купаловцы”;
  • Міжнародны універсітет МІТСО, каманда “Мудрые совы”;
  • Віцебскі філіал “МІТСО”, каманда “Линия защиты”;
  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, каманда “Юстим”.

У мінулым годзе фармат мерапрыемства быў зменены. Гэтым разам было вырашана скарыстацца вопытам папярэдняй алімпіяды, і такім чынам, выпрабаванні працягнуцца 3 дні і, акрамя традыцыйных конкурсаў для індывідуальных удзельнікаў і камандных конкурсаў (у тым ліку конкурс Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь), будуць ўключаць у сябе заданні ад Беларускай натарыяльнай палаты і конкурс па медыяцыі.

Ў 10:30 адбылося ўрачыстае адкрыццё Алімпіяды. Мерапрыемства распачаў дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Аляксандравіч Балашэнка: “Калі не будзе беларускай студэнцкай алімпіяды, да нас не прыйдзе вясна. Я рады бачыць прадстаўнікоў беларускіх ВНУ, гасцей, партнёраў, арганізацыйны камітэт, без якіх Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда не адбылася б. Жадаю поспехаў!”

Дэкан прадставіў удзельнікаў, ганаровых гасцей і партнёраў, якія падтрымліваюць факультэт у падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды. Яны таксама выступілі з прадмовай да ўдзельнікаў і журы конкурсу:

Першай прывітальнае слова сказала Ліпа Алена Адольфаўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі, начальнік Упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Разважаючы пра ўдзельнікаў Алімпіяды, яна адзначыла, што маладых людзей, якія імкнуцца да ведаў, дзяржава разглядае як асноўны стратэгічны рэсурс, а таксама дадала, што ўсе пераможцы Алімпіяды будуць занесены ў банк адоранай моладзі і прадстаўлены да прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Мядзведзеў Дзмітрый Георгіевіч, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар выказаў павагу юрыдычнаму факультэту БДУ, які ў 16-ы раз абраны пляцоўкай для правядзення такога мерапрыемства і дадаў, што гэта з'яўляецца знакам прызнання прафесіяналізму нашых выкладчыкаў.

Стук Аляксей Канстанцінавіч, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа: “Прыемна ўсведамляць, што студэнтаў юрыдычных ВНУ вучаць спаборнасці і перамогам”. За значны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі, прававой навукі, заслугі ў навукова-педагагічнай дзейнасці ў сферы юрыспрудэнцыі, шматгадовае плённае супрацоўніцтва з органамі пракуратуры па пытаннях падрыхтоўкі юрыдычных кадраў ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Балашэнка Сяргей Аляксандравіч і Шыдлоўскі Андрэй Віктаравіч.

Філіпава Наталля Мікалаеўна, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дадала: “Нам заўсёды прыемна бачыць той азарт у вачах, з якім вы падыходзіце да выканання заданняў. Канкурэнцыя ў нашай прафесіі даволі высокая, і каб стаць добрым спецыялістам, вы павінны праяўляць максімум ініцыятывы, і Алімпіяда – выдатная магчымасць”.

Барысенка Наталля Уладзіміраўна, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты, адзначыла: “З года ў год мы назіраем павышэнне цікавасці да прафесіі натарыуса. І гэта узаемная цікавасць, таму што практыкуючыя спецыялісты натхняюцца вашым запалам і таленавітымі ідэямі”.

Каваленка Яўген Іосіфавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" выказаў свае думкі аб Алімпіядзе: “Гэтае мерапрыемства можна назваць самым паспяховым спаборніцкім юрыдычным праектам у айчыннай адукацыі”. Ад імя Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў ганаровай граматай быў узнагароджаны Калінін Сяргей Артуравіч.

Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч, першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» (пастаянны партнёр Алімпіяды), таксама выступіў з прадмовай: “Перамогуць наймацнейшыя, але я жадаю, каб кожны з удзельнікаў зрабіў для сябе пэўныя высновы, якія дазволяць паспяхова развівацца ў прафесіі.” Ад імя замежнага прадпрыемства "Кока-Кола Бевреджиз Белоруссия" юрыдычнаму факультэту быў уручаны сертыфікат на 6000 беларускіх рублёў.

Туравец Дзяніс Валер'евіч, кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”: “Жадаю ўдзельнікам, каб наступныя тры дні сталі не толькі складаным спаборніцтвам, але і прынеслі вам задавальненне”.

Архіпенка Дзмітрый Валер'евіч, Кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Рэвера”: “Калі ў вас ёсць мэта, план і воля да перамогі - поспех да вас прыйдзе. Алімпіяда - выдатная пляцоўка для таго, каб патрэніравацца”.

Вільтоўскі Дзмітрый Міхайлавіч, кіруючы партнёр грамадства з абмежаванай адказнасцю “ГРАТА Интернэшнл Би Уай” адзначыў: “Я жадаю ўдзельнікам, каб яны захавалі ззяне ў вачах не толькі на час Алімпіяды, але і на ўсё астатняе жыццё. І асабліва звяртаюся да хлопцаў і дзяўчат, якія прыехалі з іншых гарадоў: наперад!”

Ярмаш Лізавета Пятроўна, партнёр адвокатсого бюро “Хмылко, Ярмаш и партнёры” дадала: “Удзел у алімпіядзе - гэта выклік, які кожны з вас кідае сам сабе і сваім калегам. Гэта выдатная якасць для прадстаўнікоў нашай прафесіі.”

Таксама адкрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды наведалі начальнік аналітычнага аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, старшы саветнік юстыцыі Семяніхін Міхаіл Аляксандравіч; намеснік кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, начальнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і міжнароднага права Агіявец Святлана Уладзіміраўна; выканаўчы дырэктар грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" Арлоўская Ірына Уладзіміраўна; вядучы спецыяліст грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" Панамарэнка Таццяна Аляксееўна; намеснік начальніка юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Торбіна Антаніна Сяргееўна; намеснік дырэктара па юрыдычных і рэгуляторных пытаннях Замежнага прадпрыемства ««Бритиш-Американ Тобако Трейдинг Компани» Красоўскі Сяргей Генадзевіч; Генеральны дырэктар ТАА "ЮрСпектр" Сламенец Алег Уладзіміравіч; намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадствам ТАА «Юрспектр» Рымша Дзмітрый Віктаравіч; кіраўнік аддзела судовай практыкі і адміністрацыйнага права ТАА "ЮрСпектр" Грушнiк Марыя Міхайлаўна; юрыст-аналітык аддзела судовай практыкі і адміністрацыйнага права ТАА «ЮрСпектр» Аўласовіч Рэната Аманбаеўна; кіраўнік партнёр адвакацкага бюро «Гарэцкі і партнёры» Гарэцкі Аляксандр Тадэвушавіч; дырэктар ТАА «ГРАТА Интернэшнл БиУйа» Лашкевіч Максім Уладзіміравіч; партнёр адвакацкага бюро «Сысуеў, Бондар и партнёры ЭсБиЭйч» Бондар Аляксандр Юр'евіч; намеснік дырэктара па юрыдычных пытаннях ЗТАА «ДанонБел» Ермаловіч Таццяна Анатольеўна.

Жадаем поспехаў усім удзельнікам! Няхай Фартуна і Феміда спрыяюць вам напрацягу гэтых дзён!

За актуальнай інфармацыяй пра Беларускую студэнцкую юрыдычную Алімпіяду–2020 вы можаце сачыць на афіцыяльным сайце юрыдычнага факультэта.

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:

Тэкст: Касцянка Таццяна, Чарняк Анастасія, Хіль Аляксандра, Хадакоўская Лізавета, Івановіч Ілья

Фота: Кандрацьеў Уладзіслаў, Крывецкая Валерыя, Трыфанава Валерыя

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:


Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь.Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.
Министерство юстицииБелорусская нотариальная палата

  


 

Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия «Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани»

 

 Юридическая фирма «Егоров, Пугинский, Афанасьев и партнеры»«Власова, Михель и Партнеры»

logo koncyltant 2020 revera 2015Goretsky 2020GRATA 2020

   

  

 

 11774 1 «МТС»

Hmylko 2020 Минская городская коллегия адвокатовlogo bakertilly

 

   Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудиеСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.




Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774

Вялікі Дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт

 

Апрацоўка: Л.В.Бяляева