Юрфак адчыняе дзверы ўдзельнікам V Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2009!

Раніцай 20 сакавіка 2009 г. юрыдычны факультэт БДУ адчыняе свае дзверы перад лепшымі прадстаўнікамі не толькі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якія выпускаюць у свет спецыялістаў у галіне права, але і Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей Алімпіяды прапануецца Праграма Алімпіяды-2009, якую атрымае кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 8-00 да 8-50 (холл)
Калі ласка, не забывайцеся на дакумент, які падцвярджае асобу (пашпарт ці інш.)
Урачыстае адкрыцце Алімпіяды – у 9-00 (ауд. 609)
У праграме апублікаваны правіла для каманд і індывідуальных удзельнікаў.
Расклад конкурсаў і аудыторый для каманд
Звярніце ўвагу, што індывідуальныя ўдзельнікі падзелены на 2 патока, для кожнага з якіх – асобны раскад аудыторый:
Расклад конкурсаў і аудыторый для індывідуальных удзельнікаў (1 і 2 паток)
Юрыдычны факульэт БДУ шчыра вітае і жадае поспехаў усім удзельнікам Алімпіяды!
Увечары ў суботу 21 сакавіка 2009 г. пасля працяглага цяжкага спаборніцтва ўдельнікаў Алімпіяды наша краіна будзе ведаць імёны сваіх герояў – лепшых студэнтаў-юрыстаў Рэспублікі Беларусь!
Арганізацыйны камітэт Алімпіяды дзякуе
-- інфармацыйным партнёрам Алімпіяды: Нацыянальнаму цэнтру прававой інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Вышэйшаму Гаспадарчаму суду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь, штомесячеаму практычнаму часопісу «Юрыст»,
-- традыцыйным фінансавым партнёрам Алімпіяды: кампаніям British American Tobacco, Coca-Cola, Власава, Міхель & Партнёры, Сцяпанаў, Пакуль І Партнёры, Legal Technologies
-- і новым фінансавым партнёрам: МТС, юрыдычнай групе «Аргумент», кампаніі «Брагінец і партнёры», юрыдычнай фірме «Trust», установе «Новая Еўразія»
за ўсебаковую інфармацыйную и матэрыяльную дапамогу і разуменне і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва!
Яшчэ раз жадаем поспехаў і такой жаданай перамогі ўсім удельнікам Беларускай Студэнцкай Юрыдычнай Алімпіяды-2009!!!
Олимпиада-2009 проводится:
пры інфармацыйнай падтрымцы:




пры фінансавай падтрымцы:









