Закрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022. Віншуем пераможцаў! 

14450-5.jpg14450 6

18 сакавіка 2022 г. адбылося закрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Алімпіяда — гэта яскравая падзея, якая штогод праходзіць у сценах юрыдычнага факультэта БДУ, гэта новыя ідэі, вялікія магчымасці, бязмежны вопыт, новыя знаёмствы і станоўчыя эмоцыі для яе ўдзельнікаў. Тут збіраюцца самыя адукаваныя і перспектыўныя маладыя людзі, якіх чакае паспяховая будучыня, якія не баяцца спрабаваць свае сілы і прыкладаць намаганні для дасягнення добрых вынікаў. Для ўдзельнікаў адкрываюцца новыя магчымасці. Менавіта яна, юрыдычная эліта Рэспублікі Беларусь, ужо ў недалёкай будучыні зможа заняць вядучыя пасады, апынуцца на вяршыні вертыкалі ўлады, на вызначальных пазіцыях і працаваць на карысць нашай краіны. Алімпіяда — гэта незабыўная падзея ў жыцці кожнага яе ўдзельніка і неад'емная частка душы юрыдычнага факультэта БДУ.

14450 814450 7

З вітальным словам на закрыцці Алімпіяды-2022 выступіў Старшыня арганізацыйнага камітэта Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ А. В. Шыдлоўскi: «Дарагія ўдзельнікі, паважаныя калегі і госці! Наша Алімпіяда-2022 падышла да фіналу. Упэўнены, што на працягу ўсіх алімпіядных дзён вы атрымалі толькі пазітыўныя эмоцыі, набылі новыя веды, вопыт, знаёмствы. Цяпер мы пераходзім да падвядзення вынікаў Алімпіяды-2022. У нас прысутнічаюць ганаровыя госці, члены журы, якія актыўна садзейнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды».

З віншаваннямі да ўдзельнікаў Алімпіяды-2022 выступілі запрошаныя службовыя асобы, партнёры і члены журы:

14450 1

Першы прарэктар БДУ, доктар педагагічных навук, прафесар Д. Г. Мядзведзеў: «Паважаныя ўдзельнікі, арганізатары, члены журы, спонсары, віншую Вас з васямнаццацігоддзем Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, а таксама дзякую юрыдычнаму факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за бездакорную арганізацыю. Хачу пажадаць кожнаму ўдзельніку рэалізаваць сябе як спецыяліста!»

14450 9Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар В. І. Чупрыс: «Паважаныя ўдзельнікі алімпіяды, усім нам вельмі прыемна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. Алімпіяда запальвае зоркі, сюды прыязджаюць лепшыя студэнты з усёй краіны. Вядома, вы стаміліся, гэтыя дні былі для вас эмацыйна складанымі. Я хачу сказаць, што вы сталі на прыступку14450 30 бліжэй да сваёй будучай прафесіі. У адрозненне ад матэматыкаў, фізікаў або хімікаў, мы не можам працаваць у адзіночку. Мыпрадстаўнікі грамадства і яго частка. Памятайце, юрыстамі вы не нарадзіліся. Юрыстамі вас робяць выкладчыкі, кіраўнікі, БДУ ў цэлым, прадстаўнікі дзяржаўных органаў. Поспехаў вам, студэнты, у далейшай прафесійнай дзейнасці!»

 

 

14450 214450 31

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа А. К. Стук ад імя Генеральнай прокуратуры Рэспублікі Беларусь уручыў спецыяльны прыз у намінацыі «Лепшы дзяржаўны абвінаваўца» Віктару Майсеенка (каманда «Lynces Justae», Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны): «Паважаныя калегі, мне прыемна ўручаць намінацыі вам. Праца дзяржаўнага абвінаваўццы з’яўляецца вельмі важнай, падтрыманне дзяржаўнага абвінавачвання звязана з арыентаваннем у нарматыўнай базе і маральна-псіхалагічнай устойлівасці. Дзяржаўны абвінаваўца — гэта той, каго мы чакаем у нашых шэрагах. Я вельмі задаволены, што дзяржаўных абвінаваўцаў рыхтуюць са студэнцкай лавы».

 14450 314450 27Першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі А. С. Шандаровіч ўзнагародзіў каманду «Тандэм» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) — пераможцу спецыялізаванага конкурса Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: «Следчы камітэт з'яўляецца адным з самых маладых органаў. Але мы таксама падрыхтавалі свае заданні. Алімпіяда  магчымасць для Вас, калі атрымалі тэарэтычныя веды, прымяняць іх на практыцы. Хацелася б павіншаваць усіх пераможцаў, а ўдзельнікам  паглядзець на свае недахопы. Следчы камітэт і ў далейшым будзе актыўна ўдзельнічаць у Алімпіядзе. Запрашаем усіх наведаць нас з экскурсіяй. Яшчэ раз віншуем усіх з гэтай знамянальнай падзеяй».

  14450 414450 1014450 33

 

 

 

 

 

Першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Н. М. Філіпава уручыла прызы ў намінацыях «Нарматворчасць» Валерыі Грыневіч (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт), камандзе «VVV» (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў), а таксама «Лепшы абаронца» Лізавеце Цянюце (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны): «Добры дзень, калегі, журы і ўдзельнікі! Мне прыемна тут прысутнічаць сёння. Я спадзяюся, што час, праведзены тут, быў для вас незабыўным і насычаным. Цяпер вы сталі на адзін крок бліжэй да сваёй прафесіі, дзякуючы тым заданням, якія вам падрыхтавалі органы дзяржаўнага кіравання. На працягу гэтых некалькіх дзён вы змаглі выконваць мноства роляў юрыста і паспрабаваць кожную на самім сабе».

 

14450 11Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь  В. А. Абрамаў: «Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі, арганізатары! Упэўнены, што ўсіх прысутных не пакідае напружанне ад думкі: хто ж стаў лепшым? У каманды, якая займе першае месца, мы возьмем інтэрв'ю і размесцім яго на Нацыянальным інтэрнэт-партале. Мяне парадавалі вынікі ўсіх тураў. Студэнты падышлі крэатыўна да вырашэння заданняў. Я лічу, што ў прафесіі юрыста абавязкова павінна быць творчасць. Калегі, ад усёй душы віншую вас і жадаю новых здзяйсненняў і адкрыццяў!»

Вячаслаў Анатольевіч таксама адзначыў тры лепшых відэароліка «Tik-Tok», якія каманды павінны былі зрабіць у завочным туры:

3 месца — «Alter ego» (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);

2 месца — «Тандэм»(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

1 месца — «VVV» (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў).



14450 1414450 1514450 16

 

 

 

 

 

14450 13Намеснік Старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Т. А. Лісок «Алімпіяда  важная і значная падзея студэнцкага жыцця. Я спадзяюся, што пасля Алімпіяды вы рэалізуеце ўсе веды, якія атрымалі і падчас, і пасля яе правядзення».

Таццяна Анатольеўна ўзнаградзіла пераможцаў спецыялізаванага конкурса Беларускай натарыяльнай палаты:

            3 месца — «Авангард Феміды» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

            2 месца — «Lynces Justae» (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);

            1 месца — «Тандэм» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

 

14450 17Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь  К. С. Лук'янава  адзначыла лепшыя працы ў конкурсе па падрыхтоўцы праекта правапрымяняльнага акта і прапанавала пераможцам стажыроўкі ў сістэме Дзяржаўнага камітэта — Валянціне Церашковай (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны) і Карыне Сімене (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія): «Паважаныя калегі, хачу ад імя Дзяржаўнага камітэта па маёмасці павіншаваць вас з тым, што Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда адбылася! Дзякуй юрыдычнаму факультэту БДУ за арганізацыю! Кожнаму з вас кажу, што вы разумніцы і разумнікі. Вы атрымалі каштоўны вопыт».

       

       14450 18Кіруючы партнёр «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры» Д. В. Туравец за высокія прафесійныя якасці прапанаваў стажыроўкі  Юрыю Сярову (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Лізавеце Цянюце (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны), Паліне Філіпцовай (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Стэфаніі Сталбуновай (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт): «Добры вечар, калегі! Я перакананы ў тым, што ўдзельнікаў падчас праходжання Алімпіяды ахапіла хваля перажыванняў. Я віншую ўсіх ўдзельнікаў. Яшчэ пазаўчора я пажадаў журы атрымаць задавальненне ад ведаў удзельнікаў, і трэба прызнацца, мы яго атрымалі. Наконт вынікаў яшчэ захоўваем інтрыгу. Мы, як юрыдычная фірма, ацэньваем майстэрства падачы матэрыялу і вашы веды. Як падарунак, даруем вам самае каштоўнае — стажыроўку». 

 

14450 34Кіруючы партнёр ТАА «Grata International BY» Д. М. Вільтоўскі прапанаваў стажыроўку Антону Мазолю (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт): «Дзякуй роднаму факультэту за Беларускую студэнцкую юрыдычную алімпіяду! Гэта магчымасць праявіць сябе. Хочам, каб вы паклікалі нас і на наступны год».

14450 19Кіраўнік праектаў у сферах нерухомасці і інфраструктуры міжнароднай юрыдычнай групы REVERA А. С. Антонаў прапанаваў стажыроўкі Юрыю Сярову (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Антону Мазолю (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Паліне Філіпцовай (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт): «Я першы раз прымаў удзел у Алімпіядзе ў ролі журы. Гэты вопыт для мяне стаў вельмі цікавым. І таму я, як і вы ўсе, хачу хутчэй даведацца пра вынікі»

 

 

Кіраўнік аддзела практычнай медыяцыі навучальна-практычнай установы «Цэнтр «Медыяцыя і права» М. І. Мацкевіч: «Я з гонарам выказваю ўдзячнасць юрыдычнаму факультэту БДУ за працяг традыцыі правядзення Алімпіяды, гэтай вялікай справы. Вядома, што чалавек дасягнуў усяго толькі таму, што ўмеў дамаўляцца, а медыяцыя — гэта размова чалавека з чалавекам. Мы вельмі рады, што ўчора вынікі, паказаныя нам студэнтамі, былі вельмі годныя». 

14450 2014450 20

М14450 20іхаіл Іванавіч ўзнагародзіў спецыяльнымі прызамі пераможцаў спецыялізаванага конкурсу па медыяцыі Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022:

2 месца – «Alter ego» (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);

2 месца – «Тандэм» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); 

1 месца – «Юсцiм» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).

 

 


14450 23
Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў у індывідуальным і камандным заліках, якія занялі 3 месца правяла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік ўпраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. А. Ліпа : «Сумна, напэўна, што завяршаецца наша Алімпіяда. Дарагія сябры, у гэтай зале сабраліся лепшыя з лепшых. Вы перамаглі ў завочных турах, хтосьці ўжо цяпер атрымаў свае спецыяльныя ўзнагароды. Напэўна, галоўнае — тое, што вы звязалі сваё жыццё з юрыспрудэнцыяй. На працягу трох дзён з вамі працавалі нашы заказчыкі кадраў. Мы жывём у няпросты час. Гэта час вялікіх рашэнняў і змен».

14450 3814450 3814450 38Індывідуальны залік Алімпіяды-2022 (3 месца):

Мікіта Грыцэвіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

Уладзіслаў Антаненка (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);

Стэфанія Сталбунова (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

 

 

  

14450 4114450 4214450 43
К
амандны залік Алімпіяды-2022 (3 месца):

«Alter ego» (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);

«Купалаўцы» (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);

«Юсцiм» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).


14450 4614450 2614450 25

 
Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў у індывідуальным і камандным заліках, якія занялі 2 месца, правёў Першы намеснік Генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусія», сустаршыня журы Алімпіяды-2022  А. В. Рашчупкін: «Добры дзень, дарагія сябры! Падыходзіць да канца Беларуская студэнская алімпіяда, а інтрыга ўсё больш нарастае. Варта адзначыць, што ў нас ёсць тыя студэнты, якія выдатна справіліся з казусамі. Жадаю ўсім будучым юрыстам здароўя і поспехаў, а таксама стараннай вучобы, якая з кожным годам павінна толькі падвойвацца!»

Індывідуальны залік Алімпіяды-2022 (2 месца):

Антон Мазоль (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
Паліна Філіпцова (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

14450 2514450 27Камандны залік Алімпіяды-2022 (2 месца):

«Lynces Justae» (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);

«Авангард Феміды» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

 

 

 

 

14450 28

Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў у індывідуальным і камандным заліках, якія занялі 1 месца, правёў Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыня журы Алімпіяды-2022 В. Л. Калінковіч: «Паважаныя калегі, наша з вамі Алімпіяда не толькі дасягнула паўналецця, але і цалкам паспяхова яго адзначыла. Гэта свята юнацтва, маладосці, надзей. Ад імя ўсяго складу журы Алімпіяды хачу выказаць вам шчырую ўдзячнасць і пажадаць далейшых здзяйсненняў! На сваім жыццёвым шляху паспрабуйце захаваць свой малады запал. Поспехаў вам!»

14450 4514450 45Індывідуальны залік Алімпіяды-2022 (1 месца):

Валерыя Грыневіч (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).

Камандны залік Алімпіяды-2022 (1 месца):

«Тандэм» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). 

Правядзенню Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2022 садзейнічалі:

Афіцыйныя партнёры

Верховный суд Республики Беларусь.Генеральная прокуратура Республики Беларусь.Следственный комитет Республики Беларусь. Следственный комитет Республики Беларусь.
Национальный центр правовой информации.Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Министерство юстицииchetr 2022

Белорусская нотариальная палатаБелорусская нотариальная палата  

  


Партнёры

 Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия 

 

 

Epap logo  Адвакацкае бюро «Рэвера Кансалтынг Груп Лтд»logo koncyltant   

Goretsky 202011774 1GRATA 2020GRATA 2020

 

MTC 2022 YarmashYarmash


 

 Інфармацыйныя партнёры


 Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.Судовы веснікСудовы веснік Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

 logo chasopis sklogo chasopis sklogo chasopis skСоюз криминалистов и криминологов. Увеличить.

 

  

Інфармацыйна-прававыя рэсурсы

 Эталон.  11774


Вялікі Дзякуй усім!!!


Арганізацыйны камітэт
Тэкст: Інеса Лавягіна, Лізавета Краўцова, Аліса Казачок, Дар’я Макась, Валерыя Кухарчык.
Фота: Лізавета Калесніковіч, Ксенія Пушкіна, Анастасія Чуманская, Сяргей Раханскі, Аліна Турбецкая, Мікалай Шчэрбін, Валерыя Фіцнер, Дзіяна Карэнік, Лізавета Тарэлка
Апрацоўка: Л. В. Бяляева