Пачынаецца Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2009

У адпаведнасці з п. 31 Парадка правядзення штогадовай Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды, зацверджанага намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2008 г., кожная акрэдытаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцям юрыдычнага профіля, у абавязковым парадку забяспечвае ўдзел сваіх студэнтаў у індывідуальным і камандным заліках Алімпіяды.
Да ўдзелу ў Алімпіядзе дапускаюцца студэнты 2-5 курсаў дзённага аддзялення або 2-6 курса завочнага аддзялення (незалежна ад формы навучання і вывучэння адпаведных вучэбных дысцыплін). Вышэйшая навучальная ўстанова павінна прадставіць адну каманду і не менш чым за пяць індывідуальных ўдзельнікаў.
Вышэйшая навучальная установа або факультэт, калі ў вышэйшай навучальнай установе ёсць у наяўнасці некалькі факультэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў юрыдычнага профілю, маюць права заявіць да ўдзелу не болей 2 (дзвюх) каманд.
Заданні завочнага тура
будуць размешчаны ў раздзеле "Праекты - юрыдычная Алімпіяда" на старонцы Беларуская юрыдычная студэнцкая алімпіяда-2009" афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта БДУ
20 лістапада 2008 года ў 12.00
Працы ўдзельнікаў завочнага тура і заяўкі
павінны быць дасланы вышэйшымі навучальнымі ўстановамі
ў цэнтралізаваным парадку да 22 снежня 2008 г.
на адрас, аб якім будзе праінфармавана дадаткова.
Парадак ўдзелу вышэйшых навучальных устаноў у фінансаванні Алімпіяды будзе вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі пазней.
Для сувязі з Арганізацыйным камітэтам просім выкарыстоўваць электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама адпаведную галінку форума юрыдычнага факультэта - Юрыдычная алімпіяда - 2009.
Аргкамітэт