Інфармацыя аб удзельніках завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2011
20 каманд і 148 індывідуальных удзельнікаў
з 15 ВНУ Рэспублікі Беларусь і Юрыдычнага каледжа БДУ.
Агульная нфармацыя для больш падрабязнага азнаямлення з колькасцю пададзеных прац па той ці іншай тэме размешчана ў зводнай табліцы Агульная статыстыка індывідуальнага заліку (эсэ індывідуальнага заліку).
Статыстычныя дадзеныя размеркавання індывідуальных удзельнікаў асобна па кожнай галіне права і тэмам, якія ім адпавядаюць,
з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, знаходзяца ніжэй.
-- Эсэ па гісторыі і тэорыі дзяржавы і права
(“Вытокі беларускай дзяржаўнасці”, “Канцэпцыя інфармацыйнага грамадства і яе ўплыў на тэорыю права”, “Сацыякультурны кантэкст у сутнасці дзяржавы”, “Творчая спадчына прафесара І.А. Юхо”)
-- Эсэ па канстытуцыйным праве
(“Доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў”, “Удасканаленне механізму парадку разгляду зваротаў грамадзян”)
-- Эсэ па адміністрацыйным праве
(“Месца адміністрацыйнай юстыцыі ў сітэме падзелу ўлад”, “Кодэкс этыкі дзяржаўных служачых”)
-- Эсэ па грамадзянскім, гаспадарчым праве
(“Паняцце і сутнасць каштоўнай паперы”, “Кумулятыўнае рашэнне ў акцыянерным таварыстве”)
-- Эсэ па грамадзянскім, гаспадарчым працэсе
(“Аксіялагічныя асновы сучаснага грамадзянскага (гаспадарчага) судаводства”, “Значэнне несудовых формаў грамадзянскай юрысдыкцыі і асноўныя накірункі іх далейшага развіцця”)
-- Эсэ па крымінальным праве
(“Кваліфікацыя паўторнасці аднавідавых і аднародавых злачынстваў”, “Сістэма бланкетных нормаў у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь”)
-- Эсэ па крымінальным працэсе
(“Мэта даказвання ў крымінальным працэссе Рэспублікі Беларусь”, “Судовы кантроль за законнасцю дзеянняў і рашэнняў органаў крымінальнага праследавання і заканадаўства Рэспублікі Беларусь”)
-- Эсэ па экалагічнам праве, зямельным праве
(“Эколага-прававыя асновы ўстойлівага развіцця”, “Прававое рэгуляванне аграрных адносін у межах Мытнага саюза”).
Вялікая просьба да ўсіх удзельнікаў!!!
Калі ласка, праверце напісанне сваіх прозвішча, імя, імя па бацьку ў адпаведнасці з нормамі беларускай мовы.
У выпадку некарэктнага напісання просьба паведаміць па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .
Арганізацыйны камітэт