Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда-2022. Трэцi дзень.
18 сакавіка 2022 г. стартаваў трэці дзень Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.
Індывідуальныя ўдзельнікі і каманды атрымалі першыя вынікі сваёй дзейнасці на Алімпіядзе. Сёння мы даведаліся, што ў фінал вочнага тура прайшлі 12 індывідуальных удзельнікаў і 6 каманд.
Індывідуальныя ўдзельнікі:
Валерыя Сяргееўна Грыневіч – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
Мікіта Сяргеевіч Грыцэвіч – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
Валянціна Аляксандраўна Церашкова – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
Паліна Аляксандраўна Філіпцова – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
Стэфанія Аляксандраўна Стаўбунова – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
Уладзіслаў Аляксеевіч Антаненка – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
Дар'я Аляксандраўна Смага – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
Антон Сяргеевіч Мазоль – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
Таццяна Аляксандраўна Масюк – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
Мікіта Сяргеевіч Балашэнка – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
Мацвей Мікалаевіч Лёля – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
Таццяна Нураліеўна Султанава– Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Каманды:
1. «Авангард Феміды» – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
2. «Тандэм» – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
3. «Academius» – Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
4. «Купалаўцы» – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
5. «Lynces Justae» – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
6. «Юсцiм» – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Мы сустрэліся з фіналістамі Алімпіяды і спыталі аб іх уражаннях наконт удзельніцтва ў галоўным студэнцкім юрыдычным мерапрыемстве краіны, якое штогод праходзіць на юрыдычным факультэце БДУ.
Таццяна Масюк – фіналістка ў індывідуальным заліку Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: «Я прыехала на Алімпіяду ў першую чаргу для таго, каб паглядзець, як тут усё праходзіць, і, нечакана для мяне самой, трапіла ў фінал. Вядома ж, я вельмі гэтаму рада. Заданні дастаткова складаныя, да іх трэба старанна рыхтавацца. Калі ты іх не прапрацаваў, то ты нічога не зможаш зрабіць. Я б не сказала, што моцна перажывала, таму што галоўнае – не хвалявацца і адчуваць сябе ўпэўнена».
Капітан каманды «Тандэм» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Аземша падзяліўся ўражаннямі наконт Алімпіяды: «Мы стараліся апынуцца ў фінале, пачынаючы з моманту аб'явы аб правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, таму што ў мінулым годзе мы занялі першае месца, у пазамінулым – другое. Вядома, было прыемна і, перш за ўсё, мы не думалі над самім вынікам, а больш стараліся атрымаць задавальненне ад самога ўдзелу ў Алімпіядзе. Варта адзначыць, што адным з самых цікавых стала заданне па ацэнцы тэхнічнага нарматыўнага прававога акта, звязанае з адказам на звароты грамадзян і крымінальным працэсам. Яно з'яўляецца найбольш займальным, зыходзячы з таго, што мне гэтая сфера блізкая. Я лічу, што вопыт удзелу ў Алімпіядзе сапраўды прыносіць карысць праз зносіны з людзьмі, якія маюць розныя інтарэсы, але аб'яднаных агульнай мэтай: быць высакакласнымі юрыстамі. Таксама магу адзначыць, што Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда дазваляе ўбачыць тое, як прымяняюцца веды на практыцы, хоць і ў такім невялікім часовым прамежку».
На фінальным этапе індывідуальныя ўдзельнікі Алімпіяды павінны былі аналізаваць казус, падрыхтаваць прэзентацыю грамадзянскай справы і выступіць з ёй у судзе.
Асобныя члены каманд прымалі ўдзел у спецыялізаваным конкурсе Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога павінны былі правесці віртуальны агляд месца здарэння. У наступным этапе ад кожнай каманды былі абраны па два ўдзельнікі, якія пасля жараб’ёўкі публічна прадставілі пазіцыю каманды па дадзенай крымінальнай справе, выступаючы ў ролі абвінаваўцы і абаронцы.
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – гэта выдатная магчымасць для студэнтаў з усёй рэспублікі праявіць сябе і прадэманстраваць набытыя навыкі. Намеснік дэкана па навукова-адукацыйнай дзейнасці, намеснік Старшыні арганізацыйнага камітэта Алімпіяды Сяргей Артуравіч Калінін падзяліўся з намі сваімі думкамі аб тым, як праходзіць галоўнае студэнцкае юрыдычнае мерапрыемства краіны:
Сяргей Артуравіч Калінін, намеснік дэкана: «Алімпіяда праходзіць на годным узроўні. Юрыдычны факультэт, як заўсёды, паказаў сябе з найлепшага боку і яшчэ раз пацвердзіў, што можа арганізоўваць мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу. Мы справіліся не толькі з самім правядзеннем, але і змаглі гэта ажыццявіць падчас пандэміі па ўсёй краіне».
Хочам адзначыць, што Сяргей Артуравіч Калінін – той чалавек, які стаяў ля вытокаў правядзення Алімпіяды і з'яўляецца яе арганізатарам на працягу 18 гадоў.
Мы таксама пагаварылі з членам аргкамітэта Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, намеснікам дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ганнай Станіславаўнай Бакун, якая падзялілася сваім вопытам ўдзельніцтва ў арганізацыі Алімпіяды.
Ганна Станіславаўна Бакун, намеснік декана: «Хочацца адзначыць, што за правядзеннем кожнага з этапаў нашага мерапрыемства стаіць вялізная і зладжаная праца каманды аднадумцаў аргкамітэта Алімпіяды. Дзякуючы выдатнай ідэі заснаваўцаў Алімпіяды – дэкана факультэта Андрэя Віктаравіча Шыдлоўскага і намесніка дэкана па навукова-адукацыйнай дзейнасці Сяргея Артуравіча Калініна, якія ў далекім 2005 годзе заснавалі галоўнае студэнцкае юрыдычнае мерапрыемства краіны, многія студэнты юрыдычных спецыяльнасцей асноўных вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі атрымалі магчымасць для самарэалізацыі і змаглі зрабіць першы крок у прафесійным жыцці».
Жадаем эфектыўнай працы, атрымання грунтоўных ведаў і поспехаў усім удзельнікам Алімпіяды! Зусім хутка мы даведаемся аб канчатковых выніках, а таксама аб імёнах пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022.
Правядзенню Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022 садзейнічалі:
Партнёры
Інфармацыйныя партнёры
Інфармацыйна-прававыя рэсурсы
Вялікі Дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт
Тэкст: Інеса Лавягіна, Лізавета Краўцова, Аліса Казачок, Дар’я Макась, Валерыя Кухарчык
Фота: Лізавета Калесніковіч, Ксенія Пушкіна, Анастасія Чуманская, Сяргей Раханскі, Аліна Турбецкая, Мікалай Шчэрбін, Валерыя Фіцнер, Дзіяна Карэнік, Лізавета Тарэлка
Апрацоўка: Л. В. Бяляева