Віншуем! (Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2020).
Падчас урачыстага адкрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2020 адбылося ўзнагароджанне сапраўдных аматараў права юрыдычнага факультэта БДУ, якія ўжо шмат гадоў працуюць на карысць юрыдычнай навукі.
Стук Аляксей Канстанцінавіч, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа, у сваім прывітальным слове асабліва падзякаваў арганізатарам Алімпіяды за іх прафесіяналізм і адданасць сваёй працы.
За значны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі, прававой навукі, заслугі ў навукова-педагагічнай дзейнасці ў сферы юрыспрудэнцыі, шматгадовае плённае супрацоўніцтва з органамі пракуратуры па пытаннях падрыхтоўкі юрыдычных кадраў Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
дэкан юрыдычнага факультэта, прафесар Балашэнка Сяргей Аляксандравіч і намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дацэнт Шыдлоўскі Андрэй Віктаравіч
Ад імя грамадскага аб`яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” Ганаровай граматай узнагароджаны загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дацэнт Калінін Сяргей Артуравіч.
Каваленка Яўген Іосіфавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”, адзначыў: “Без гэтага чалавека ні гэтае мерапрыемства, ні ў цэлым работа па выпуску ў свет новых юрыстаў не адбылася б”.
Паважаныя Сяргей Аляксандравіч, Андрэй Віктаравіч, Сяргей Артуравіч! Прыміце самыя светлыя і добрыя пажаданні поспехаў, творчага развіцця і прафесійнага натхнення!
Тэкст: Касцянка Таццяна, Хіль Аляксандра, Чарняк Анастасія, Арачка Кацярына, Хадакоўская Лізавета, Івановіч Ілья.
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:
Партнёры
Інфармацыйныя партнёры
Вялікі Дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт
Апрацоўка: Л.В.Бяляева