Пачынаецца Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда–2012. Заданні завочнага тура - 16.11.11

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2012. Логотип. Увеличить.Арганізацыйны камітэт аб’яўляе аб пачатку
завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2012.


У адпаведнасці з п. 31 Парадку правядзення штогадовай Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды, зацверджанага намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2008 г., кожная акрэдытаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцям юрыдычнага профіля, у абавязковым парадку забяспечвае ўдзел сваіх студэнтаў у індывідуальным і камандным заліках Алімпіяды.

Да ўдзелу ў Алімпіядзе дапускаюцца студэнты 2-6 курсаў (незалежна ад формы навучання і вывучэння адпаведных вучэбных дысцыплін). Магістранты і аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.

Вышэйшая навучальная ўстанова павінна прадставіць адну каманду і не менш чым за пяць індывідуальных ўдзельнікаў.

Вышэйшая навучальная установа або факультэт, калі ў вышэйшай навучальнай установе ёсць некалькі факультэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў юрыдычнага профілю, маюць права заявіць да ўдзелу не болей 2 (дзвюх) каманд.

Заданні завочнага тура
будуць размешчаны на старонцы "Юрыдычная Алімпіяда-2012" (з’явіцца да 16.11.2011)
ў раздзеле "Праекты - юрыдычная Алімпіяда"
афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта БДУ
16 лістапада 2011 года ў 15:00

Працы ўдзельнікаў завочнага тура і заяўкі
дасылаюцца ў цэнтралізаваным парадку да 25 снежня 2011 г. на адрас, які будзе вызначаны пазней.

Для сувязі з Арганізацыйным камітэтам просім выкарыстоўваць электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Аргкамітэт