Юрыдычная алімпіяда-2009. Дзень другі. Віншуем пераможцаў!

За званне пераможцаў Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2009 ў фінальным туры змагаліся 8 каманд і 22 студэнта ў індывідуальным заліку, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў па выніках працы першага дня алімпіяды.
Як было адзначана Паважаным журы, на Беларусі навучэнне па спецыяльнасці “правазнаўства” ажыцяўляецца ў 15 ВНУ, і канкурэнцыя сярод маладых спецыялістаў узрастае кожны год. Сярод некалькіх тысяч будучых юрыстаў нашай краіны сёння сталі вядомы імёны лепшых з лепшых! Дарэчы, у гэтым годзе журы вырашыла не абмяжоўвацца трыма прызавымі месцамі ні ў індывідуальным, ні ў камандным заліках.

Індывідуальны залік:
1 месца: Лабаты Аляксандр Васільевіч (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
2 месца: Марчук Васіліна Васільеўна (Юрыдычны каледж БДУ)
2 месца: Дзмітрачкова Анна Віктараўна(Беларускі дзяржаўны універсітэт)
3 месца: Калько Анастасія Анатольеўна (Беларускі дзяржаўны універсітэт)

1 месца: “Just cause” (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
2 месца: “Прававы аспект” (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
3 месца: “Фартуна” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
3 месца: “Lynces justae” (Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны)
Ад ўсей душы віншуем пераможцаў!!!
Завяршылася свята Розуму ўрачыстым закрыццем, на якім нашыя пераможцы атрымалі ўзнагароды, медалі, іскупаліся ў апладысментах! І, канешне ж, іх чакалі падарункі ад спонсараў і партнёраў, якія сталі прыемным дадаткам да Перамогі!
Шчырыя словы падзякі ўдзельнікам, журы, арганізатарам (асобная падзяка была выказана Сяргею Артуравічу Калініну) прагучалі ад капітана каманды “Lynces justae” (Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны), якая ўжо другі раз запар займае 3-е месца, і ад капітана каманды-пераможцы “Just cause” (Беларускі дзяржаўны універсітэт).
Прыемным падарункам кожнай ВНУ, якая прымала ўдзел ў алімпіядзе, стала прадстаўленая да ўвагі аўдыторыі кніга “Навучэнне ў юрыдычнай клініцы”.
Арганізацыйны камітэт віншуе ўсіх з завяршэннем Беларуская студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2009!
Кожны, хто прыняў у ёй удзел, атрымаў цудоўны вопыт, новых сяброў і непаўторныя ўражанні !
Да новых сустрэч у наступным годзе на Алімпіядзе-2010 ! =))
Навіну гатавалі - П.Далгова, Ю.Германовіч, О. Знак
Фота - Сяргей Астапчык
Арганізацыйны камітэт шчыра дзякуе партнерам Юрыдычнай Алімпіяды-2009!
інфармацыйная падтрымка:




фінансавая падтрымка:









