Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2022. Абмеркаванне праекта прававога акта – па 25 лістапада 2021 г.

Аргкамітэт Алімпіяды-2022 паведамляе камандам аб назве праекта прававога акта, які трэба абмеркаваць у рамках выканання задання завочнага тура на Прававым форуме Беларусі.

 

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб страхавой дзейнасці»


Каманда пад сваім рэальным імем на працягу тэрміну, адведзенага для абмеркавання прававога акта, павінна выказаць сваю пазіцыю па дадзеным акце.

У выпадку прыняцця Аргкамітэтам неабходнасці правядзення абмеркавання іншых актаў, рашэнне аб гэтым будзе абвешчана дадаткова.

За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Жадаем Вам поспехаў!

Аргкамітэт
Апрацоўка – Бяляева Л.В.