Алімпіяда–2008. Размяшчэнне іншагародніх удзельнікаў Алімпіяды.

Олимпиада - 2008Арганізацыйны камітэт Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды паведамляе, што ў адпаведнасці з часткай другой пункта 49 "Парадка правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды" аплата за пражыванне і праезд ажыццяўляецца за кошт ВНУ, які накіроўвае ўдзельнікаў.

На жаль, Аргкамітэт у гэтым годзе не мае магчымасці забяспечыць іншагародніх удзельнікаў Алімпіяды месцамі ў інтэрнатах БДУ.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія накіроўваюць удзельнікаў Алімпіяды, самастойна вырашаюць пытанні, звязаныя з размяшчэннем іх студэнтаў. Пры неабходнасці Аргкамітэт можа дапамагчы ў браніраванні месцаў у гасцініцах г. Мінска.

Інфармацыя аб гасцініцах г.Мінска
Список гостиниц города Минска (с иллюстрациями)
Гостиницы города Минска

Для таго, каб Арганізацыйны камітэт мог забраніраваць месцы, патрэбны наступныя дакументы:
1. Гарантыйны ліст на фірменным бланку з даручэннем Арганізацыйнаму камітэту забраніраваць месцы.
2. Спіс удзельнікаў і асоб, якія будуць суправаджаць удзельнікаў (імя, імя па бацьку, прозвішча).

Дакументы можна дасыласць да 5 сакавіка 2008 г. па факсу: (017) 209-52-30
У залежнасці ад асаблівасцяў гасцініц браніраванне месцаў можа быць платным.
!!! Колькасць месцаў у гасцініцах абмежавана, таму дакументы патрэбна дасылаць да 5 сакавіка 2008 г.

Па пытаннях, звязаных з браніраваннем месцаў,
звяртацца да Магільнага Іллі Андрэевіча
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
тэл.: (029) 146-66-71