Пачынаецца Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда–2011

завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2011.
У адпаведнасці з п. 31 Парадка правядзення штогадовай Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды, зацверджанага намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2008 г., кожная акрэдытаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцям юрыдычнага профіля, у абавязковым парадку забяспечвае ўдзел сваіх студэнтаў у індывідуальным і камандным заліках Алімпіяды.
Да ўдзелу ў Алімпіядзе дапускаюцца студэнты 2-6 курсаў (незалежна ад формы навучання і вывучэння адпаведных вучэбных дысцыплін).
Магістранты і аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.
Вышэйшая навучальная ўстанова павінна прадставіць адну каманду і не менш чым за пяць індывідуальных ўдзельнікаў.
Вышэйшая навучальная установа або факультэт, калі ў вышэйшай навучальнай установе ёсць у наяўнасці некалькі факультэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў юрыдычнага профілю, маюць права заявіць да ўдзелу не болей 2 (дзвюх) каманд.
Заданні завочнага тура
будуць размешчаны на старонцы "Юрыдычная Алімпіяда-2011"
ў раздзеле "Праекты - юрыдычная Алімпіяда"
афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта БДУ
18 лістапада 2010 года ў 18:00
Працы ўдзельнікаў завочнага тура і заяўкі
дасылаюцца ў цэнтралізаваным парадку да 25 снежня 2010 г.
Парадак ўдзелу вышэйшых навучальных устаноў у фінансаванні Алімпіяды будзе вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі пазней.
Для сувязі з Арганізацыйным камітэтам просім выкарыстоўваць электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Аргкамітэт