Інфармацыя для ўдзельнікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2011
Заяўкі і працы завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2011
у цэнтралізаваным парадку павінны быць дасланы не пазней 30 снежня 2010 г.
на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Рэспубліка Беларусь,
220701, г. Мінск, вул. Берсана, 1а
(з паметкай “Юрыдычная алімпіяда”)
Працы, дасланыя пазней названай даты, прымацца не будуць!
Дата адпраўкі вызначаецца па паштоваму штэмпелю.
2. У межах Алімпіяды – 2011 праводзіцца далейшая работа па пашырэнню алімпіяднага руху і плануецца пад патранажам Установы “Новая Еўразія” увесці ў якасці эксперымента ў камандным конкурсе асобна адзначаемыя заданні, якія будуць адлюстроўваць дзейнасць юрыдычных клінік. Парадак правядзення эксперыментальнага праекта ў межах Юрыдычнай алімпіяды – 2011 знаходзіцца ў стане ўзгаднення і будзе даведзены да ўдзельнікаў як мага хутчэй.
3. Вызначана працэдура адпраўкі алімпіядных матэрыялаў студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ.
Адказным за адпраўку алімпіядных матэрыялаў з’яўляецца
дацэнт кафедры экалагічнага і аграрнага права, к.ю.н. Саскевіч Вераніка Васільеўна.
Матэрыялы трэба перадаць для падрыхтоўкі цэнтралізаванай заяўкі да 12 гадзін 29 снежня 2010 года.
4. Заданні Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды - 2011 (завочны тур) - на старонцы “Юрыдычная алімпіяда-2011”
5. Патрабаванні да афармлення конкурсных прац, форма заяўкі - на старонцы “Юрыдычная алімпіяда-2011”
Заўвага!!!
Просім дадаткова пазначаць у каманднай частцы заяўкі (графа “статус”), ці праходзілі члены каманды навучанне ў юрыдычных клініках.