Вынікі завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2011

-- скарочаны пратакол індывідуальнага заліку
-- скарочаны пратакол каманднага заліку
Да увагі ўдзельнікаў каманднага заліку.
У гэтым годзе ў якасці эксперыменту будзе праводзіцца дадатковы конкурс па клінічнай юрыдычнай адукацыі, ініцыяваны Інфармацыйна-асветніцкай установай “Новая Еўразія”, згодна з якім кожнай камандзе трэба будзе падрыхтаваць пісьмовую кансультацыю на зварот грамадзяніна і прайсці комплекснае тэсціраванне.
Пісьмовая кансультацыя будзе інтэгравана ў заданне “праект правапрымяняльнага акта”, гэта значыць, што каманда, атрымаўшы заданне (зварот грамадзяніна), павінна падрыхтаваць два дакументы: праект правапрымяняльнага акта, якім вырашаецца зварот, і пісьмовую кансультацыю грамадзяніну па яго звароце.
Падрыхтоўка задання ажыццяўляецца ў час, які адводзіцца на выкананне ўсіх заданняў. Дакументы рыхтуюцца на беларускай мове.
Комплекснае тэсціраванне будзе праводзіцца ў дадатковы час адным з удзельнікаў каманды (па выбары).
Вынікі і пераможцы дадатковага эксперыментальнага конкурса будуць вызначацца асобна, не ўплываючы на вынікі асноўнага конкурсу.
З вялікім задавальненнем звяртаем увагу на партнёраў правядзення Алімпіяды:
Інфармацыйная падтрымка:
-- Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
-- Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
-- Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь
-- Выдавецтва часопіса “Юрыст”
Фінансавая падтрымка:
-- Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Новая Еўразія”
-- Замежнае прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия”
-- Замежнае прадпрыемтсва “British American Tobacco”
-- Юрыдычная фірма “Уласава, Міхель і Партнёры”
-- ТАА “Сцепаноўскі, Папакуль і Партнёры”
-- ТАА Кампанія “Юрыдычныя тэхналогіі”
-- СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы”
-- Мінская гарадская калегія адвакатаў
-- Revera Consulting Group
-- ТДА "Юрыдычная фірма "ТРАСТ"