Юрыдычная алімпіяда 2010. Другі дзень спаборніцтваў. Віншаванне пераможцаў.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.13 сакавіка 2010 г., у сценах юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта прайшоў другі дзень Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2010.

Дзень пачаўся з аб’явы вынікаў вочнага адборачнага тура алімпіяды. Напружаная цішыня, доўгія хвіліны чакання – і вось, сталі вядомымі вынікі. Для некаторых яны былі даволі прадказальнымі, а для некаторых гэта была сапраўдная неспадзяванасць… Шквал бурных эмоцый, віншаванні і падбадзёрваючыя словы, а потым ізноў – заданні, казусы, сапраўдны інтэлектуальны штурм.

Цэнтральная падзея другога дня юрыдычнай алімпіяды - фінальны конкурс у індывідуальным і камандным заліку .

У індывідуальным заліку ўдзельнічала 20 студэнтаў, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў па выніках першага дня алімпіяды.
Ім было прапанавана прааналізаваць казус, падрыхтаваць неабходныя працэсуальныя дакументы і прэзентаваць сваю пазіцыю па грамадзянскай справе ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні перад паважаным журы. Фармат выступлення складаўся з 14 хвілін: 7 хвілін прэзентацыя пазіцыі і 7 хвілінпытанні журы.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Што датычыцца каманднага выступлення, то ў камандным заліку фінальнага тура ўдзельнічала 8 каманд, якія апынуліся лепшымі па выніках першага дня алімпіяды.

Камандам было неабходна прааналізаваць казус і падрыхтаваць прэзентацыю па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі, а таксама выступіць з ёй у інсцэнаваным судовым пасяджэнні па дадзенай крымінальнай справе.

Каманды выступалі перад паважаным журы паводле лёсавання ў наступным фармаце: парная прэзентацыя пазіцыі абвінавачвання і абароны прадстаўнікамі з розных каманд. Складанасць гэтага задання была яшчэ ў тым, што час выступлення быў абмежаваны: па 7 хвілін на кожнага, і таксама 7 хвілін на пытанні ад журы.

Зразумела, заўсёды складана пераадолець хваляванне і стому пасля першага дня спаборніцтва, цяжка ўкласці ўсе свае думкі і аргументы ў адведзены прамежак часу. Момантамі дрыжаў голас, паперкі з запісамі блыталіся, пытанні паважанага журы нават ставілі ў тупік… Аднак нездарма ж на алімпіядзе выступаюць лепшыя з лепшых – нягледзячы на ўсё, і індывідуалы, і каманды выступілі бліскуча і прадэманстравалі высокі ўзровень сваіх ведаў заканадаўства.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.І вось ён – самы ўрачысты, самы хвалюючы момант – цырымонія закрыцця і ўзнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў алімпіяды.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Пачалася цырымонія закрыцця з падарунка ад арганізацыйнага камітэта алімпіяды. На экране мы ўбачылі падзеі12 і 13 сакавіка, якія ўжо ўвайшлі ў гісторыю, – спаборніцтва канкурсантаў, падлік вынікаў і іншыя адметныя моманты, а таксама атрымалі магчымасць паглядзець на алімпіяду “знутры” – з боку арганізацыйнага камітэта.
Мантаж падарунка зрабіў Сяргей Елісееў.
Асаблівая падзяка – нашым нязменным фатографам Андрэю Шыпулі і Насці Маркавай, а таксама ўсім іншым, хто не пашкадаваў свае эксклюзіўныя фотаздымкі дзеля стварэння праўдзівай карціны Алімпіяды - 2010.

Два дні за першыя месцы змагаліся самыя таленавітыя, самыя вартыя студэнты, і членам журы было вельмі складана вылучыць лепшых удзельнікаў – спачатку журы прасілі 5 хвілін для абмеркавання вынікаў, аднак вызначэнне пераможцаў зацягнулася на паўтары гадзіны.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Нарэшце, усе балы падлічаныя, пратаколы зведзеныя, і нам прыемна паведаміць вам імёны пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2010.

Індывідуальны залік:
1 месца Стрэчань Алег (Беларускі дзяржаўны універсітэт (юрыдычны факультэт )

2 месца Нікалаева Ганна (Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага універсітэта )

3 месца Лабаты Аляксандр (Беларускі дзяржаўны універсітэт (юрыдычны факультэт )


Камандны залік:
1 месца ”Прававы аспект” (Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта)

2 месца ”Lynces justae” (Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны)

3 месца - атрымалі дзве каманды:
“JUST CAUSE” (Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта)
”Дыяманты” (Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна)
Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.

Астатнім удзельнікам алімпіяды ўручылі чатырохтомнікі “Правы чалавека” у якасці падарункаў.

Да таго ж, спецыяльны прыз ад часопіса “Юрыст”гадавы доступ да электроннай версіі часопіса “Юрыст”, а таксама кнігі
– атрымала Падаксёнава Ксенія (Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт) за высокі ўзровень прафесіяналізма і творчае мысленне пры выкананні алімпіядных заданняў.

Члены паважанага журы выступілі са словамі падзякі ўдзельнікам, іх выкладчыкам, арганізацыйнаму камітэту алімпіяды і ўсім, дзякуючы каму адбылася юрыдычная алімпіяда.
Таксама журы пажадала канкурсантам далейшых поспехаў, каб яны яшчэ больш любілі права; шмат працавалі, "каб быць стомленымі, але ніколі не стамляцца ад сваёй працы".

Дэкан юрыдычнага факультэта БДУ – Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – далучыўся да цёплых і шчырых словаў членаў паважанага журы, а таксама яшчэ раз папрасіў прабачэння перад удзельнікамі алімпіяды за тэхнічныя непаладкі першага дня алімпіяды.
Сапраўды, энэргія канкурсантаў настолькі вялікая, што плавіць не толькі метал, але і тэхніку :)

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.Мы яшчэ раз шчыра віншуем пераможцаў алімпіяды!
Было складана, але вы пераадолелі ўсе цяжкасці і адстаялі гонар сваіх навучальных устаноў!
Вы малайцы! Мы вамі ганарымся!
І таксакма хацім выразіць вам свае словы падзякі – без вас бы аніякая алімпіяда не адбылася.


А тым удзельнікам алімпіяды, якім не давялося атрымаць медалі і апынуцца на п’едыстале, мы хацім сказаць: не сумуйце і не апускайце рукі, бо ў сваім развіцці нельга спыняцца нават на адзін дзень. Вы малайцы ўжо толькі таму, што мелі мужнасць акунуцца ў віхр алімпіядных падзей і заявіць пра сябе. Упэўнены, у наступны раз у вас усё атрымаецца =)

Узгадаць першы дзень Алімпіяды вы маеце магчымасць ў артыкулы "Ціха, ідзе алімпіяда!"

А свае ўражанні, заўвагі, эмоцыі, пажаданні - выказаць на форуме юрыдычнага факультэта ў тэме “Юрыдычная алімпіяда – 2010”.

Цяпер юрыдычная Алімпіяда - 2010 аб’яўляецца закрытай.
Але аргкамітэт яшчэ не развітваецца з вамі.
Сачыце за навінамі на сайце юрыдычнага факультэта – вельмі хутка вы зможаце азнаёміцца з працамі каманд, пратаколамі завочнага, вочнага адборачнага і фінальнага тураў Алімпіяды – 2010. І самае прыемнае – узгадаць, як усё было, лістаючы фотагалерэі, якія ўжо рыхтуюцца.

Мы спадзяемся, што гэтыя два незабыўных дні стануць кропкай адліку яшчэ большых поспехаў і дасягненняў.
Да сустрэчы на алімпіядзе ў наступным годзе!

Ашмян Юлія, 3 курс
Далгова Паліна, 4 курс


Алімпіяда-2010 ажыццяўлялася

пры інфармацыйнай падтрымцы:
Юридическая Олимпиада - 2010. Информационная поддержка. Национальный центр правовой информации.Юридическая Олимпиада - 2010. Информационная поддержка. Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь. Юридическая Олимпиада - 2010. Информационная поддержка. Высший хозяйственный суд.Юридическая Олимпиада - 2010. Информационная поддержка. Журнал «Юрист».

пры фінансавай падтрымцы:
Юридическая Олимпиада - 2010. Спонсоры. «Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани» Юридическая Олимпиада - 2010. Спонсоры. «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия»
Юридическая Олимпиада - 2010. Спонсоры. «Власова, Михель и Партнеры» Олимпиада - 2010. Спонсоры. «Степановский, Папакуль и партнеры» Олимпиада - 2010. Спонсоры. «Юридические технологии»
Юридическая Олимпиада - 2010. Спонсоры. «МТС»Юридическая Олимпиада - 2010. Спонсоры. Юридическая фирма « Брагинец и партнеры »Юридическая Олимпиада - 2010. Спонсоры. Юридическая фирма «TRAST»

Дзякуй усім!!!