Урачыстае закрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2020
29 лютага адбылася ўрачыстая цэрымонія закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2020. Гэтае свята адбываецца ў сценах юрыдычнага факультэта БДУ ўжо ў 16-ты раз. Удзельнікі, ганаровыя госці, партнёры, арганізацыйны камітэт сустрэліся, каб вызначыць лепшых студэнтаў-юрыстаў краіны.
З прывітальным словам выступіла Ліпа Алена Адольфоўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: “Гэтыя тры дні былі напоўнены складанымі выпрабаваннямі, якія падрыхтавалі арганізацыйны камітэт і прадстаўнічае журы. Віншую вас з тым, што прайшлі іх з годнасцю!”
Старшыня журы, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Калінковіч Валерый Леанідавіч павіншаваў удзельнікаў Алімпіяды: “Поспехаў вам, не пераставайце працаваць над сабой і павышаць свой прафесійны ўзровень. Тыя, хто не выйграў - ня хвалюйцеся, будуць новыя магчымасці, пераможцы - не расслабляйцеся.Вялікі дзякуй выкладчыкам, якія рыхтавалі ўдзельнікаў Алімпіяды”.
Выканаўчы дырэктар грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" Арлоўская Ірына Уладзіміраўна ад імя Саюза юрыстаў і вучэбна-практычнай установы "Цэнтр “Медыяцыя і права" ўручыла спецыяльны прыз - сертыфікат на ўдзел у фестывалі студэнтаў і школьнікаў па медыяцыі, - камандзе «Тандэм» (Юрыдычны факультэт БДУ). Таксама спецыяльны прыз атрымала Янкова Анастасія (Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны). Акрамя таго, прызамі ад Саюза юрыстаў былі ўзнагароджаны ўдзельнікі, якія занялі 1-я месцы ў агульнакамандным і індывідуальным заліках.
Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч, намеснік старшыні Камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, спецыяльнымі прызамі ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь адзначыў работы Калунейка Анастасіі (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы) і каманды "Авангард Феміды" (Юрыдычны факультэт БДУ).
Вынікі конкурсу Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па маёмасці падвяла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення распараджэння маёмасцю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Талкова Ірына Ігараўна. Спецыяльны прыз ад Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь быў уручаны Калунейка Анастасіі (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы) і камандзе "Тандэм" (Юрыдычны факультэт БДУ).
Кіраўнік аддзела судовай практыкі і адміністрацыйнага права ТАА «ЮрСпектр» Грушнік Марыя Міхайлаўна ад імя кампаніі «ЮрСпектр» падарыла кожнаму ўдзельніку Алімпіяды сертыфікаты на бясплатную падпіску на Анлайн-сэрвіс гатовых прававых рашэнняў ilex (усяго 36 сертыфікатаў).
Па даручэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, было абвешчана аб тым, што спецыяльныя прызы ад Следчага камітэта атрымалі каманда «Тандэм» (Юрыдычны факультэт БДУ) і Рудзько Філіп (Юрыдычны факультэт БДУ).
Ад імя юрыдычнага факультэта БДУ намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шыдлоўскі Андрэй Віктаравіч уручыў прызы пераможцам у намінацыі "Дзяржаўнае абвінавачанне" - Бараноўскай Анастасіі (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) і Чаранкевіч Паліне (Юрыдычны факультэт БДУ). У намінацыі “Лепшы абаронца” перамог Ташкоўскі Мікіта. Акрамя таго, былі ўзнагароджаны Рудзько Філіп (Юрыдычны факультэт БДУ) і Сяроў Юрый (Юрыдычны факультэт БДУ).
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ увяла спецыяльны прыз «За волю да перамогі». Сяргей Артуравіч Калінін, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дацэнт, павіншаваў Гукаву Валерыю (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) і ўручыў ёй каштоўныя прызы.
Першы намеснік генеральнага дырэктара замежнага прадпрыемства "Кока-Кола Бэверджыз Беларусь" Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч падтрымаў удзельнікаў Алімпіяды: "Самае галоўнае - каб вы, працуючы па прафесіі, атрымлівалі ад гэтага задавальненне, разумелі, якую карысць прыносіце. Як бы не спрачаліся пра тое, колькі ў нас юрыстаў, паверце: патрапіць на Алімп можна, і для сапраўдных прафесіяналаў там заўсёды знойдуцца свабодныя месцы».
Кіруючы партнёр адвакацкага бюро "Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры" Туравец Дзяніс Валер'евіч адзначыў высокі ўзровень валодання мастацтвам данесці сваю пазіцыю ўдзельнікаў Алімпіяды. У намінацыі "за сілу слова" сертыфікатамі на праходжанне практыкі ў Адвакацкім бюро " Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры» былі ўзнагароджаны Гукава Валерыя (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь), Аверкава Вераніка, Рудзько Філіп (Юрыдычны факультэт БДУ) і каманда Academius (Акадения кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).
Талочка Андрэй Міхайлавіч, кіраўнік практыкі вырашэння адміністрацыйных і карпаратыўных спрэчак, адвакат адвакацкага бюро "РЭВЕРА", адзначыў высокі ўзровень выступленняў удзельнікаў. Сертыфікат на аплачваную стажыроўку ў кампаніі "РЭВЕРА" быў уручаны Рудзько Філіпу (Юрыдычны факультэт БДУ).
Дырэктар ТАА "ГРАТА Інтэрнэшнл БіЎай" Лашкевіч Максім Уладзіміравіч запрасіў усіх удзельнікаў Алімпіяды на стажыроўку ў кампанію GRATA International.
Адвакат адвакацкага бюро "Сысуеў, Бондар і Партнёры" Шымановіч Андрэй Аляксандравіч уручыў удзельнікам каманды Academius (Акадения кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) спецыяльны прыз для іх ВНУ “за выдатную прафесійную падрыхтоўку студэнтаў". Акрамя таго, сертыфікаты на праходжанне стажыроўкі ў адвакацкім бюро "Сысуеў, Бонда і Партнёры" атрымалі Дзякаў Уладзіслаў, Гален Уладзіслаў і Рудзько Філіп (юрыдычны факультэт БДУ).
У спецыялізаваным конкурсе па медыяцыі перамаглі:
1 месца – Тандэм (Юрыдычны факультэт БДУ);
2 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
3 месца – Купалаўцы(Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).
У спецыялізаваным конкурсе Беларускай натарыяльнай палатыперамаглі:
1 месца – Авангард Феміды (Юрыдычны факультэт БДУ);
2 месца – Lynces Justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);
3 месца – Тандэм (Юрыдычны факультэт БДУ).
У конкурсе праверкі навыкаў праватворчай дзейнасці перамаглі:
1 месца – Комар Ева (Юрыдычны факультэт БДУ);
2 месца – Зубко Дар’я (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
3 месца – Нячаеў Ігар (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь).
Філіпава Наталля Мікалаеўна, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, звярнулася да ўдзельнікаў: “Тое, што вы ўдзельнічалі - падцверджанне глыбокіх прафесійных ведаў і патэнцыялу, які дазволіць рэалізаваць сябе ў прафесіі. Жадаю вам веры ў сябе і свае сілы!” У падзяку за правядзенне Алімпіяды ад імя Міністэрства Юстыцыі была прэзентавана кніга "Летапіс стагоддзя", выдадзеная да стагоддзя органаў юстыцыі.
У індывідуальным заліку Алімпіяды – 2020 месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Рудзько Філіп (Юрыдычны факультэт БДУ);
2 месца – Аверкава Вераніка (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы);
- Дз’якаў Уладзіслаў (Юрыдычны факультэт БДУ);
3 месца – Клунейка Анастасія (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы);
- Галён Уладзіслаў (Юрыдычны факультэт БДУ);
- Зубко Дар’я (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).
У камандным заліку Алімпіяды – 2020 пераможцамі сталі:
1 месца – Авангард Феміды (Юрыдычныфакультэт БДУ);
2 месца – Тандэм (Юрыдычныфакультэт БДУ);
- Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
3 месца – ResPublica (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна);
-LyncesJustae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);
-Купалаўцы (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купала).
Нагадваем, што ўсе пераможцы індывідуальнага і каманднага заліку Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды будуць занесены ў банк адоранай моладзі і прадстаўлены да прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Арганізацыйны камітэт, госці і партнёры Алімпіяды-2020 віншуюць удзельнікаў і жадаюць ім творчых поспехаў!
Тэкст: Касцянка Таццяна, Хіль Аляксандра, Чарняк Анастасія, Арочка Кацярына, Івановіч Ілья, Хадакоўская Лізавета.
Обработка Скорина Ю.А.