Завершана праверка прац завочнага тура Беларускай Студэнцкай Юрыдычнай Алімпіяды – 2009

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2009. Увеличить.Арганізацыйны камітэт паведамляе аб праверцы прац завочнага тура Беларускай Студэнцкай Юрыдычнай Алімпіяды – 2009
Віншуем пераможцаў!

Зводны пратакол каманднага заліку
Зводны пратакол індывідуальнага заліку

У мэтах вызначэння ўдзельнікаў вочных тураў і афармлення запрашэнняў просім асоб, якія адначасова заявілі сябе да ўдзелу ў камандным і індывідуальным заліках, у тэрмін да 16 лютага 2009 г. вызначыць форму ўдзелу.

Пратаколы па намінацыях і працы ўдзельнікаў будуць выкладзены пазней.

Правядзенне Алімпіяды плануецца на сярэдзіну сакавіка, але дата знаходзіцца ў стане ўзгаднення.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у гэтым годзе не можа забяспечыць іншагародніх месцамі ў студэнцкіх інтэрнатах, але можа цэнтралізавана арганізаваць браніраванне месцаў у гатэлях г.Мінска.

Арганізацыйны камітэт