Алімпіяда-2007. Тэрмін завочнага тура прадоўжаны. Кантакты для падачы матэрыялаў.

Аркамітэт Алімпіады паведамляе, што тэрмін завочнага тура Алімпіяды прадоўжаны да 20 студзеня 2007 года.

Студэнты юрыдычнага факультэта БДУ, якія жадаюць прыняць удзел у Алімпіадзе, павінны да 19 студзеня 2007 г. падаць свае анкеты ўдзельніка і іншыя матэрыялы на кафедру крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду - дацэнту Шпаку Вячаславу Віктаравічу.

Удзельнікі з іншых ВНУ, калі ласка, накіроўвайце свае матэрыялы да 20 студзеня на адрас: :
220007 г. Мінск
вул. Маскоўская, 15
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
вучэбны адзел
з паметкай "Юрыдычная Алімпіяда"

Увага!!!!

У праекце Палажэння зменены парадак падачы заявак: кожная вышэйшая навучальная установа будзе павінна цэнтралізавана падаць адзіную заяву за подпісам кіраўніка установы (факультэта), да якой трэба прыкласці індывідуальныя эсэ і камандныя работы.

Прапануем Вашай увазе праект Заяўкі.
Адзіная заява ад ВНУ на удзел студэнтаў у юрыдычнай алімпіядзе-2007

Нагадваем заданні для завочнага тура:
заданні для індывідуальных удзельнікаў
заданні для каманд

Для контактаў - форум – тэма Юрыдычная Алімпіяда: організацыйныя пытанні

Жадаем поспехаў!
З павагай
Аргкамітэт