ФІНАЛЬНЫ ТУР БЕЛАРУСКАЙ СТУДЭНЦКАЙ ЮРЫДЫЧНАЙ АЛІМПІЯДЫ-2025. ПРАГРАМА АЛІМПІЯДЫ
З 19 па 21 сакавіка 2025 года на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў мэтах выканання даручэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены фінальны тур Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.
Праграмы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2025.
Для ўдзелу ў вочных спаборніцтвах Арганізацыйны камітэт Алімпіяды запрасіў 12 каманд і 40 індывідуальных удзельнікаў, якія прадстаўляюць:
Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікi Беларусь,
Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь,
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт, факультэт міжнародных адносін,
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт,
Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію,
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна,
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны,
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы,
Мiжнародны ўніверсітэт "МІТСО",
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова,
Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь,
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай.
Ацэнку конкурсаў Алімпіяды будзе праводзіць кампетэнтнае журы, якое прадстаўлена суарганізатарамі і ўзначальваецца Першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, заслужаным юрыстам Рэспублікі Беларусь В.Л.Калінковічам і Першым намеснікам Генеральнага дырэктара Унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Бэврыджыз Беларусiя» А.В.Рашчупкіным.
Удзельнікам будзе прапанавана ацаніць свае тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ў рамках наступных конкурсаў і заданняў:
- праверка навыкаў у галіне нарматворчасці (падрыхтоўка экспертных заключэнняў на праект нарматыўнага прававога акта, тэхнічнага прававога акта). У рамках дадзенага конкурсу асобнае заданне будзе прадстаўлена Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка правапрымяняльных актаў і рашэнняў кіраўніка, уключаючы адказ грамадзяніну;
- аналіз прававой сітуацыі, падрыхтоўка працэсуальнага дакумента і вуснае выступленне.
Асобныя конкурсы ў камандным заліку таксама будуць арганізаваны:
- Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь;
- Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь судовых экспертыз;
- Беларускай гандлёва-прамысловай палатай;
- Беларускай натарыяльнай палатай;
- Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных дадзеных Рэспублікі Беларусь.
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2025 - твой шлях да поспеху!
З павагай і пажаданнямі поспехаў,
Аргкамітэт Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2025
Партнёры
Інфармацыйныя партнёры












































