Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2020. Першы дзень.
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – сапраўднае свята ведаў і таленту. Тут спалучаюцца свежыя погляды і досвід, новыя ідэі і грунтоўныя ісціны. Гэтае мерапрыемства – шанец для будучых маладых спецыялістаў пашырыць свой даляглад і атрымаць карысныя знаёмствы.
Мы запыталі удзельнікаў пра іх чаканні ад Алімпіяды, цяжкасці падрыхтоўкі і настрой перад выкананнем заданняў.
Валерыя, студэнтка Акадэміі кіравання Рэспублікі Беларусь адзначыла: «Я рыхтавалася да Алімпіяды доўга. Цяпер вельмі рада, што прайшла ў вочны тур і буду абараняць гонар сваёй ВНУ. Чакаю ад Алімпіяды добрых эмоцый, новых знаёмых, ведаў і вопыту».
Студэнт Юрыдычнага факультэта БДУ Юрый адзначыў наступнае: «Усе заданні па-свойму складаныя і цікавыя. Думаю, што кожны ўдзельнік пажадае сабе тых заданняў, з якімі зможа справіцца».
На пытанне аб тым, як лягчэй удзельнічаць у Алімпіядзе - у камандзе ці індывідуальна - адказалі члены каманды Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: «Камандай удзельнічаць весялей. А як лягчэй нават і не ведаем: лёгкіх шляхоў не існуе». Удзельнікі каманды выказалі упэўненасць у сваіх сілах, так як у мінулым годзе яны здолелі заняць прызавое месца, і на гэтай Алімпіядзе плануюць паўтарыць свой поспех.
Удзельнікі каманды Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА "Мудрыя совы" падзяліліся сваімі ўражаннямі: «Мы вельмі доўга чакалі гэтае мерапрыемства, ўзмоцнена рыхтаваліся да яго. Спаборніцкі дух прысутнічае ў нас. Хочам праявіць сябе і, вядома, выдатна правесці час у кампаніі лепшых студэнтаў юрыдычных ВНУ».
Падзялілася сваімі думкамі і паважанае журы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды:
Барысенка Наталля Уладзіміраўна, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты: «У працэсе працы ў журы мы выяўляем як цікавасць, якую праяўляюць будучыя спецыялісты да прафесіі натарыуса, так і найбольш таленавітых і перспектыўных студэнтаў. У рамках асобных тэматычных блокаў студэнты маюць магчымасць праявіць сябе ў пэўным напрамку прававой сферы. Узаемадзеянне з прадстаўнікамі той ці іншай прафесіі дае студэнту магчымасць глыбей даведацца пра якасці той дзейнасці, да якой ён імкнецца, і зрабіць правільны выбар”.
Вільткоўскі Дзмітрый Міхайлавіч, кіруючы партнёр грамадства з абмежаванай адказнасцю «ГРАТА Интернэшнл Би Уай», на пытанне "Што б вы пажадалі будучаму студэнту-юрысту?" адказаў так: "Вучыцца! Вучыцца! І яшчэ раз вучыцца! Бо прафесія юрыста звязана з вучобай, з пазнаннем новага!"
Стук Аляксей Канстанцінавіч, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа, заўважыў наступнае: “Думаю, што лічба 2020 будзе вельмі значнай сёлета і дадасць імпульсу гэтай Алімпіядзе. Традыцыйна ўсе студэнты пакажуць грунтоўныя веды і гэтым дакажуць, што яны гатовыя ўліцца ў шэрагі юрыдычнай грамадскасці”.
Першы дзень Алімпіяды атрымаўся насычаным. Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікаў азнаёмілі з парадкам правядзення выпрабаванняў, былі прызначаны выкладчыкі-куратары. Маладыя спецыялісты атрымалі свае заданні і, па выніках жараб’ёўкі, прыступілі да іх выканання.
Быў праведзены спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты ў камандным заліку, які складаўся з падрыхтоўкі правапрымяняльнага акта, інтэрв’юіравання кліента натарыўса, пісімовага адказу на запыт грамадзяніна да натарыўса,
Першы дзень пакінуў ўдзельнікам і членам журы прыемную стомленасць і добрыя эмоцыі. Другі дзень абяцае яшчэ больш насычаныя ўспаміны!
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:
Тэкст: Касцянка Таццяна, Хіль Аляксандра, Чарняк Анастасія, Арачка Кацярына, Хадакоўская Лізавета, Івановіч Ілья.
Фота: Кандрацьеў Уладзіслаў, Крывецкая Валерыя, Трыфанава Валерыя
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:
Партнёры
Інфармацыйныя партнёры
Вялікі Дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт