Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2022. Другі дзень.

17 сакавіка 2022 года ўдзельнікі Беларус кай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022 працягнулі змагацца за перамогу. Безумоўна, усе студэнты хвалююцца: канкурэнцыя вельмі сур'ёзная. Права змагацца за перамогу на вочных турах атрымалі лепшыя з лепшых!

14447Старшыня арганізацыйнага камітэта Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды-2022, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі падзяліўся сваім бачаннем Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды: «Алімпіяда-2022 –  свята на юрыдычным факультэце БДУ ўсей юрыдычнай супольнасці. Alma-mater прымае лепшых студэнтаў з усіх юрыдычных вышэйшых навучальных устаноў нашай дзяржавы. Гэта сапраўдны дух інтэлектуальнага спаборніцтва, дзе вызначаецца для многіх удзельнікаў далейшы лёс прафесійнага станаўлення.

У падрыхтоўцы Алімпіяды прымаюць удзел дзяржаўныя органы ўлады і кіравання (заказчыкі юрыдычных кадраў), прадстаўнікісуб'ектаў гаспадарання і юрыдычных кампаній. Асноўную нагрузку нясе арганізацыйны камітэт Алімпіяды, які забяспечвае камфортныя ўмовы для ўдзельнікаў і членаў журы ў працэсе правядзення конкурсных мерапрымстваў.

Конкурсы Алімпіяды – гэта эфектыўная форма прафарыентацыі будучых юрыстаў, якая дазваляе вызначыць напрамкі іх далейшага працаўладкавання: ад дзяржаўных устаноў да юрыдычных службаў у суб'ектах гаспадарчай дзейнасці. Увогуле, для ўдзельнікаў Алімпіяда – своеасаблівы"праязны білет"у прафесійнае жыццё.

Жадаю ўдзельнікам паспяховых яскравых выступаў і, безумоўна, перамогі! А тым, каму не пашанцуе, жадаю застацца задаволенымі сваёй працай, набытым вопытам і ўдзелам у Алімпіядзе».

 

14447Сёння а 9 гадзіне раніцы канкурсанты атрымалі заданні. Удзельнікі індывідуальнага заліку правяралі свае навыкі праватворчай дзейнасці і выконвалі тэсты. Адным з заданняў была прэзентацыя пазіцыі каманды па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе, а другім – інсцэніроўка прымірэнчых працэдур.

У гэты дзень у склад калегіі журыспецыяльнага конкурсу«Прадстаўленне пазіцыі каманды па грамадзянскіх (эканамічных) справах у судзе» ўвайшлі:

Андрэй Валер'евіч Алешчанка – суддзякалегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Глеб Сяргеевіч Ілюковіч – юрысконсультТАА «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры»;

Лізавета Пятроўна Ярмаш –адвакат Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №1 па правым абслугоўванні суб'эктаў гаспадарання Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;

Святлана Валер'еўна Кандрашчук – юрысконсульт Цэнтра прававых рашэнняў – ТАА «ЮрСпектр»;

Міхаіл Аляксандравіч Семяніхін – старшыня аналітычнага аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, старэйшы саветнік юстыцыі;

Аляксандр Святаслававіч Антонаў – кіраўнік праектаў у сферах нерухомасці і інфраструктуры міжнароднай юрыдычнай групы «REVERA»;

Андрэй Валянцінавіч Рашчупкін – Першы намеснік Генеральнага дырэктара вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусія»;

Аляксандр Станіслававіч Корсак – кіруючы партнёр ТАА «GRATA International BY»;

Алена Барысаўна Чарэй – адвакат Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №1 па правым абслугоўванні суб'эктаў гаспадарання Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;

Цімур Валер'евіч Сысуеў – загадчык Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Судовая абарона. Бізнес і гаспадарка» Мінскай абласной калегіі адвакатаў, кіруючы партнёр ТАА «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ».

144471444714447

 

 

 

 


Удзел каманд у судовым працэсе па грамадзянскай (эканамічнай) справе і медыяцыі.

Калегія журы спецыяльнага конкурсу «Медыяцыя»:

Раіса Іванаўна Кашолкіна, Ганна Юр'еўна Жыўлюк, Ігар Юр'евіч Хамутнікаў, Міхаіл Іванавіч Мацкевіч, Анжэла Віктараўна Шмыга, Ганна Аляксандраўна Строцкая, Наталля Яўгенаўна Кароль, Кацярына Іванаўна Кухарава, Вольга Мікалаеўна Дабравольская.

Мы пагаварылі з суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Андрэем Валер'евічам Алешчанка, а таксамазюрысконсультам ТАА «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеўі партнёры» Глебам Сяргеевічам Ілюковічам.

Андрэй Валер’евіч Алешчанка, суддзя:«Я з задавальненнем прымаю ўдзел у Алімпіядзе ў якасці члена журы, таму што мне хочацца даведацца, чым цікавіцца моладзь. І толькі на яе надзея, бо зараз перад дзяржавай стаіць пытанне аб перакройванні нарматыўна-прававой базы. Ужо шмат чаго было зроблена ў працы з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам і грамадзянскім судаводствам. Што наконт заданняў, то яны з'яўляюцца досыць складанымі. Для таго, каб іх правільна выканаць, неабходна дбайная прапрацоўка матэрыялу. Акрамя таго, з'яўляюцца новыя інстытуты прававой сістэмы, такія, як медыяцыя. Гэта толькі спрыяе таму, каб задзейнічаць іншыя сферы юрыдычнай практыкі».

Глеб Сяргеевіч Ілюковіч, юрысконсульт: «У студэнцкія гады я сам прымаў удзел у індывідуальным заліку Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Безумоўна, з гэтых часоў дадзенае мерапрыемства выйшла на больш высокі ўзровень: з'явіліся новыя заданні, звязаныя з медыяцыяй, прымусовымі працэдурамі. Алімпіяда дазваляе разглядзець студэнтаў, якія нестандартна падыходзяць да вырашэння заданняў, заўважаюць нюансы. На мой погляд, удзел у такім важным мерапрыемстве з’яўляецца выдатнай падрыхтоўкай да практыкі».

Пакуль удзельнiкi спрабавалі даказаць, што яны сапраўдныя спецыялісты ў галіне юрыспрудэнцыі, нам пашанцавала пагаварыць з некаторымі з іх.

Юлія, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: «Я ўдзельнічаю ў Алімпіядзе індывідуальна і першы раз. Заданні досыць цяжкія і масіўныя, хоць і даецца шмат часу на іх выкананне, цяжка сканцэнтравацца і сабраць усе свае веды разам у адзін момант. Я лічу, што важна ўдзельнічаць у Алімпіядзе, таму што яна дае шэраг перспектыў, напрыклад, працу або стажыроўку, таксама можна трапіць у фонд таленавітай моладзі. Перамогапрыносіцьпашану, павышаесамаацэнку. У наступнымгодзетаксамахацела б паспрабаваць свае сілы на гэтыммерапрыемстве».

1444714447

14447

 

 

 

 


Юрый
, капітан каманды "Авангард Феміды", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: «Кожны год Алімпіяда мяняецца, як і заданні, нават нягледзячы на тое, што захоўваецца нейкая пераемнасць. Штогод трэба выкарыстоўваць пэўны шэраг класічных ведаў, але заўсёды ёсць штосьці новае, што не заўсёды атрымліваецца прадбачыць. Заданні і абставіны мяняюцца, таму гэта матывуе шукаць іншыя шляхі вырашэння задач, лепш рыхтавацца да падрыхтаваных для нас пытанняў з розных галін права. Вынікі не загадваем, аба ўсім даведаемся заўтра. Не хацелася б ацэньваць свае сілы па-за кампетэнтнага журы і спрабаваць прадбачыць зыход падзей».
144471444714447

 

 

 

 

Ад імя арганізацыйнага камітэта мы шчыра жадаем ўсім удзельнікам адпачыць, набрацца сілы і з добрым настроем сустрэць трэці дзень!

 

Правядзенню Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022 садзейнічалі:

 

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь. Следственный комитет Республики Беларусь.
Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Министерство юстицииchetr 2022

Белорусская нотариальная палатаБелорусская нотариальная палата  

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

 

Epap logo  Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»logo koncyltant   

Goretsky 202011774 1GRATA 2020GRATA 2020

 

MTC 2022 YarmashYarmash


 

 Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснікСудовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

 logo chasopis sklogo chasopis sklogo chasopis skСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.

 

  

Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774


Вялікі Дзякуй усім!!!


Арганізацыйны камітэт
Тэкст: Інеса Лавягіна, Лізавета Краўцова, Аліса Казачок, Дар’я Макась, Валерыя Кухарчык
Фота: Лізавета Калесніковіч, Ксенія Пушкіна, Анастасія Чуманская , Сяргей Раханскі, Аліна Турбецкая, Мікалай Шчэрбін, Валерыя Фіцнер, Дзіяна Карэнік, Лізавета Тарэлка
Апрацоўка: Л. В. Бяляева