Алімпіяда-2010. Нататка ўдзельніку.

Прапануем звярнуць увагу на праграму Алімпіяды-2010 (праграма), якую пры рэгістрацыі атрымае кожны ўдзельнік.
Праграма ўтрымлівае расклад конкурсаў і правілы для ўдзельнікаў алімпіяды.
Правілы ўдзельніка каманднага заліку
Правілы ўдзельніка індывідуальнага заліку
Рэгламент Алімпіяды
Рэгістрацыя ўдзельнікаў традыцыйна будзе праходзіць у холе першага паверха з 8-00 да 8-50.
Кожную каманду будзе суправаджаць асоба з ліку арганізатараў, якая дапаможа не заблукаць у будынках універсітэта.
Урачыстае адкрыццё Алімпіяды будзе праходзіць з 9-00 да 9.30 (ауд. 609).
Асаблівасцю алімпіяды-2010 з’яўляецца адмова ад правядзення індывідуальнага конкурсу ў два патокі, дзякуючы выкарыстанню дадатковага кампутарнага класа (ауд.206 галоўнага корпуса БДУ).
Такім чынам, удзельнікі індывідуальнага конкурсу будуць 12 сакавіка у першай палове дня тэсціраваць свае навыкі працы з інфармацыйна-прававой базай, рыхтаваць на беларускай мове праект правапрымяняльнага акта, экспертнае заключэнне на праект нарматыўныга прававога акта і перакладаць юрыдычны тэкст у аудыторыях 304 і 412 юрыдычнага факультэта і ў аудыторыі 206 галоўнага корпуса БДУ.
12 сакавіка у другой палове дня напісанне тэставага задання адбудзецца ў аудыторыі 610 юрыдычнага факультэта.
Жадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!
Сачыце за навінамі на сайце.
Алімпіяда-2010 ажыццяўляецца
пры інфармацыйнай падтрымцы:




пры фінансавай падтрымцы:







