Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2022. Першы дзень.

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – сапраўднае свята ведаў і таленту. Тут спалучаюцца свежыя погляды і вопыт, новыя ідэі і грунтоўныя веды. Гэта мерапрыемства – шанец для будучых маладых спецыялістаў пашырыць свой даляглад і атрымаць карысныя знаёмствы.

Мы спыталі ўдзельнікаў аб іх спадзеваннях наконт Алімпіяды, цяжкасці падрыхтоўкі і настрой перад выкананнем заданняў.

14445 114445 1

Дар’я,  студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф. Скарыны: “Я ўжо ўдзельнiчала ў Алімпіядзе летась у складзе каманды свайго ўніверсітэта. Заданні былі складаныя, але вельмі цікавыя. У гэтым годзе хачу паспрабаваць свае сілы ў якасці індывідуальнага ўдзельніка. Для мяне Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – гэта бясцэнны вопыт”.

14445 114445 1Антон, студэнт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначыў наступнае: “У мінулым годзе ўдзельнічаў індывідуальна, у гэтым вырашыў – у складзе каманды. Я хачу прадставіць сваю акадэмію, добра выступіць. Гэта мой выпускны курс, хацелася б пакінуць след у гісторыі. Удзел мяне ўжо даўно не вабіць. Перамога, толькі перамога. Трэба рыхтавацца, тады ўзнагарода знойдзе свайго героя”.

Падзялілася сваімі думкамі і паважанае журы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Напрыклад, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Іванавіч Швакаў паведаміў: “Мы хочам пабачыць разумных, адукаваных студэнтаў, падрыхтаваных да працы, якія хутка ўвальюцца ў нашу прафесiю, якія папоўняць, спадзяюся, нашы шэрагі і стануць добрымі адвакатамі. Мы зараз вельмі зацікаўлены ў маладых кадрах. Мы чакаем ад Алімпіяды добрых вынікаў, іх упартасці і поспехаў. Будучаму адвакату трэба добра вучыцца, валодаць высокім узроўнем ведаў, ён павінен быць тэарэтычна падрыхтаваны і напрацаваць вялікі практычны вопыт. Адвакат адначасова павінен быць і псіхолагам, і філосафам”.

У сваю чаргу, начальнік ДУ “НПЦ Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь” Вадзім Сяргеевіч Пазняк на пытанне “Як вы лічыце, чаму важна праводзіць Алімпіяду?” адказаў так: ”У першую чаргу, я, як наймальнік, магу падабраць кадры, гэта значыць, паглядзець, хто найбольш перспектыўны ў плане развіцця і ўдзелу, па маім кірунку. Будзе прафарыентацыя, і я буду глядзець, хто больш падыходзіць. Жадаю ўдзельнікам творчых поспехаў, каб не спыняліся, а працягвалі далей працаваць”.

Першы дзень Алімпіяды атрымаўся насычаным. Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікаў азнаёмілі з парадкам правядзення выпрабаванняў, былі назначаны выкладчыкі-куратары. Маладыя спецыялісты атрымалі свае заданні і па выніках жараб’ёўкі прыступілі да іх выканання.

Быў праведзены спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты ў камандным заліку, які складаўся з падрыхтоўкі правапрымяняльных актаў, у тым ліку ў межах конкурса «Выканаўчае вядзенне», адказу на зварот грамадзяніна, пісьмовага адказу на зварот грамадзяніна да натарыуса. Удзельнікі індывідуальнага заліку займаліся падрыхтоўкай правапрымяняльных актаў, у тым ліку ў межах конкурса «Выканаўчае вядзенне», а таксама адказа на зварот грамадзяніна.

Першы дзень пакінуў удзельнікам і членам журы прыемную стомленасць і добрыя эмоцыі. Другі дзень абяцае яшчэ больш насычаныя ўражанні!

 

Правядзенню Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022 садзейнічалі:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь. Следственный комитет Республики Беларусь.
Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Министерство юстицииchetr 2022

Белорусская нотариальная палатаБелорусская нотариальная палата  

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

 

Epap logo  Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»logo koncyltant   

Goretsky 202011774 1GRATA 2020GRATA 2020

 

MTC 2022 YarmashYarmash


 

 Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснікСудовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

 logo chasopis sklogo chasopis sklogo chasopis skСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.

 

  

Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774


Вялікі Дзякуй усім!!!

 

Арганізацыйны камітэт

Тэкст: Інеса Лавягіна, Лізавета Краўцова, Аліса Казачок, Дар’я Макась, Валерыя Кухарчык.
Фота: Лізавета Калесніковіч, Ксенія Пушкіна, Анастасія Чуманская, Сяргей Раханскі, Аліна Турбецкая, Мікалай Шчарбін, Валерыя Фіцнер, Дзіяна Карэнік, Лізавета Тарэлка

Апрацоўка: Л. В. Бяляева