Юрыдычная алімпіяда-2009. Дзень першы!
Падчас ўрачыстыга адкрыцця, на якім усе ўбачылі сваіх супернікаў, пазнаёміліся з членамі журы, паслухалі арганізатараў - усіх чакаў прыемны падарунак. Сёлетняя Алімпіяда незвычайная - яна юбілейная! Да “юрыдычна-алімпіяднага” пяцігоддзя арганізатарамі быў падрыхтаваны гістарычны фільм “Як гэта было…”. Старэйшыя ўбачылі сябе на экране, паўсміхаліся сваім успамінам, а маладзейшыя адразу адчулі сапраўдны дух Алімпіяды.
Удзельнікі алімпіяды, напэўна, хвалюючыся, разышліся па аудыторыях ды кафедрах і прыступілі да выканання спецыяльна падрыхтаваных заданняў.
Дарэчы, сёння, у першы дзень алімпіяды, індывідуалаў чакалі: тэставыя заданні, праца з інфармацыйна-прававой базай, падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта, падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта, юрыдычны переклад:
-- экспертнае заключэнне
-- праект правапрымяняльнага акта
-- праца з базай данных
-- пераклад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую
Камандам былі прапанаваны заданні па падрыхтоўцы экспертнага заключэння праекта нарматыўнага правога акта, падрыхтоўцы правапрымяняльнага акта, а таксама тэсціраванне навыкаў працы з інфармацыйна-прававой базай, аналіз казуса і падрыхтоўка прэзінтацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі і юрыдычны пераклад:
-- экспертнае заключэнне
-- праект правапрымяняльнага акта
-- праца з базай данных
-- пераклад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую
-- аналіз казуса і падрыхтоўка прэзінтацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі
А юрыдычны факультэт змоўк у чаканні таго часу, калі Лепшыя студэнты Рэспублікі Беларусь дадуць адказы на складаныя пытанні.
Зараз усе працы зданыя, і журы ўважліва вывучае думкі удзельнікаў. І ужо заўтра раніцай будзе вядома, хто пройдзе ў другі (ФІНАЛЬНЫ!) тур і атрымае магчымаць змагацца за перамогу далей!
Таму сёння ўвечары ўдзельнікам трэба адпачыць, каб набрацца моцы для далейшых іспытаў. Хто ведае, можа менавіта вам прыйдзецца заўтра выступаць перад журы.
Але не будзем загадваць.. Інтрыга захаваецца да заўтра..
Не да сну толькі аргакамітэту. Праца пачалася задоўга да сёняшняга дня: падрыхтаваць матэрыялы, раздрукаваць пратаколы, саставіць праграму, арганізаваць сустрэчу ўдзельнікаў.. І шмат-шмат чаго яшчэ. І ў першы дзень алімпіяды хапае турбот, таму толькі позна ноччу некаторыя з арганізатараў апынуцца дома.
Але разам з падрыхтоўкай да вочнага тура ішла апрацоўка эсэ, якія аргакамітэт атрымаў па электроннай пошце.
Усе працы, дасланыя ўдзельнікамі завочнага тура, знаходзяцца на старонцы «Алімпіяда-2009. Працы ўдзельнікаў завочнага тура».
Увага! Калі вы не знайшлі сваю працу, альбо заўважылі памылкі, просім паведаміць аб гэтым арганізатарам на e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Да сустрэч заўтра!
Далгова Паліна, 3 курс
Фото - Андрей Шипуля (3 курс), Г.А. Красковский
Олимпиада-2009 проводится:
при информационной поддержке
при финансовой поддержке