Ціха, ідзе алімпіяда!


Юрыдычная алімпіяда – гэта добрая магчымасць знайсці новых сяброў, карысныя знаёмствы – гэта своеасаблівы шчаслівы квіток у будучыню. Як адзначыў Сівец Сяргей Міхайлавіч, юрыдычная алімпіяда-2010 не толькі не горш, але нават і лепш за алімпіяду ў Ванкуверы, бо тут задзейнічаны не толькі фізічныя, але і інтэлектуальныя рэсурсы.
Жыццё на юрыдычным факультэце кіпела з самага ранку: апошняя падрыхтоўка, рэгістрацыя ўдзельнікаў, па выніках якой у вочным адборачным туры апынуліся 12 каманд і 55 індывідуалаў.
І вось яно – адкрыццё алімпіяды.

Некаторыя з іх выступілі перад аудыторыяй з цёплымі пажаданнямі поспехаў. Арганізатары алімпіяды, ужо па традыцыі, прыгатавалі падарунак – фільм з самымі яскавымі, запамінальнымі момантамі юрыдычных алімпіяд папярэдніх гадоў. Без сумнення, тым, хто ўжо не першы раз удзельнічае ў алімпіядзе, было прыемна ўзгадаць падзеі мінулага (а здаецца, што гэта было амаль ўчора!) і адчуць сапраўдны дух алімпіяднага спаборніцтва.


Камандам было прапанавана падрыхтаваць:
-- экспертнае заключэнне праекта нарматыўнага акта
-- праект правапрымяняльнага акта
-- пераклад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую
-- аналіз казуса і прэзентацыю пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі перад імправізаванымі суддзямі, ролю якіх выконвала паважанае журы, а таксама каманды чакала праца з базай данных.

-- экспертнае заключэнне праекта нарматыўнага акта
-- праект правапрымяняльнага акта
-- праца з базай данных
-- пераклад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую
У 22:11 апошні ўдзельнік алімпіяды пакінуў факультэт, а члены журы і агранізацыйнага камітэту працягваюць напруджанную працу: праверыць працы, падлічыць балы, скласці пратаколы, падрыхтаваць праграму на наступны дзень. Вокны юрыдычнага факультэта БДУ будуць гарэць святлом усю ноч дзеля таго, каб заўтра зраніцы мы даведаліся, хто прайшоў у фінальны тур алімпіяды. Члены агркамітэта ператварыліся ў прывідаў факультэта ;)

Аргкамітэт просіць прабачэння за тэхнічныя непаладкі, якія спынілі працу амаль паловы індывідуальных удзельнікаў у першай полове дня. Шчыра спадзяемся на вашае паразуменне. Хочацца думаць, што наступны фінальны дзень не прынясе аніякіх непрыемных нечаканасцяў.

Увага! Аргкамітэт нагадвае, што па-ранейшаму чакае працы як індывідуальных удзельнікаў, так і каманд, якія па нейкіх падставах не былі дасланыя. Таксама, калі вы не знайшлі сваю працу, альбо заўважылі памылкі, просім паведаміць аб гэтым арганізатарам на e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Жадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!
Сачыце за навінамі на сайце.
Далгова Паліна (4 курс)
Ашмян Юлія (3 курс)
Фота - Шыпуля Андрэй, Маркава Насця, Знак Ірына
Апрацоўка фота - Знак В.М.
Алімпіяда-2010 ажыццяўляецца
пры інфармацыйнай падтрымцы:




пры фінансавай падтрымцы:







