Юрыдычная алімпіяда – 2021. Формы заявак. Адрас для адпраўкі выкананных заданняў. Заяўкі і адказы – да 14 снежня 2020 г.
Паважаныя ўдзельнікі Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2021!
Нагадваем вам, што заданні завочнага тура неабходна адправіць да 14 снежня 2020 года.
Звяртаем вашу ўвагу на афармленне заявак!
Заяўкі удзельнікаў юрідычнай алімпіяды трэба прадубляваць на адрас электроннай пошты – Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Для арганізацыі вочных тураў Алімпіяды таксама просім вас запоўніць гугл-форму заявак каманднага і індывідуальнага заліку:
Заяўкі і працы завочнага тура ў цэнтралізаваным парадку павінны быць дасланы на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Рэспубліка Беларусь,
220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а
(з паметкай «Юрыдычная алімпіяда»)
Звяртаем вашу ўвагу, што пры выяўленні ў працах фактаў наяўнасці запазычанняў удзельнікі могуць быць дыскваліфікаваныя.
За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.
Жадаем Вам поспехаў!
Аргкамiтэт Алiмпiяды