Аб пераносе тэрмінаў правядзення Алімпіяды і арганізацыйных пытаннях

Олимпиада - 2008Арганізацыйны камітэт Рэспубліканскай алімпіяды па правазнаўству паведамляе :

1. Вочныя туры Алімпіяды плануецца правесці 14 – 15 сакавіка 2008 г.

2. Афіцыйныя вынікі завочных тураў Алімпіяды будуць прадстаўлены 19 лютага 2008 г.

3. 19 – 20 лютага 2008 г будуць накіраваны афіцыйныя запрашэнні ўдзельнікам і камандам, якія рэкамендуюцца да ўдзелу ў вочных турах.

4. У выпадку, калі студэнт па выніках рэйтынгавай табліцы адначасова рэкамендуецца да ўдзелу ў вочным індывідуальным туры і з’яўляецца членам каманды, рэкамендаванай да ўдзелу ў вочным камандным туры, то ВНУ ў тэрмін да 22 лютага (ўключна) павінна афіцыйна вызначыць від конкурса для такога студэнта.
Вызначэнне ажыццяўляецца праз факс (375 – 17 – 209–52–30) або праз ліст на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

5. Пералік конкурсаў вочных тураў будзе даведзены 19 лютага 2008 г.