Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2020. Другі дзень.
Удзельнікі Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2020 ужо другі дзень змагаюцца за перамогу. Удзел у мерапрыемстве такога ўзроўню павышае іх прафесіяналізм і канкурэнтаздольнасць.
Няглездячы на хваляванне, студэнты не губляюць пазітыўнага настрою і з энтузіязмам прыступаюць да выканання заданняў другога дня.
Пакуль ідзе змаганне, мы вырашылі пагутарыць з некаторымі ўдзельнікамі Алімпіяды.
Удзельнік каманды юрыдычнага факультэта БДУ Кірыл адзначае, што, хоць і з'яўляецца студэнтам трэцяга курса, заданні здаліся яму дастаткова складанымі.
Студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Лізавета падзялілася свамі думкамі наконт выпрабаванняў Алімпіяды: “Заданні другого дня здаліся мне прасцейшымі за тыя, што былі прапанаваны ўчора”.
Навогул, усе ўдзельнікі адзначаюць, што іх не бянтэжыць здаровая канкурэнцыя, бо гэта выключная магчымасць выявіць недахопы ў асабістых ведах.Падчас перапынкаў паміж выпрабаваннямі яны маюць магчымасць пазнаёміцца адзін з адным і падзяліцца ўражаннямі.
Сёння індывідуальным удзельнікам былі прапанаваны наступныя заданні: праверка навыкаў праватворчай дзейнасці, выкананне тэставага задання. Але ж і каманды не адпачывалі. Яны вырашалі наступныя заданні: праверка навыкаў праватворчай дзейнасці, падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі ў судзе па грамадзянскай (гаспадарчай) справе, удзел у судовым працэсе і медыяцыі, прэзентацыя пазіцыі каманды па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе.
За парадкам і сумленнасцю правядзення і выканання ўсіх заданняў сачылі сапраўдныя спецыялісты юрыспрудэнцыі. Карыстацца сродкамі электроннай сувязі было строга забаронена.
У склад журы выпрабавання па прэзэнтацыі пазіцыі каманды па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзеўвайшлі:
- Коўшун Нэлі Іванаўна, суддзя Вярхоўнага Суда;
- Семяніхін Міхаіл Аляксандравіч, начальнік аналітычнага аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, старшы саветнік юстыцыі;
- Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч, першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства «Кока-Кола Бэўрыджыс Беларусія».
- Ашмян Юлія Віктараўна, адвакат, вядучы юрыст судовай практыкі адвакацкага бюро " РЭВЕРА";
- Парахневіч Уладзімір Сяргеевіч, член Савета Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;
- Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;
- Ярмаш Лізавета Пятроўна, партнёр адвокатсого бюро “Хмылко, Ярмаш и партнёры”;
- Жук Наталля Аляксандраўна, начальнік сектара прававога суправаджэння знешнеэканамічнай дзейнасці GRATAInternationalBY;
- Ігар Яцкоўскі, адвакат, старэйшы юрыст адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”;
- Паўлючэнка Анастасія Анатольеўна, партнёр, адвакат адвакацкага бюро "Гарэцкі і Партнёры";
- Грушнік Марыя Міхайлаўна, кіраўнік аддзела судовай практыкі і адміністрацыйнага права ТАА " Юрспектр";
- Аўласовіч Рэната Аманбаеўна, юрыст-аналітык аддзела судовай практыкі і адміністрацыйнага права ТАА "ЮрСпектр";
Другі дзень Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды–2020 выдаўся дужа насычаным. Журы ацаніла навыкі і веды студэнтаў па розных параметрах, улічваючы іх прафесійныя і асабістыя якасці. Нягледзячы на складаны выбар, суддзі вынеслі аб’ектыўнае рашэнне, пра якое ўдзельнікі даведаюцца ўжо заўтра.
Усім удзельнікам Алімпіяды-2020 мы жадаем добра адпачыць і з бойкім настроем сустрэць трэці дзень!
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:
Тэкст: Касцянка Таццяна, Хіль Аляксандра, Чарняк Анастасія, Арачка Кацярына, Хадакоўская Лізавета, Івановіч Ілья.
Фота: Кандрацьеў Уладзіслаў, Крывецкая Валерыя, Трыфанава Валерыя
Партнёры
Інфармацыйныя партнёры
Вялікі Дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт
Апрацоўка: Л.В.Бяляева