Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда - 2020. Трэці дзень.
Падчас Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды студэнты маюць магчымасць атрымаць практычныя навыкі правапрымянення, пазнаёміцца са спецыялістамі-правазнаўцамі і патэнцыяльнымі працадаўцамі. Таму кожны з іх дбае праявіць свае прафесійныя здольнасці і паказаць грунтоўныя веды ў юрыдычнай сферы.
Падрыхтоўка да спаборніцтваў такога ўзроўню безумоўна вартая студэнтам сіл і часу, але цяжкасці не пужаюць удзельнікаў Алімпіяды, і вынікі іх плённай працы выявяць найбольш таленавітых і настойлівых. Сёння раніцай мы даведаліся, хто прайшоў у фінал Беларускай студэнцкай алімпіяды – 2020. Па выніках адборачнага туру, у фінал прайшлі 9 індывідуальных удзельнікаў і 6 каманд.
Удзельнікі камнаднага заліку спаборнічалі ў наступных конкурсах. Спачатку яны павінны былі аналізаваць казус і падрыхтаваць прэзентацыю пазіцыі ў судзе па крымінальнай справе. Асобныя члены каманд прымалі ўдзел у спецыялізаваным конкурсе Следчага камітэта, у ходзе якога павінны былі правесці віртуальны агляд месца здарэння. У наступным этапе ад кожнай каманды былі абраныя па два удзельнікі, якія, пасля жараб’ёўкі, публічна прадставілі пазіцыю каманды па дадзенай крымінальнай справе, выступаючы ў ролі абвінаваўца і абаронца.
Індывідуальныя ўдзельнікі на фінальным этапе Алімпіяды павінны былі аналізаваць казус, падрыхтаваць прэзентацыю грамадзянскай справы і выстуіць з ёй ў судзе.
Удзельнік індывідуальнага залікупадзяліўся ўражаннямі ад выпрабаванняў: “Заданні былі даволі складанымі, але я зрабіў усё магчыае, каб паказаць усе свае здольнасці. Хутчэй бы даведацца пра рэзультат!”
Ужо зусім скора мы атрымаем вынікі спаборніцтва фіналістаў. За апошнімі навінамі сачыце ан афіцыйным сайце Юрыдычнага факультэта БДУ.
Тэкст: Касцянка Таццяна, Хіль Аляксандра, Чарняк Анастасія, Арачка Кацярына, Хадакоўская Лізавета, Івановіч Ілья.
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2020 ажыццяўляецца пры падтрымцы наступных арганізацый і прадпрыемстваў:
Партнёры
Інфармацыйныя партнёры
Вялікі Дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт
Апрацоўка: Л.В.Бяляева